Таццяна Міхайлаўна Заміроўская
Тацця́на Міха́йлаўна Заміро́ўская (нар. 11 красавіка 1980[1], Барысаў, Мінская вобласць[2]) — беларуская пісьменніца і журналістка. Аўтар трох зборнікаў апавяданняў, апублікаваных выдавецтвам АСТ (Масква). Стыпендыятка арт-рэзідэнцый «Macdowell Colony » і «Virginia Center For Creative Arts » (ЗША), намінантка прэмій «Нацбэст » і «НОС » (Расія), лаўрэатка прэміі Горчава (Расія). Жыве ў Брукліне, Нью-Ёрк. У 2021 выйшаў яе дэбютны раман аб лічбавай неўміручасці і памяці «Смерти.net».
Таццяна Міхайлаўна Заміроўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1980[1] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці 11 красавіка 1980 года. Пераехала жыць у Мінск, дзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Эмігравала ў ЗША ў 2015 годзе, дзе скончыла магістратуру прыгожых мастацтваў Бард-Каледжа ў Нью-Ёрку. На працягу журналісцкай кар’еры пісала пра музыку ў беларускую «Музыкальную газету», працавала рэдактарам часопіса «Jazz-квадрат», з’яўлялася пастаянным культурным аглядальнікам штотыднёвіка «БелГазета». Супрацоўнічае з шэрагам беларускіх, расійскіх і англамоўных медыя.
Бібліяграфія
правіць- зборнік «Земля случайных чисел»;
- зборнік «Жизнь без шума и боли»;
- зборнік «Воробьиная река»;
- раман «Смерти.net».
Зноскі
правіць- ↑ а б Автор Татьяна Замировская. Книги, биография, отзывы — OZ.by Праверана 19 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Татьяна Замировская Праверана 19 кастрычніка 2023.
Літаратура
правіць- Д.П. ЗАМІРОЎСКАЯ ТАЦЦЯНА (Замировская Татьяна, Zamirovskaya Tatyana) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 111. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
правіць- Біаграфія Таццяны Заміроўскай (руск.) на сайце «Литрес »
- Аб аўтары Таццяна Заміроўская (руск.) на сайце «Голас Амерыкі»