БМАgroup

музычны лэйбл
(Пасля перасылкі з БМА)

БМАgroup (Беларуская музычная альтэрнатыва) — беларуская музычная арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. Галоўнай мэтай з'яўлялася прапаганда беларускай музыкі[1]. За час існавання ёю былі выдадзены запісы айчынных музыкаў: як маладых калектываў, так і твораў мэтраў сучаснай і класічнай музыкі. «БМАgroup» таксама з'яўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фестываляў[2].

БМАgroup
БМАgroup.png
Заснаваны 1996
Заснавальнікі Віталь Супрановіч
Статус Неактыўны
Дыстрыбутар VigmaБеларусі)
Жанр Розныя
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Афіцыйны сайт belmusic.org

ГісторыяПравіць

Кіраўніком лэйбла з'яўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існавання лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі і ў выданні каля 100 прымаў партнёрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайта друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, хіт-парады, mp3-базы[3]. Была складзена дамова аб сумеснай вытворчасці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма»[4]. Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйбла, стаў альбом «Белая вада» гурта Крама[5].

ВыканаўцыПравіць

Выдадзены альбомы беларускіх гуртоў:

Лэйбл выдаў серыю беларускамоўных метал-зборнікаў «Hard life — Heavy music[be-tarask]»[6], а таксама зборнік «Hardcoreманія: чаду![be-tarask]»[7].

АцэнкіПравіць

Алег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталог лэйбла станам на пачатак 2003 года[8].

Зноскі

  1. AC (2005). "«Бма» :: Не Мешайте Белорусской Музыке!" (in ru). Музыкальная газета (20). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/20/mg52017.html. Retrieved on 2020-04-08. 
  2. Подберезский, Дмитрий БМАgroup (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  3. Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт. Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 ліпеня 2008). Праверана 21 сакавіка 2017.
  4. «Вигма» и «БMA Group» объединились. Альтернативная музыка Беларуси Neformat.by. Праверана 21 сакавіка 2017.(руск.) 
  5. Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў. Тузін Гітоў (19 лістапада 2014). Праверана 21 сакавіка 2017.
  6. БМАgroup вядзе перамовы з беларускімі калектывамі «ZET», «Куклы», «Папёнкинз Бенд», «Голая манашка» ды інш. па падрыхтоўцы чарговага зборніка беларускіх хард-кор гуртоў. TUT.BY (5 лютага 2002). Праверана 21 сакавіка 2017.
  7. Новости белорусской музыки от БМАgroup. TUT.BY (27 сакавіка 2002). Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.) 
  8. Климов, Олег (2003). "Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M." (in ru). Музыкальная газета (2). http://www.nestor.minsk.by/mg/2003/02/mg30215.html. Retrieved on 2020-04-19. 

СпасылкіПравіць