Музыкальная газета
«Музыкальная газета» — беларускае штотыднёвае выданне, прысвечанае музыцы і шоу-бізнэсу.[1]
«Музыкальная газета» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Muzykalnaya Gazeta |
Тып | штотыднёвік |
Выдавец | ВД «Нестор» |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Алег Клімаў |
Заснавана | 1996 |
Спыненне публікацый | 2008 |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
Тыраж | 20000 – 1500 |
ISSN | 1606-7010 |
Вэб-сайт | nestor.minsk.by/mg/ |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў Мінску ў 1996 годзе выдаўцом Анатолем Віктаравічам Кірюшкіным (ВД «Нестар»). Газета выходзіла першапачаткова адзін раз у тыдзень, затым адзін раз у два тыдні, на рускай мове, распаўсюджвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў на рынках Украіны і Расіі.[2] Наклад у розныя гады вар’іраваўся ад 7 000 асобнікаў да 19 500, пасля наклад рэзка ўпаў і працягваў зніжацца у наступныя гады, у той час як апошні нумар выйшаў у снежні 2007 года накладам у 2 514 асобнікаў.[3]
Да 2003 года газета выходзіла ў каляровым фармаце і апавядала як пра заходнюю, так і пра беларускую і рускую музычную сцэны. З 2003 года газета стала пісаць выключна на тэмы беларускай музыцы (асвятленне заходняй музыкі перавандравала ў новы часопіс «НОТ-7»), змяніла дызайн і перайшла на 8 старонак (замест 16) у чорна-белым выкананні.[4][5]
Практычна з самага пачатку галоўным рэдактарам выдання з’яўляўся Алег «О’К» Клімаў, вядомы беларускі музычны журналіст.[6][7][8] За час свайго існавання газета стала знакавым выданнем для беларускіх знатакоў музыкі[9][10] і мела поспех у Маскве і Санкт-Пецярбургу, галоўным чынам за кошт велізарнай колькасці апублікаваных матэрыялаў і высокай (у першыя гады) якасці публікацый.[4][11]
Напярэдадні 2008 года ў сілу фінансавых прычын газета спыніла сваё існаванне.[12][13][14]
Зноскі
- ↑ Н. Сушкевич Белорусская музыка в глобальном пространстве Интернет(руск.) // Музыка и глобализация культуры / Научные труды Белорусской государственной академии музыки : зборнік навуковых прац. — Мн.: УО «Белорусская государственная академия музыки», 2005. — В. 10. — С. 23–36. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2019.
- ↑ Музыкальная Газета N 28/2005 (Минск, Беларусь) (руск.)(недаступная спасылка). music.com.ua (27 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ Трохин, Константин. Газет все меньше? (руск.). БелаПАН (4 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ а б Замировская, Татьяна (2008). "В истории «МГ» не было ошибок". БелГазета(руск.). 3 (624). Архівавана з арыгінала 15 верасня 2019. Праверана 2019-09-15.
- ↑ Коровайко, Андрей; Реуцкий, Ян Памедор. Белорусская "Музыкальная газета" так и не переросла статус "интернета на бумаге" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ «За месяц до релиза прислали “OK Computer”». Читатели и создатели вспоминают «Музыкальную газету» (руск.). citydog.by (10 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ Kaidanovsky, Igor. «Хроники «Нестора». Анонс книги! (руск.). Шакал.Тудэй (5 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ Климов, Олег. Олег Климов: «Угадай мелодию» (руск.). СБ. Беларусь сегодня. Experty.by (8 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ Самусик, Ольга; Ружечка, Александр.. Сила печатного слова (руск.). СБ. Беларусь сегодня (9 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ Шаблонов, Игорь. Десять музыкальных мемов Беларуси (руск.). Ultra-music.com (13 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ ocherkistka; Тарналицкий, Максим. Сайт LiveSound закрыт (руск.). another.by (18 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2019. Праверана 24 снежня 2018.
- ↑ Карпицкая, Катерина (2011). "Пациент скорее мёртв, чем жив" (PDF). Read Me(руск.). 2 (2): 28–30. Архівавана (PDF) з арыгінала 15 верасня 2019. Праверана 2019-09-15.
- ↑ Ляшкевіч, Алена. «Калі ўмееш пісаць, напішаш пра што заўгодна» . Новы Час (27 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2018. Праверана 9 лютага 2020.
- ↑ Mass-media in Belarus: 2008 (Annual Report) (PDF)(англ.). Мінск: Беларуская асацыяцыя журналістаў. 2009. p. 38. Архівавана з арыгінала (PDF) 2020-03-03. Праверана 2020-03-03.
Спасылкі
правіць- Официальный сайт (руск.)