Адкрыць галоўнае меню

Port Mone trio (чыт. [pɔ:t mɔnɛ]) — інструментальнае трыа з Мінска (Беларусь), якое выконвае мінімалістычную сучасную музыку з адгалоскамі самых розных традыцый і жанраў. У склад калектыву ўваходзяць Аляксей Варсоба (акардэон), Сяргей Краўчанка (перкусія) і Аляксей Ванчук (бас-гітара).

Port Mone trio
Port Mone trio by Max Shumilin.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры Інструментальная музыка
Эксперыментальная музыка
Джаз
Гады 2006—па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Лэйблы Геометрия RU
Наш фармат UA
Hevhetia SK,
Склад Аляксей Варсоба
Сяргей Краўчанка
Аляксей Ванчук
portmonetrio.com
Commons-logo.svg Port Mone trio на Вікісховішчы

Змест

НазваПравіць

Назва «Port Mone» — своеасаблівая гульня слоў. «Порт» (у значэнні гавань, прыстань). «Манэ» — адсылка да пачынальніка імпрэсіянізму Клода Манэ. На слых жа назва ўспрымаецца як «партманэ» (у значэнні кашалёк).

ТворчасцьПравіць

Крытыкі адзначаюць, што Port Mone уяўляе сабой з'яву, якое складана ўпісаць у рамкі якіх бы то ні была стылістычных формаў, паколькі музыка трыа — гэта сумесь сучаснай акадэмічнай, эксперыментальнай музыкі, джаза, фолка, нойза[1].

Музыка калектыву адрасавана тым, хто любіць і ўмее слухаць, напрыклад, Шапэна, Мундога або Пярта. Пры гэтым яна зразумелая шырокай аўдыторыі, а канцэрты трыа з поспехам праходзяць як у Беларусі, так і за мяжой. Брытанская газета The Guardian адзначае, што музыка трыа «папулярная сярод меламанаў як на усходзе, так і на захадзе.»[2]

Самі музыкі ў інтэрв'ю кажуць, што слухачоў Port Mone trio адрознівае здольнасць успрымаць прыгажосць і боль навакольнага свету, сувязь з ім, разуменне таго, што кожны з нас — гэта частка цэлага — бесперапыннага, як паветра або вада, рэчывы жыцця.

Дэбютны альбомПравіць

У 2009 годзе на расійскім лэйбле «Геометрия» быў выдадзены дэбютны альбом Port Mone «Dip», які быў цёпла прыняты музычнымі крытыкамі, а таксама прыхільнікамі творчасці калектыву. Дэбютная пласцінка атрымала шэраг беларускіх і міжнародных узнагарод.

Адмова ад працы ў студыіПравіць

У 2014 годзе пабачыла свет чарговая праца трыа — альбом «Thou». Дыск быў выдадзены буйным еўрапейскім лэйблам «Hevhetia» (Славакія), што спецыялізуецца на рэлізах джазавай, неакласічнай і авангарднай музыкі. Афіцыйная дата выхаду альбома — 8 верасня 2014.

Запіс альбома стаў полем для эксперыментаў з гукам. Музыкі гурта адмовіліся ад лабараторных умоў студыі і аддалі перавагу натуральнай акустычнай прасторы. Студыйнае абсталяванне было перавезена ў лес, дзе і адбываўся запіс усіх кампазіцый. Па словах саміх музыкаў, такая тэхніка запісу была прадыктаваная не столькі акустычнымі дамаганнямі, колькі ідэалогіяй самога матэрыялу, закліканага выказаць галоўную творчую місію Port Mone trio — зварот да нечага натуральнага, чыстага і першатворнага ў чалавечай душы, да таго, што існуе па-за сацыяльнымі ўмоўнасцямі і нормамі.

Альбом стаў самым паспяховым на дадзены момант запісам групы. Акрамя прэміі «Альбом года» па версіі партала Experty.by, праца была цёпла прынята айчыннымі і замежнымі музычнымі крытыкамі, рэцэнзіі на альбом апублікавалі многія музычныя выдання Еўропы і ЗША. Арцемій Троіцкі, у сваю чаргу, размясціў на YouTube відэаводгук пра музыку Port Mone trio,[3] прымеркаваны да прэзентацыі альбома ў Мінску.

У 2016 годзе гурт аб'явіў пра збор сродкаў на запіс новага канцэптуальнага альбома, які плануецца запісаць, выкарыстоўваючы выключна зялёную энергію.[4]

Міжнародныя праектыПравіць

Супрацоўніцтва з ДахаБрахаПравіць

У 2011 годзе, шмат у чым дзякуючы намаганням украінскага агенцтва «Артполе», пачалося супрацоўніцтва Port Mone trio з украінскай групай ДахаБраха. Музыкі на некалькі тыдняў пасяліліся ва ўкраінскім сяле Хмелева, дзе склалі сумесную праграму. Працягам супрацоўніцтва сталі некалькі сумесных тураў і выступленні на шматлікіх фестывалях Еўропы, Беларусі, Украіны і Расіі. У 2012 годзе музыкі запісалі на польскай Toya Studios сумесны альбом «The Khmeleva project», які быў выдадзены ў Польшчы і Украіне.

Музыка для нямога кіноПравіць

У 2013 годзе Port Mone trio па замове Нацыянальнага цэнтра Аляксандра Даўжэнка стварылі музычнае суправаджэнне да нямому фільма «Хлеб» (рэж. Мікалай Шпікоўскі, 1929). Акрамя выступаў з «жывым» музычным суправаджэннем фільма на фестывалях, дадзеная праца калектыва была выдадзена Нацыянальным цэнтрам Аляксандра Даўжэнка на DVD.

Музыка для тэатраПравіць

Упершыню музыка Port Mone trio была выкарыстана ў тэатральнай пастаноўцы «Пясочны замак» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек (рэж. Аляксей Леляўскі). Музычнае афармленне было напісана музыкамі спецыяльна для спектакля і выконвалася «ўжывую», пры гэтым музыканты знаходзіліся на сцэне падчас выканання. Прэм'ера спектакля адбылася ў Мінску на сцэне Тэатра лялек у 2008 годзе, міжнародная прэм'ера — у Тэгеране (Іран) на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Мобарак».

У 2012 годзе Port Mone trio прыняў удзел у праекце брытанскага акцёра, рэжысёра і перформера Чэ Кельвіна «Nostalgia — 2012». Напісаная для мона-спектакля музыка таксама выконвалася «ўжывую».

У 2013 музыка Port Mone trio была выкарыстаная ў спектаклі «Бі-Лінгвы, ці кураня з сэрцам» (аўтар і рэжысёр Андрэй Саўчанка). У 2015 годзе паказ спектакля ў пазаконкурснай праграме фестывалю «Залатая маска» ў Маскве выклікаў шырокую дыскусію[5] ў тэатральным асяроддзі.

У канцы таго ж 2013 года адбылася прэм'ера харэаграфічнага спектакля «Секунда» (рэжысёр Вольга Скварцова), створанага сумесна з мінскай трупай SKVO's Dance Company. Па ўжо склаўшайся традыцыі музыкі Port Mone trio прымалі непасрэдны ўдзел у спектаклі і знаходзіліся на сцэне падчас выканання музыкі да спектакля.

Міжнародныя кантрактыПравіць

Port Mone trio паспяхова гастралюе і выдае свае альбомы ў краінах Еўропы. У пачатку 2014 года музыкі падпісалі кантракт са славацкім лэйблам «Hevhetia», якія спецыялізуюцца на джазавай і неакласічнай музыцы з дыстрыбуцыяй альбомаў па ўсім свеце.

Таксама ў канцы 2014 года быў падпісаны кантракт[6] з буйным міжнародным канцэртным агенцтвам Charmenko, якоя супрацоўнічае з Горанам Брэгавічам (Сербія), Manu Chao (Іспанія), Алінай Арловай (Літва), Саліфам Кейта (Малі) і многімі іншымі артыстамі з усяго свету.

Сумесная праца з JacaszekПравіць

У 2016 годзе Port Mone trio прыступілі да працы над сумесным праектам з польскім электронным музыкам Michał Jacaszek. Канцэртная прэзентацыя электронна-акустычнага музычнага праекта «Мініяцюры» на тэксты беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча адбылася на фестывалі Трыалог у Крынках (Польшча) у жніўні 2016 года.

ДыскаграфіяПравіць

  • 2009 «Dip» (альбом, Геометрия, Расія)
  • 2012 «Khmeleva Project» (сумесна з ДахаБраха) (альбом, Артполе / Наш Фармат, Украіна)
  • 2014 «Хліб» (нямы мастацкі фільм, рэмастэрынг з музычным афармленнем Port Mone trio, DVD, Нацыянальны цэнтр А. Даўжэнка, Украіна)
  • 2014 «Thou» (альбом, Hevhetia, Славакія)

УзнагародыПравіць

  • «Альбом года» па версіі замежных экспертаў партала Experty.by (2009, Беларусь, Dip)[7]
  • «Лепшы замежны альбом 2009 года» па версіі партала Terapija.net (2009, Харватыя, Dip)[8]
  • Намінацыі на прэмію «Стэпавы воўк» Арцемія Троіцкага ў катэгорыях «Музыка», «Альбом» (2009, Расія, Dip)
  • «Альбом года» па версіі замежных экспертаў партала Experty.by (2012, Беларусь, The Khmeleva project)[9]
  • «Лепшы інструментальны альбом» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Прыз народных экспертаў» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Прыз вялікага журы», па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Альбом года» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou)
  • «Лепшы запіс», прэмія Rock Profi Belarus (2014, Беларусь, Thou)

Зноскі

СпасылкіПравіць