Experty.by — інтэрнэт-праект, прысвечаны беларускай музыцы[3], а таксама звязаныя з ім аднайменныя музычныя ўзнагароды[4] беларускіх музычных крытыкаў[5][6].

Experty.by. Музыкальный гид
Experty (лагатып).png
URL: experty.by
Камерцыйны: Не
Тып сайта: Музыкальны сайт
Рэгістрацыя: Ёсць, не абавязкова
Мова(ы): руская, беларуская
Размяшчэнне сервера: Беларусь
Уладальнік: Зміцер Безкаравайны[1][2]
Пачатак працы: 13 чэрвеня 2008
Цяперашні стан: Замарожаны

Гісторыя праектаПравіць

Сайт адкрыўся 13 чэрвеня 2008 года. Заснаваны беларускімі музычнымі журналістамі Змітром Безкаравайным (у мінулым «Музыкальная газета», «БелГазета» — кіраўнік праекта), Змітром Падбярэзскім (у мінулым «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода»), Алегам «О’К» Клімавым (шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», часопіса «HOT-7») і Сяргеем Будкіным («Наша Ніва», «Тузін Гітоў») для сістэматычнага апісання і ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў і папулярызацыі беларускай музыкі[7][8].

Аснова праекта — рэцэнзіі чатырох пастаянных аўтараў («штатныя эксперты»[9]), якія аглядаюць кожны дыск. Аўтары пішуць рэцэнзію, выстаўляюць сваю ацэнку, з сумы якіх вылічваецца сярэдні бал дыска ў рамках праекта. На аснове гэтага бала складаюцца рэйтынгі па выніках кожнага паўгоддзя і года[10].

З 2009 года ў працы праекта таксама прымае ўдзел 8 пазаштатных экспертаў — аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай медыя-супольнасці[11]. З 2010 года на сайце даступна магчымасць праслухоўвання практычна ўсіх рэцэнзуемых альбомаў анлайн[12].

За дзевяць год крытыкамі было разгледжана больш за 500 (уключая класіку «Ляпіса Трубяцкога», «N.R.M.», «Песняроў» і яшчэ некаторыя альбомы, выпушчаныя ў 2007 годзе і раней) сучасных альбомаў беларускіх артыстаў: 59 па выніках 2008[13], 60 па выніках 2009[14], 44 па выніках 2010[15], 63 па выніках 2011[16], 67 па выніках 2012[17], 47 па выніках 2013[18], 38 па выніках 2014[19], 45 па выніках 2015[20], 29 па выніках 2016[21], 33 па выніках 2017 гадоў[22].

У 2018 годзе праект сышоў у «бестэрміновы адпачынак», па словах кіраўніка праекта Зміцера Безкаравайнага ў каментары «Белсату»[23]. У той жа час партал выбраў топ-10 лепшых альбомаў за 2008—2017 годы, і «Thou» ад «Port Mone» узначаліў фінальны чарт[24].

Штатныя экспертыПравіць

  • Зміцер Безкаравайны – (2008–2018)
  • Ягор Цывілько – (2013–2018)
  • Конрад Ерафееў – (2016–2018)
  • Мікалай Янкойць – (2016–2018)
Былыя штатныя эксперты
  • Зміцер Падбярэзскі – (2008–2014)
  • Алег «О’К» Клімаў – (2008–2014)
  • Сяргей Будкін – (2008–2016)
  • Аляксандр Чарнуха – (2013–2016)
Часовая шкала
 

Узнагароды Experty.byПравіць

Штогадовыя ўзнагароды Experty.by называюць лепшы беларускі альбом кожнага года па некалькіх версіях (па кожнай з іх таксама абнародуецца топ-10)[25].

  • «Альбом года» па версіі штатных аўтараў.
  • «Прыз вялікага журы», па версіі «Вялікага журы», якое складаецца з прадстаўнікоў беларускіх СМІ (4 штатных аўтара праекта і 8 пазаштатных экспертаў).
  • «Прыз штатных экспертаў» — на аснове ацэнак чатырох штатных экспертаў.
  • «Прыз замежных экспертаў» — на аснове топ-10 музычных экспертаў з краін, з якімі мяжуе Беларусь (Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча).
  • «Прыз народных экспертаў» (з 2009 года) — на аснове балаў ад карыстальнікаў сайта, якія ацанілі не менш за 15 % альбомаў каляндарнага года.
  • «Лепшы дэбютны альбом», «Лепшы беларускамоўны альбом» (з 2009 года) і стылістычныя намінацыі таксама ўручаюцца на аснове балаў штатных экспертаў.

Пазаштатныя эксперты (і члены «Вялікага журы» узнагарод Experty.by)Правіць

Замежныя экспертыПравіць

Пераможцы ўзнагарод Experty.byПравіць

Па выніках 2017 годаПравіць

  • Альбом года — Tonqixod «Колер, якога няма»
  • Лепшы дэбютны альбом — Ulyanica «Вясна»
  • Лепшы інды-поп/электронны альбом — Аня Жданава «Appetiizer»
  • Лепшы поп-альбом — ЛСП «Tragic City»
  • Лепшы фолк-альбом — Ulyanica «Вясна»
  • Лепшы рок-альбом — Tonqixod «Колер, якога няма»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Колер, якога няма»
  • Прыз народных экспертаў — Zero-85 «Turritopsis Nutricula»
  • Прыз замежных экспертаў — ЛСП «Tragic City»
  • Прыз штатных экспертаў — Tonqixod «Колер, якога няма»
  • Прыз вялікага журы — Tonqixod «Колер, якога няма»[34]

Па выніках 2016 годаПравіць

  • Альбом года — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Лепшы дэбютны альбом — Nebulae Come Sweet «It Is Not The Night That Covers You»
  • Лепшы інды-поп/электронны альбом — Shuma «Сонца»
  • Лепшы поп-альбом — IOWA «Import»
  • Лепшы фолк-альбом — Shuma «Сонца»
  • Лепшы рок-альбом — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
  • Прыз народных экспертаў — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
  • Прыз замежных экспертаў — Shuma «Сонца»
  • Прыз штатных экспертаў — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Прыз вялікага журы — Петля Пристрастия «Мода и облака[35]

Па выніках 2015 годаПравіць

  • Альбом года — Shuma «Жніво»
  • Лепшы дэбютны альбом — NABR «Наша автономная боевая ракета»
  • Лепшы інды-поп/электронны альбом — Серебряная свадьба «Музыка — всё!»
  • Лепшы фолк-альбом — Shuma «Жніво»
  • Лепшы рок-альбом — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Shuma «Жніво»
  • Прыз народных экспертаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Прыз замежных экспертаў — Shuma «Жніво»
  • Прыз штатных экспертаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Прыз вялікага журы — Shuma «Жніво»[36]

Па выніках 2014 годаПравіць

  • Альбом года — Port Mone «Thou»
  • Лепшы дэбютны альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Лепшы поп-альбом — IOWA «Export»
  • Лепшы інды-поп/электронны альбом — Mustelide «Secret»
  • Лепшы фолк-альбом — Vuraj «Раёк»
  • Лепшы інструментальны альбом — Port Mone «Thou»
  • Лепшы рок-альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Прыз народных экспертаў — Port Mone «Thou»
  • Прыз замежных экспертаў — (((O))) «Motherland»
  • Прыз штатных экспертаў — Tonqixod «Прадмова»
  • Прыз вялікага журы — Port Mone «Thou»[37][38]

Па выніках 2013 годаПравіць

  • Альбом года — Pukstband «Последний альбом»
  • Лепшы дэбютны альбом — pafnutiy's Dreams «The Sandman»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — BosaeSonca «Адпусці»
  • Лепшы поп-альбом — Макс Корж «Жить в кайф»
  • Лепшы рок-альбом — Pukstband «Последний альбом»
  • Лепшы фолк-альбом — KRIWI «Traukamurauka»
  • Лепшы інструментальны альбом — pafnutiy’s Dreams «The Sandman»
  • Прыз народных экспертаў — The UNB «Крот-фронт»
  • Прыз замежных экспертаў — (((O))) «Forever I Am»
  • Прыз вялікага журы — Pukstband «Последний альбом»
  • Прыз штатных экспертаў — pafnutiy’s Dreams «The Sandman»[39]

Па выніках 2012 годаПравіць

  • Прыз народных экспертаў — Серебряная свадьба «Laterna Magica»
  • Прыз замежных экспертаў — ДахаБраха & Port Mone «Хмелева project»
  • Прыз вялікага журы — Серебряная свадьба «Laterna Magica»[40]

Па выніках 2011 годаПравіць

  • Прыз народных экспертаў — Троіца «Зімачка»
  • Прыз замежных экспертаў — Серебряная свадьба «Сердечная мускулатура»
  • Прыз вялікага журы — Троіца «Зімачка»[41]

Па выніках 2010 годаПравіць

  • Лепшы альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Лепшы дэбютны альбом — Pananieba «На балоце»
  • Лепшы фолк-альбом — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Лепшы рок-альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Лепшы рэкард-лэйбл — West Records
  • Прыз народных экспертаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Прыз замежных экспертаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Прыз вялікага журы — Дзецідзяцей «Рух»[31]

Па выніках 2009 годаПравіць

  • Лепшы альбом — The Toobes «Hello»
  • Лепшы дэбютны альбом — The Toobes «Hello»
  • Лепшы поп-альбом — Atlantica «Taboo»
  • Лепшы рок-альбом — The Toobes «Hello»
  • Лепшы беларускамоўны альбом — Глюкі «Idyjatyzm»
  • Лепшы рэкард-лэйбл — West Records
  • Прыз народных экспертаў — CherryVata «ViaVanilla»
  • Прыз замежных экспертаў — Port Mone «Dip»
  • Прыз вялікага журы — The Toobes «Hello»[42]

Па выніках 2008 годаПравіць

АцэнкіПравіць

У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспектыве 2010–2019 гадоў назваў партал, эксперты якога 10 гадоў «цярпліва адслухвалі і ацэньвалі ўсе альбомы і выбіралі лепшыя з іх», адзіным, хто займаўся каталагізацыяй беларускай музыкі[44].

Зноскі

  1. Experty.by: Маленькай краіне – маленькі шоў-бізнес (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2019.
  2. Калеснікава, Маша Безкаравайны: Галоўнае развіццё адбываецца ў межах незалежнай культуры (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  3. Открылся сетевой проект Experty.by, посвященный белорусской музыке (руск.) . БелаПАН (13 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  4. Лучший белорусский альбом 2010: "Детидетей" или "Нейро Дюбель"? (руск.) . TUT.BY (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  5. Карпицкая, Катерина (2011). "Пациент скорее мёртв, чем жив" (in ru). Read Me 2 (2): 28–30. https://readmemagazine.files.wordpress.com/2011/05/read-me-n2-3d0b3d180.pdf. Retrieved on 2019-09-15. 
  6. ТГ У Беларусі зьявілася новая музычная прэмія (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  7. Прудникова, Ольга Experty.by ломают стереотип о недостатке интересной белорусской музыки (руск.) . БелаПАН (15 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  8. Experty.by - описание проекта (версия 2016) (руск.) . Experty.by (29 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  9. Прудникова, Ольга Эксперты назвали альбом "Троіцы" лучшим в 2011 году (руск.) . БелаПАН. TUT.BY (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2013. Праверана 9 кастрычніка 2013.
  10. Experty.by: известные критики о белорусской музыке (руск.) . TUT.BY (14 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  11. Лучший белорусский альбом 2010: «Детидетей» или «Нейро Дюбель»? (руск.) . n1.by (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  12. Каталог аудиозаписей на сайте Experty.by (руск.) . Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  13. «Experty.by» назовет лучшие белорусские альбомы-2008 (руск.) . БелаПАН (12 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  14. The Toobes победили в четырёх номинациях премии Experty.by (руск.) . БелаПАН (18 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2015. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  15. Experty.by объявили лучшие альбомы за 2010 год (руск.) . БелаПАН (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2015. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  16. Прудникова, Ольга Награды Experty.by: между "Троіцай" и "Ляписами" (руск.) . БелаПАН (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2017. Праверана 1 студзеня 2019.
  17. Прудникова, Ольга Experty.by: должна быть и "гвардия", и "шпана" (руск.) . БелаПАН (25 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2015. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  18. Experty.by объявили состав иностранного жюри (руск.) . Ultra-music.com (20 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  19. Experty.by объявили номинантов премии за 2014 год (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  20. Brutto и Re1ikt - лидеры музыкальной премии Rock Profi - 2016 (руск.) . Белорусский партизан (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  21. Tuzin.fm Akute, Re1ikt, Вайцюшкевіч, "Стары Ольса" ня трапілі ў намінанты Experty.by (аўдыё) (бел.) . Тузін Гітоў (15 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  22. На награды Experty.by в этом году номинированы 13 альбомов (руск.) . 34mag (3 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  23. ИО Experty.by назвали наилучшие белорусские альбомы 10 лет и заморозили сайт (руск.) . Белсат (13 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  24. 34mag Беларусские музыкальные итоги 2018 года (руск.) . 34mag (21 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  25. Прокопович, Виктория Отчего в Беларуси нет своей "Грэмми"? (руск.) . Завтра твоей страны. TUT.BY (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  26. TuzinFM Чарговы зрух пакаленьняў. Абвешчаныя намінанты ўзнагародаў Experty.by (аўдыё) (бел.) . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  27. Чернухо, Александр "Конкуренция такая сильная, что Войтюшкевич не попал в шорт-лист". Корж, IOWA и Вольский поспорят за лучший альбом года (руск.) . Onliner.by (15 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  28. Experty.by: лучший альбом года — "Жніво" группы Shuma (руск.) . БелаПАН (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  29. Шумицкая, Полина Руководитель проекта Experty.by: бюджеты на запись альбомов не имеют значения, Макс Корж вообще сделал все дома на компьютере (руск.) . Onliner.by (3 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  30. Experty.by назовут лучшие белорусские альбомы 2011 года (руск.) . БелаПАН (15 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  31. 31,0 31,1 Шахнович, Татьяна Группа "ДетиДетей" воссоединилась! (руск.) . KP.BY (3 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  32. Шахнович, Татьяна Артемий Троицкий: "В белорусской музыке, в отличие от российской, нет блатняка и шансона" (видео) (руск.) . KP.BY (19 лютага 2010). Праверана 13 кастрычніка 2019.
  33. Тюхай, Татьяна Эксперты назвали лучшие белорусские альбомы 2008 года (руск.) . TUT.BY (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2019. Праверана 13 кастрычніка 2019.
  34. Experty.by назвали лучший белорусский альбом 2017 года. БелаПАН (12 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  35. Ерчак, Евгений Итоги наград Experty.by: "Альбом года" — у группы "Петля пристрастия" (руск.) . БелаПАН (23 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  36. Недаверков, Никита Experty.by выбрал лучшие музыкальные альбомы 2015 года (руск.) . Наша Ніва (16 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  37. Турчина, Ирина; Сацюк, Сергей Experty.by назвали альбомом года пластинку Thou группы Port Mone (руск.) . БелаПАН (11 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  38. Чернухо, Александр; Соболев, Аркадий Награды Experty.by: лучший альбом года записан в лесу, а Макс Корж и «Ляпис Трубецкой» не попали в номинанты (руск.) . Onliner.by (10 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2020. Праверана 5 студзеня 2020.
  39. Кузьмич, Катерина Сергей Пукст круче Макса Коржа: лучший альбом 2013 года записывался 5 лет и деньги на него дал Сергей Михалок (руск.) . Onliner.by (26 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  40. Усков, Юрась Премия Experty.by: Войтюшкевич против "Палаца" (руск.) . Наша Ніва (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2019. Праверана 13 кастрычніка 2019.
  41. Сацюк, Сергей Альбом "Зімачка" этно-трио "Троіца" удостоен сразу пяти наград музыкальной премии портала Experty.by (руск.) . БелаПАН (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  42. Кузьміч, Воля; Sidun, Jura Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by: The Toobes атрымаў 4 узнагароды (бел.) . generation.by (18 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  43. Калмыков: Пророки в своём отечестве — это не "Experty.by", а "Ляпис Трубецкой" (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  44. Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.) . 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць