Адкрыць галоўнае меню

Discogs (чытаецца Дыско́гс; скарачэнне ад «Discographies») — сайт з адной з найбуйнейшых баз даных музычных выканаўцаў і іх выданняў ад розных музычных кампаній. Напаўняецца ў большай ступені добраахвотнікамі. Уся інфармацыя знаходзіцца ў бясплатным доступе. Зарэгістраваныя карыстальнікі рэсурса маюць магчымасць прадаваць/купляць музычныя выданні, выкарыстоўваючы краму сайта.

Discogs
URL: www.discogs.com
Камерцыйны: часткова
Тып сайта: музычны
Рэгістрацыя: неабавязковая
Уладальнік: Zink Media, Inc.
Аўтар: Кевін Левандоўскі
Пачатак працы: кастрычнік 2000
Цяперашні стан: працуе

СтатыстыкаПравіць

28 сакавіка 2019 года колькасць выданняў, прадстаўленых на сайце Discogs дасягнула 11 мільёнаў[1]. На гэтую дату сайт змяшчаў інфармацыю пра:

  • 11 001 697 выданняў розных жанраў на розных носьбітах (з іх 1514106 асноўных выданняў (master releases))
  • 5 410 939 музыкантаў і гуртоў
  • 1 198 273 музычныя кампаніі
  • 456 949 актыўных карыстальнікаў

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Another Milestone In Just Nine Months: 11 Million Releases On Discogs! (англ.) . Блог «Discogs» (28 сакавіка 2019). Праверана 3 мая 2019.

СпасылкіПравіць