Gazeta Wyborcza
Gazeta Wyborcza («Выбарчая газета», афіцыйнае скарачэнне GW) — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзённік, выдаецца ў Варшаве з 8 мая 1989 года. Выдавец медыя-канцэрн Agora SA, галоўны рэдактар Адам Міхнік.
Gazeta Wyborcza | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Gazeta Wyborcza[1] |
Тып | штодзённік |
Фармат | А3 |
Заснавальнік | Адам Міхнік |
Уладальнік | Agora SA[d] |
Выдавец | Agora SA |
Краіна | |
Рэдактар | Адам Міхнік |
Галоўны рэдактар | Адам Міхнік |
Заснавана | 1989 |
Палітычная прыналежнасць | грамадска-палітычная |
Мова | польская |
Перыядычнасць | 1 суткі |
Галоўны офіс | Варшава |
Тыраж | 458 832 (8/2009) |
ISSN | 0860-908X |
Вэб-сайт | Gazeta Wyborcza |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісвае і каментуе беларускія падзеі. З 2006 па 2018 год мела свайго журналіста ў Беларусі[2].
Гісторыя
правіцьГазета ўзнікла згодна з пастановай круглага стала, як выданне, якое будзе прадстаўляць «Салідарнасць» пад час перадвыбарчай кампаніі ў Сойм. Напачатку выданне хацелі назваць «Gazeta Codzienna», а слова «Wyborcza» мусіла заставацца толькі на час выбарчай кампаніі[3]. Першы 8-старонкавы нумар з’явіўся 8 мая 1989 года накладам 150 000 асобнікаў. Падрыхтавалі яго 20 журналістаў — большасць з іх раней былі звязаныя з падпольным «Tygodnikiem Mazowsze».
У 90-х гадах 20 стагоддзя сярэдні наклад дасягаў 500 000 асобнікаў, а святочныя выданні — да 1 мільёну[4]. Пад канец 2008 года сярэдні продаж газеты быў больш за 388 000 асобнікаў, ці другое месца пасля штодзённіка «Fakt»[5].
З часу заснавання газеты яе галоўным рэдактарам з’яўляецца Адам Міхнік.
Штодзённыя мясцовыя выданні
правіць- Беластоцкае выданне («Gazeta w Białymstoku») — Беласток
- Бельскае выданне — Бельска-Бяла
- Быдгашскае выданне («Gazeta w Bydgoszczy») — Быдгашч
- Чэнстахоўскае выданне («Gazeta w Częstochowie») — Чэнстахова
- Гожаўскае выданне — Гожаў-Велькапольскі
- Катавіцкае выданне («Gazeta w Katowicach») — Катавіцы
- Кельцкае выданне — Кельцы
- Кракаўскае выданне («Gazeta w Krakowie») — Кракаў
- Люблінскае выданне («Gazeta w Lublinie») — Люблін
- Лодзькае выданне («Gazeta Łódzka») — Лодзь
- Ольштынскае выданне («Gazeta Warmii i Mazur») — Ольштын
- Апольскае выданне («Gazeta w Opolu») — Аполе
- Плоцкае выданне (раней мазавецкае — «Gazeta na Mazowszu») — Плоцк
- Пазнаньскае выданне («Gazeta Wielkopolska») — Познань
- Радамскае выданне («Gazeta w Radomiu») — Радам
- Жэшаўскае выданне («Gazeta w Rzeszowie») — Жэшаў
- Шчэцінскае выданне («Gazeta na Pomorzu») — Шчэцін
- Торунскае выданне — Торунь
- Выданне Труймяста («Gazeta Morska») — Гданьск, Гдыня, Сопат
- Варшаўскае выданне («Gazeta Stołeczna») — Варшава
- Уроцлаўскае выданне («Gazeta Dolnośląska») — Вроцлаў
- Зялёнагурскае выданне («Gazeta Zachodnia») — Зялёна Гура
Штодзённыя тэматычныя дадаткі
правіць- панядзелак: Gazeta Praca, Gazeta Sport, Ludzie i Pieniądze
- аўторак: Gazeta Komunikaty, Gazeta Komputer (толькі ў сталічным выданні)
- серада: Gazeta Dom, Gazeta Nieruchomości (у 13 мясцовых выданнях)
- чацвер: Duży Format (з сакавіка 1993, напачатку як Magazyn)
- пятніца: Gazeta Telewizyjna, Gazeta Co Jest Grane, Teatry (толькі ў сталічным выданні), Supermarket (толькі ў выданнях: лодзі і труймяста), Wieża Ciśnień (толькі ў вроцлаўскім выданні), Komiksowo (выдавалася да 2004 г.)
- субота: Gazeta Turystyka, Gazeta Wysokie Obcasy (тэматыка звязаная з кабетамі, з 3 красавіка 1999), Gazeta Książki (раз у месяц ў сталічным выданні), Zdrowie i Uroda (раз на месяц)
Акрамя таго газета выдае таксама тэматычныя серыі, кнігі, плакаты і г. д. З газетай звязана Biblioteka Gazety Wyborczej.
Сусветнае сеціва
правіцьЗ сакавіка 1995 года GW трымае ўласнае інфармацыйнае адлюстраванне ў Інтэрнэце. На яе аснове паўстаў у 2001 годзе партал Gazeta.pl. У 2006 годзе з парталу вылучаны сэрвіс Wyborcza.pl, які стаў афіцыйным інтэрнэт-адлюстраваннем газеты. З лютага 2009 года галоўным рэдактарам Wyborcza.pl з’яўлаецца Эдвард Кжэмень[6].
Літаратура
правіць- «Газэта Выборча» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Зноскі
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0860-908X
- ↑ Грушэцкі А.. «Gazeta Wyborcza» — сімвал 30-годдзя вольнай Польшчы . Новы Час (8 мая 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
- ↑ Newsweek: Okrągły Stół, czyli gra o Polskę Архівавана 10 верасня 2012.
- ↑ [1] Архівавана 31 сакавіка 2009. Kultura, nauka, media. Rynek prasowy w Polsce //Ministerstwo Spraw Zagranicznych
- ↑ [2](недаступная спасылка) // Teleskop Online, сьнежань 2008
- ↑ Edward Krzemień redaktorem naczelnym Wyborcza.pl
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Gazeta Wyborcza
- Грушэцкі А.. «Gazeta Wyborcza» — сімвал 30-годдзя вольнай Польшчы . Новы Час (8 мая 2019). Праверана 21 студзеня 2021.