Алесь Таболіч (нар. 16 чэрвеня 1979 у Жыткавічах, Гомельская вобласць) — беларускі музыка, лідар гурта Znich, дызайнер, мастак, майстар па тату і перманентным макіяжы.

Алесь Таболіч
Znich Dock 412 24 04 2011 04.jpg
Выступ гурта «Znich» у Францыі, 2011
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1979(1979-06-16) (41 год)
Месца нараджэння Гады=1996-па сённяшні дзень
Краіна Беларусь
Бацька: Рыгор Фядосавіч Таболіч
Маці: Марыя Яўгенаўна Таболіч
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Музыка, мастак, дызайнер
Жанры Метал
Фолк
Калектывы Znich
Лэйблы БМА
Узнагароды Рок-карона 2011 года ў намінацыі «Традыцыі і сучаснасць»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і мастакоў Рыгора і Марыі Таболічаў[1]. Жыў у Рагачове, Магілёве. У дзесяцігадовым узросце пераехаў у Мінск, вучыўся ў школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Пасля скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На станаўленне Алеся як асобы паўплывалі часы беларускага адраджэння 1990-х і выхаванне ў мастацкім асяроддзі.

Таксама на мяне паўплывала сям’я. Я выхоўваўся ў творчым асяродку. Мае бацькі — мастакі, і я шмат чаго атрымаў ад іх: разуменне культуры, разуменне беларускасці ў маім уласным уяўленні. На мой погляд, перш-наперш трэба быць беларусам у душы. У беларусаў ёсць адна родная мова — беларуская. Гэта дух нацыі. І стаўленне да яе павінна быць адпаведнае. На мой погляд, без мовы не можа быць дзяржавы. Стаўленне да мовы і культуры трэба выхоўваць перш-наперш у сабе, каб захаваць для нашых нашчадкаў[2].

У 1996 годзе заснаваў гурт Znich. Яго музыка вызначаецца спалучэннем беларускай фальклорнай традыцыі з цяжкай музыкай.

У 1998 годзе прымаў удзел у заснаванні РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства»[3]. Арганізатар шматлікіх канцэртаў і штогадовага фестывалю «Купальскае кола».

Працуе ў тату-салоне «У Лісіцы». Лічыць, што тату — гэта мастацтва, займаецца арнаментальнай татуіроўкай.

20 мая 2020 года Цэнтрвыбаркам РБ зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Алесь Таболіч падкрэсліваў, што не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак, нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць на яго думку павінны аб’яднаць беларусаў. Не сабраў неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў і зняўся з выбарчай гонкі 19 чэрвеня[4].

Сям’яПравіць

Жонка Алеся.

Зноскі

СпасылкіПравіць