Ярэмічы (археалагічныя помнікі)

археалагічныя помнікі

Ярэмічы — археалагічныя помнікі: стаянкі каменнага і бронзавага вякоў каля вёскі Ярэмічы (Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць)

Стаянка—1Правіць

Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Грудкі, на дзюне левабярэжжа р. Нёман. Выявіў у 1962 годзе і даследаваў у 1965 годзе М. М. Чарняўскі (ускрыта 18 м2). Памеры 140х80 м; пашкоджана землянымі выпрацоўкамі. Культурны пласт у цэнтры 0,7 м.

Знойдзены крамянёвыя трохвугольныя і кароткія тронкавыя наканечнікі стрэл, нажы, скрабкі, разцы і іншае, фрагменты керамікі (з расліннымі дамешкамі і грабеньчата-накольчатым арнаментам; з арганічнымі і мінеральнымі дамешкамі, аздобленыя шнуравым арнаментам і адбіткамі лінейнага штампа). Адносіцца да культуры нёманскай шнуравой керамікі і тшцінецкай культуры.

Стаянка—2Правіць

Знаходзіцца за 0,3 км на поўнач ад вёскі, на дзюне пасярод левабярэжнага поплаву р. Нёман, ва ўрочышчы Быстрыца. Выявіў у 1973 годзе М. М. Чарняўскі. Культурны пласт да 0,5 м. Знойдзены матэрыялы нёманскай неалітычнай культуры.

ЛітаратураПравіць

  • Чарняўскі , М. М. Ярэмічы / М. М. Чарняўскі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 675. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Чарняўскі , М. М. Ярэмічы / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 452. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Чарняўскі, М. М. Неаліт Беларускага Панямоння / М. М. Чарняўскі; Акадэмія навук БССР, Ін-т гісторыі; Навук. рэд. Д. Я. Цялегін. – Мн.: Навука і тэхніка, 1979. – 140, [1] с.