Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў
Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў (20 лістапада 1906, с. В. Кайбіцы , Апастаўскі раён , Татарская АССР — пасля 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Ахмет Зіганшынавіч Гайсараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лістапада 1906 (118 гадоў) |
Месца нараджэння | с. В. Кайбіцы , Апастаўскі раён , Татарская АССР |
Дата смерці | 1980 |
Грамадзянства | |
Род войскаў | партызан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1927 года. Скончыў Казанскі камуністычны ўніверсітэт у 1932 годзе. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў[1].
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Беластока. З сакавіка 1943 года ў партызанах: радавы, камандзір атрада, у кастрычніку 1943 — ліпені 1944 гадоў камісар партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава, адначасова са снежня 1943 года 2-гі сакратар Стаўбцоўскага падпольнага РК КП(б)Б[1].
У 1944—1977 гадах на партыйнай, адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце ў Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Татарский энциклопедический словарь. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1998—703 с., илл.
Спасылкі
правіць- Руководство бригады им. Г. К. Жукова (руск.)
- Гайсаров Ахмет Зиганшинович (руск.) // Праект «Партызаны Беларусі»