Thou

другі студыйны альбом гурта «Port Mone»

«Thou» — другі студыйны альбом інструментальнага трыа «Port Mone» з Мінска, які выйшаў у 2014 годзе на лэйбле «Hevhetia» (Славакія).

Thou
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Port Mone
Дата выпуску верасень 2014
Жанр інструментальная музыка[d]
Прафесійныя рэцэнзіі

Спіс песень правіць

Назва Працягласць
1. «Meeting» 7:35
2. «Vena» 4:53
3. «Nina» 4:15
4. «Port» 8:40
5. «The Words» 8:49
6. «Liturgy» 7:19
7. «Thou» 4:29
8. «Am» 6:16
9. «Notus» 3:19

Удзельнікі запісу правіць

  • Аляксей Варсоба — акардыён
  • Аляксей Ванчук — бас
  • Сяргей Краўчанка — перкусія

Тэхнічны персанал правіць

  • музыка — «Port Mone»
  • гукарэжысёр — Андрэй Жукаў
  • запіс — Алег Даманчуг, Андрэй Жукаў

Крытыка правіць

Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by выказаў меркаванне, што альбом «гэта лепшае, што здаралася ў беларускай музыцы за апошнія два гады». Музычны крытык Ягор Цывілька з партала Experty.by адзначыў, што «параўноўваючы з дэбютнікам „Dip“, гэта праца адчуваецца яшчэ больш прадуманай, выверанай і канцэптуальна, і кампазіцыйна». Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.org мяркуе, што «нібы дыск гэты сабраны з абсалютна розных аскепкаў, якія аніяк не ўкласьці ў суцэльнасьць». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by падсумаваў: «на „Thou“ мы чуем маналітны ансамбль, які павольна і старанна стварае адзінае музычнае палатно, а не проста акампануе саліруючаму інструменту».

Зноскі правіць

  1. Port Mone "Thou" (+аудио) (руск.). Experty.by (21 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2023. Праверана 13 кастрычніка 2023.

Спасылкі правіць