Jitters

беларускі гурт з Мінска

«Jitters» (бел.: «Спалох», «Джытэр», «Фанаты рок-музыкі»[A]; трансліт.: «Джытэрс»[11]) — рок-гурт з Мінска, які граў у асноўным рок-н-рол і пастграндж, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року свайго часу[12][13]. Яго першапачатковы склад быў сфарміраваны ў 1998 годзе, калектыў выдаў поўнафарматны альбом «Split Before, Together Now» (разам з «Hair Peace Salon»), а таксама некалькі EP[14]. У 2007 годзе музыканты прыпынілі сумесную творчасць і ўліліся ў іншыя гурты: Канстанцін Карман — у «Hair Peace Salon»[15], Іван Барзенка[16] і Павел Кудрын — у «Без Билета»[17].

Jitters
Гурт «Jitters» спявае на фестывалі «Rock bez Igły» 17 чэрвеня 2006 года, злева направа: Сяргей Кандраценка, Канстанцін Карман, Артур Лучкоў, Іван Барзенка
Гурт «Jitters» спявае на фестывалі «Rock bez Igły» 17 чэрвеня 2006 года, злева направа: Сяргей Кандраценка, Канстанцін Карман, Артур Лучкоў, Іван Барзенка
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-н-рол[1][2], альтэрнатыўны рок[3], пастграндж[4][5], брыт-рок[2][6][7], брыт-поп[8][9]
Гады 19982007
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень англійская
Лэйбл West Records
Склад Канстанцін Карман
Сяргей Кандраценка
Іван Барзенка
Павел Кудрын
Былыя
ўдзельнікі
Яўген Вяль
Алег Вяль
Артур Лучкоў
Іншыя
праекты
«Без Билета», «Hair Peace Salon», «Bristeil», «Helaiv», «Rosary», «Port Mone», «Usplёsk», «Paparis», «Маркі», «КонтраБанда», «Па Глазам», «The Bruised Trouveres», «Крамбамбуля»

Біяграфія правіць

Раннія гады як трыа (1998—2002) правіць

Гурт «Jitters» быў заснаваны ў Мінску ў 1998 годзе школьнымі сябрамі Канстанцінам Карманам, Яўгенам Вялем і Сяргеем Кандраценка[18]. Натхнёныя творчасцю сусветна вядомых англамоўных альтэрнатыўных і грандж гуртоў «Soundgarden», «The Smashing Pumpkins  (англ.)», «Pearl Jam», «Alice in Chains», «Nirvana», «Mudhoney  (англ.)» хлопцы набылі свае першыя музычныя інструменты і вырашылі таксама навучыцца граць меладычны і ўрачыста-псіхадэлічны рок[5][19].

Першае выступленне «Jitters» адбылося ў мінскім клубе «Альтэрнатыва» (пасля перайменаваны ў «А-клуб»[20]) у 1999 годзе[5]. Недахопы выканаўчага майстэрства (а хлопцы з музычнага боку пачыналі практычна з нуля) напачатку ўдзельнікі кампенсавалі энергетыкай[21]. На дэбютны рэкламны CD «Jitters» трапілі дзве англамоўныя кампазіцыі «Floating Light» і «Consumed» і, як адзначыў Алег «О’К» Клімаў з «Музыкальнай газеты» ў сваім аглядным артыкуле, песні былі напісаны новымі рамантыкамі, якія адхварэлі брыт-попам[19][22].

Той апублікаваны водгук шэф-рэдактара быў хутчэй пасрэдны («трэба працаваць, ёсць над чым»)[22]; тым не менш, дзякуючы першай пласцінцы ў 2001 годзе гурт быў запрошаны да ўдзелу ў Рэспубліканскім музычным фестывалі «Рок-кола» ў Наваполацку, дзе атрымаў спецыяльна прысуджаны ім дадатковы чацвёрты дыплом лаўрэата[23]. Відавочцы памятаюць іх захапляльнае выступленне на гарадскім свяце ў 2002 годзе: сцэна на праспекце Скарыны насупраць КДБ і гучныя спевы «Pick me up» (англ.: «Затрымайце мяне») у яго вокны[5].

На наступны год «Jitters» амаль разышліся, так як трыа пакінуў барабаншчык Яўген Вяль, які эміграваў, а Канстанцін Карман пачаў граць на бас-гітары ў гурце «Маркі»[5]. Паўза ў творчасці «Jitters» працягвалася каля паўгода, але потым калектыў сабраўся ізноў і ў абноўленым складзе[5].

Квартэт (2003—2007) правіць

У 2003 музычны год «Jitters» уступіў як квартэт: да заснавальнікаў Канстанціна і Сяргея далучыліся гітарыст і бэк-вакаліст Алег Вяль і барабаншчык Артур Лучкоў з вельмі блізкага да трыа гурта[24][25]. Абодва музыканты тады адначасова гралі і ў мінскім інды-рок і брыт-поп гурце «Hair Peace Salon»[26], што пакінула свой істотны след на гучанні «Jitters»[27].

З прыходам Алега ды Артура музыка змянілася, і гэта ўжо можна было адчуць па новаму матэрыялу, які дазволіў атрымаць першы прыз у намінацыі «Рок-музыка» на фестывалі «Piirideta Muusika» (эст.: «Музыка без межаў»), што прайшоў у горадзе Нарва (Эстонія) у чэрвені 2004 года, на якім выступіў і «Hair Peace Salon»[2][28]. У ліпені таго ж года гурт паспяхова ўдзельнічае з рамантычнай рок-праграмай у польскім фестывалі «Басовішча-2004»[29][30][31]. Як тады напісала Вольга «ОСА» Самусік з «Музыкальнай газеты» па выніках шоу: «Тут відавочна адчуваўся стыль. Недзе можна было правесці паралель з „Muse  (англ.)»[32].

У кастрычніку 2005 года Алег Вяль пакідае склад «Jitters» па пэўных тэхнічных і лагічных прычынах, а таксама каб больш часу ўдзяляць свайму гурту «Hair Peace Salon», дзе ён быў фронтменам, і за гітарай яго змяняе Іван Барзенка, які да гэтага граў у гуртах «Rosary», «Paparis», «Port Mone», «Па Глазам»[33][34][35]. Вясною 2006 года «Jitters» для запісу новай кружэлкі «Pick Me Up» запрашаюць і новага барабаншчыка: замест Артура Лучкова, які застаўся гастралюючым удзельнікам гурта яшчэ на некалькі месяцаў, партыі бубнаў выканаў ужо знаёмы слухачам па гуртах «Rosary», «Port Mone», «Usplёsk», «Paparis», «Крамбамбуля» ды «Без Билета» Павел Кудрын[5][34][36][37].

2006 год артысты правялі за частымі канцэртамі, у тым ліку разам з «Hair Peace Salon», «Open Space», «Milque Twins», што таксама былі прадстаўнікамі брытанскай хвалі рок-музыкі ў Беларусі[38][39], выйшлі ў фінал фестывалю «Navarra Underground»[40]. У падтрымку свежага матэрыялу з кружэлкі «Pick Me Up», прэзентацыя якой прайшла 25 кастрычніка ў клубе «ЁЁ»[5][41][42], «Jitters» разам з «Hair Peace Salon» з’ездзілі на польскія фестывалі «Rock bez Igły» (Тыхы)[43], «Fiesta Borealis» (Алецка) (таксама разам з «Без Билета»)[44][45][46]. Пасля гэтага хлопцы ўзялі невялічкі творчы адпачынак[5].

У 2007 годзе заснавальнік гурта Канстанцін Карман паўнапраўна ўваходзіць у склад «Hair Peace Salon»[47][48], а, каб замацаваць адносіны, 25 кастрычніка на лэйбле гуказапісу «West Records» выдаецца сумесны альбом «Split Before, Together Now», на які трапілі самотнікі «Gipsy» («Hair Peace Salon») і «Pick Me Up» («Jitters»)[14][49][50], прычым музыкі «Jitters» дапамаглі сябрам з «Hair Peace Salon» у напісанні іх часткі дыску: акрамя Канстанціна Кармана, які спеў партыі бэк-вакалу і падыграў у спевах на сінтэзатары, гульня Івана Барзенкі на клавішных была пазначана на дзвюх першых кампазіцыях пласцінкі[33][51]. Жывая прэзентацыя CD адбылася 18 лістапада[52][53]. На вокладку дыска трапілі два дзіцячыя чаравікі, звязаныя шнуркамі як сімвал аб’яднання гуртоў[6][54][55].

«Энергетыкай калектыў бярэ, вельмі інтэлігентнай, але цікавай і смелай. Хуліганісты вакал настойліва пралазіць у вушы, вельмі ўпэўненыя аранжыроўкі даюць задавальненне», — такім было меркаванне крытыка Алены Сабалеўскай з «Музыкальнай газеты» на частку альбома «Jitters», дзе яна параўнала музыку калектыву з творчасцю «Travis  (англ.)», «Radiohead», «Muse», «Blur  (англ.)» ды «Coldplay»[54].

Спыненне дзейнасці (2008) правіць

«Мы вырашылі часова „замарозіць“ праект „Jitters“, — паведамляў айчыннаму парталу альтэрнатыўнай музыкі „Xlam.by“ Канстанцін Карман напярэданні прэзентацыі сумеснага альбома „Split Before, Together Now“, — а паколькі з „Hair Peace Salon“ мы даўно знаёмыя і сябруем, то для аб’яднання не было ніякіх перашкодаў. Мы і раней „абменьваліся“ музыкантамі. Цяпер у „HPS“ будзе два галасы»[56]. Пасля гэтага з 2008 года «Jitters» больш не выпускалі новага матэрыялу, а музыкі гурта канчаткова разышліся па іншым калектывам: Канстанцін Карман узмацніў склад «Hair Peace Salon», Павел Кудрын[57] і Іван Барзенка[34] — «Без Билета»[58], прычым апошні з іх у 2011 годзе стаў лідарам кавер-гурта «КонтраБанда»[59], а з 2015 года таксама прымае ўдзел у англамоўным інды-рок калектыве «The Bruised Trouveres»[60]; вядучы гітарыст Сяргей Кандраценка пераехаў у Нідэрланды[61]. Прыкметна, што Канстанцін Карман з бас-гітарыста і вакаліста[62] стаў клавішнікам і вакалістам «Hair Peace Salon», таму што ў тым гурце ўжо быў свой бас-гітарыст, а ў знаёмага хлопцам па сумесных выступленнях артыста падчас камандзіроўкі ў Шатландыю[63] як раз быў куплены сінтэзатар Roland JP-8000  (англ.), гэта і стала матэрыяльнай падставай адказаць станоўча на прапанову калег змяніць профіль[64][65][66].

Стыль правіць

Трыа з самага пачатку рабіла ўпор на гітары ў песнях, і ў 2000 годзе «Музыкальная газета» па першых уражаннях ад іх акрэсліла творчасць гурта як грандж[22]. Іх паслядоўнікі з гурта «Мутнаевока» праз «Музыкальную газету» ў 2007 годзе адняслі яго менавіта да першага пакалення беларускага гранджу[67]. «Хлопцы „Jitters“, прадстаўнікі андэрграўнд культуры пачатку нулявых, прыпісанай да сталічных клубаў таго часу „28“, „База“ і іншых, былі тымі, хто сярод п’яных падлеткаў і на сціплай апаратуры ўсё ж такі граў добрую музыку і якіх на самой справе прыемна слухаць», — разважала напярэдадні Рок-каранацыі 2001 журналіст Таццяна Заміроўская[21].

Журы беларускага музычнага фестывалю «Рок-кола» 2001 года адзначыла прызёраў «Jitters», таму што яны «гралі на самой справе нядрэнна, прыфанкава так, месцамі мелодыкай падобнай да брыт-попу — усё было прафесійна і вельмі прыгожа», — у свой час рэзюміравала вынікі шоу Таццяна Заміроўская з «Музыкальнай газеты»[68]. Праграму, якую выканалі музыканты «Jitters» на фестывалі «Басовішча-2004», крытыкі акрэслілі як «нешта брыт-попаўскае, што перамяжоўваецца з эйсід-джазам»[32]. Таксама да гэтага музычнага жанру «Jitters» залічалі таварышы па айчыннай «брытанскай» кагорце з гурта «Клёндайк»[69].

 
Jitters напярэдадні імпрэзы самотніка «Pick Me Up» (2006).

У цэлым гучанне калектыву параўноўваецца з творчасцю «Hair Peace Salon»: Алег «О’К» Клімаў на старонках «Музыкальнай газеты» пасля праслухоўвання прома-дыскаў 2005 года абодвух гуртоў вызначыў, што «пра „Jitters“ можна напісаць усё тое, што напісана пра „HPS“. Можа, „жітэрсы“ крыху больш рэзкія. А палова складу „Jitters“ і зусім грае ў „Hair Peace Salon“… ці наадварот»[70]. «Далей „Jitters“ — амаль нічога не змянілася — ратацыя „Hair Peace Salon“ на 50 %», — галоўны рэдактар сайта «tvordom.com» Янка Бусел адзначыў па выніках годных і роўных выступленняў абодвух гуртоў запар у рамках вечарыны брытанскага року ў сакавіку 2005 года[71]. СЛЭП як канцэртны аглядальнік «Xlam.by» паўтарыў думку абодвух, бо «ад перамены месцаў складнікаў сума не зменьваецца»[72]. «Цудоўна згуртаваным блокам выглядалі і слухаліся „Hair Peace Salon“ і „Jitters“», — адзначала W. для «Музыкальнай газеты» ў справаздачы з вясновага трыб’юта «Depeche Mode» у 2006 годзе, вылучыў «якасны брыт-рок», але і заўважыў, што «агульнанароднае прызнанне наўрад ці здарыцца», бо менталітэт іх суайчыннікаў «не пад тое заточаны»[73]. «Мы даўно ведаем адзін аднаго і паважаем творчасць кожнага», — каментаваў для музычнага партала LiveSound.by выхад сумеснага альбома ў 2007 годзе лідар «Hair Peace Salon» Алег Вяль, — «таму і па стылі мы падобныя. Ды і спяваем на англійскай мове»[12].

На фоне выступленняў таксама брыт-рокераў «Open Space», «Milque Twins», «Hair Peace Salon» з сумеснага канцэрта восенню 2006 года аглядальнік «Музыкальнай газеты» Слэп пісаў, што «большая частка народу ішла слухаць менавіта іх» («Jitters»), якія «ўзялі слухача галаруч», было таксама адзначана, што «яны звярнуліся да слухача шчырасцю вакалу, лірычнасцю ды самазабыццёвым выкананнем, што атрымалася ў тым ліку за кошт высокага майстэрства новага барабаншчыка Паўла Кудрына (хлопец проста чараўнік, так лёгка і вольна ён граў)»[37]. Ён жа ўжо як аўтар «Xlam.by» на прыкладзе міні-альбома «Pick Me Up» прыйшоў да высновы, што гурт перадае «сучасны гук рок-н-ролу»[1].

Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбома «Split Before, Together Now» Таццяна Заміроўская са штотыднёвіка «БелГазета» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная і па-блюзаваму шалапутная — у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасць, як у „Gomez  (англ.)“ і „Happy Mondays  (англ.)“, і начыста адсутнічаюць пафасныя рэфлексіі»[8].

Што тычыцца моўнага пытання, то музыканты англамоўнага гурта ў адным з інтэрв’ю айчыннаму парталу альтэрнатыўнай музыкі «Xlam.by» у сярэдзіне 2000-x выказалі меркаванне, што з-за таго, што яны не спяваюць на беларускай мове, іх з цяжкасцю запрашалі на фестывалі і кепска «круцілі» па радыё, нягледзячы на якасную творчую працу саму па сабе[74].

Ацэнкі правіць

Калегі музыкантаў па грандж сцэне з гурта «Caravan» на пытанне «Музыкальнай газеты» пра каманды, якія ім даспадобы, у другім студзеньскім нумары 2005 года вылучылі «выдатныя калектывы» «Hair Peace Salon» і «Jitters», прычым апошніх за тое, што «яны граюць арыгінальную музыку»[75]. Віталь Артыст, франтмен гурта Без Билета, праз «Тузін Гітоў» таксама пахваліў абодва калектывы ў 2006 годзе: «Я вельмі рады, што давялося прадстаўляць нашу краіну з такімі гуртамі, як „Jitters“ і „Hair Peace Salon“. У Алецка мы па-сапраўднаму „запалілі“[76]. З гэтага часу там будуць больш паважаць беларусаў»[77]. У 2007 годзе ўдзельнікі гурта «Мутнаевока» на прапанову Ганны Сіваковай з «Музыкальнай газеты» назваць сваіх канкурэнтаў згадалі «Jitters» і ацанілі гурт як «вельмі клёвы»[67].

Падчас візіту журналістаў «Музыкальнай газеты» да гурта «Hair Peace Salon», з якім калектыў неаднаразова выступаў і запісваўся, пад канец 2006 года гурт «Jitters» атрымаў станоўчую адзнаку ад удзельнікаў першага. Бас-гітарыст каманды Максім Дзевічэнскі і барабаншчык Артур Лучкоў заўважылі, што, хаця абодва праекты граюць розную музыку з супрацьлеглым настроем, яны маюць агульныя карані і мысленне. Лідар квартэта Алег Вяль прызнаўся, што пасля яго сыходу з «Jitters» абодва гурты загучалі больш упэўнена і пазбавіліся падабенства, якое раней прыпісвалася камандам, аднёсшы немалую заслугу ў гэтым на карысць свайго пераемніка Івана Барзенкі[78].

Мультыіструменталіст Павел Кудрын у ацэнках «Hair Peace Salon» апісваўся як вельмі таленавіты барабаншчык, які «настолькі спрытна перадае свае рыфаны — вельмі складаныя, ламаныя, але ў той жа час даходлівыя да папсовасці — што ўзнікае адчуванне палёту ў яго гульні, што ён танцуе за ўстаноўкай»[79]. Алег Вяль, экс-гітарыст і бэк-вакаліст «Jitters», падчас выступлення на тэлеканале «СТБ» у 2010 годзе быў названы «адным з лепшых беларускіх рок-выканаўцаў»[80]. Алег Клімаў, музычны эксперт «Experty.by», у 2012 годзе прыпісаў яго ж да шэрагу «лепшых айчынных рок-вакалістаў, якія спяваюць на англійскай мове»[81].

«Хлопцы з „HPS“ заўсёды захапляліся творчасцю не вельмі вядомай, але каханай у пэўных колах каманды „Jitters“. А сёння яны дагналі іх па майстэрству, сталі побач і ў чымсьці нават абыйшлі», — у 2007 годзе падсумавала дзесяцігоддзе існавання абодвух Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты»[54]. Музычны крытык Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» ў 2007 годзе выказала асабістае меркаванне, што «шчыра кажучы, ужо лепш бы „Hair Peace Salon“ распаліся і ўвайшлі ў склад „Jitters“, чым наадварот»[8]. Яе калега па выданні Зміцер Безкаравайны па выніках зборнага канцэрту ў падтрымку выпуску кампіляцыі «Наша музыка-2» увосень 2004 года кантраставаў, паўшчуваў «Jitters» за шумную, але занудлівую і незапамінальную праграму[82].

«Нягледзячы на багацце каманд, якія граюць у стылі брыт-рок, гэты музычны напрамак у нашай краіне доўгі час заставаўся ў цяні. І вось здарыўся прарыў», — такімі словамі сустракаў выхад дыска «Split Before, Together Now» LiveSound.by[12].

Дыскаграфія правіць

Удзельнікі правіць

Былыя ўдзельнікі
Часовая шкала

Заўвагі правіць

  1. Тэрмін, які паходзіць з Брысталя, Вялікабрытанія, каб апісаць (часам у зневажальным тоне) фаната (цяжкай) рок-музыкі ці мужчын з доўгімі валасамі, жаргоннае слова звычайна выкарыстоўваецца ў адносінах да скейтбардыстаў або людзей, якія носяць мехаватую вопратку, талстоўцы і слухаюць у асноўным рок-музыку (у тым ліку панк-рок)[10]

Зноскі правіць

  1. а б СЛЭП. JITTERS - “PICK ME UP” (недаступная спасылка). Xlam.by (26 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
  2. а б в Самусик, Ольга (2005). "Jitters И Их Британский Рок-Н-Ролл" [Jitters And Their British Rock’n'Roll]. Музыкальная газета [руская] (15). Архівавана з арыгінала 2018-12-03. Праверана 2018-11-18. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. Jitters – Bristeil!. Bristeil. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  4. !SLAP!. PICK-ME-UP - !SLAP! . Жывы журнал (4 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  5. а б в г д е ё ж з p1xel. Справаздача : Прэзентацыя сiнгла JITTERS . Xlam.by (10 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  6. а б Скарабагатава, Алена. «Split Before, Together Now» – першы сумесны рэліз беларускіх брыт-рокераў Hair Peace Salon і Jitters . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  7. Музыкальная Газета N 15/2005 (Минск, Беларусь) (руск.)(недаступная спасылка). music.com.ua (21 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
  8. а б в Замировская, Татьяна (2007). "Не надо «а-ля»!. Личный вкус" [It is not needed "à la"! Personal taste]. БелГазета [руская] (45 (615)). Архівавана з арыгінала 2018-10-28. Праверана 2018-12-07.
  9. Сарокіна, Кася; Скарабагатава, Алена. У Менску зноў будзе брыт-поп . Тузін Гітоў. mpby.ru (16 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2019. Праверана 17 сакавіка 2019.
  10. Jitter (англ.). Urban Dictionary  (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2019. Праверана 13 красавіка 2019.
  11. Трехлетие сайта «МУЗЫКА ТУТ» совпало с 15-летием Конвенции о правах ребенка (руск.). TUT.BY (15 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2019. Праверана 9 красавіка 2019.
  12. а б в duckling. Белорусский брит-рок выходит на большую сцену (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (25 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 12 красавіка 2019.
  13. ЕВ. Минск отметил день рождения Джима Моррисона (руск.). Telegraf.by. Музыкальная газета (20 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2006. Праверана 7 снежня 2018.
  14. а б Split Before, Together Now (руск.). West Records (28 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
  15. Беларускі брыт-рок . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  16. beZ bileta рассекретили новый альбом (руск.). TUT.BY (23 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  17. Накануне "Дня безбилетника 2006" группа beZ bileta стала больше (руск.). БелаПАН (9 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  18. Презентация сингла группы Jitters - Pick Me Up (руск.). Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2019. Праверана 11 лютага 2019.
  19. а б Jitters (Минск) (руск.)(недаступная спасылка). realmusic.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2005. Праверана 18 лістапада 2018.
  20. Маліноўскі, Ілля. Рок-клубы нашага дзяцінства (фота) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2016. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  21. а б Замировская, Татьяна (2002). "Фестиваль "Рок-Коронация-2001": Кремация обратима" [The "Rock-Coronation-2001" festival: cremation is reversible]. Музыкальная газета [руская] (3). Архівавана з арыгінала 24 жніўня 2007. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  22. а б в г Климов, Олег “О’К” (2000). "Jitters Jitters" [Jitters Jitters]. Музыкальная газета [руская] (24). Архівавана з арыгінала 2016-03-06. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  23. БДГ. Новополоцк: рок-фестиваль имени музыканта (руск.). Белорусская деловая газета (6 ліпеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  24. Новикова, Марина (2005). "Hair Peace Salon Навстречу западному ветру" [Hair Peace Salon Towards to the West Wind]. Музыкальная газета [руская] (38). Архівавана з арыгінала 2019-01-01. Праверана 2018-12-15. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  25. Ахрамович, Тася (2005). "Muravei Inc. «Мы подумали: зачем нам надеяться на кого-то? И решили все сделать сами…»" [Muravei Inc. "We thought, why should we hope for someone? And we decided to do everything by themselves…"]. Музыкальная газета [руская] (34). Архівавана з арыгінала 2006-01-13. Праверана 2018-12-07. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  26. Hair Peace Salon. Hair Peace Salon - Live @ LAD TV (part 1). Беларусь 2 (2010). Праверана 15 снежня 2018.
  27. Группы Jitters и Hair Peace Salon ждут своих фэнов (руск.). guitar.by (3 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  28. BAND | Hair Peace Salon(недаступная спасылка). Hair Peace Salon. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2013. Праверана 15 лістапада 2018.
  29. Отбор белорусских участников конкурсной программы XV фестиваля "Басовішча" в Польше не состоится (руск.). TUT.BY (13 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  30. Стэп, Татка Юбілейнае „Басовішча” // Ніва. — 2004. — № 31 (2516). — ISSN 0546-1960. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019.
  31. Сьвярдлоў, Павал. Больш ня плача песьня наша . Наша Ніва (30 ліпеня 2004 года). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 1 лістапада 2018 года.
  32. а б Самусик, Ольга “ОСА” (2004). "Басовище-2004" [Basovišča-2004]. Музыкальная газета [руская] (15). Архівавана з арыгінала 2005-02-07. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  33. а б Ju. JITTERS, HAIR PEACE SALON, «Split Before, Together Now» и «Gipsy» (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (20 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 18 лістапада 2018.
  34. а б в Вагнер, Вера (2007-05-14). "Нестареющие «безбилетники»". БелГазета [руская] (19 (589)). Архівавана з арыгінала 2020-02-22. Праверана 2020-02-22. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  35. MoonliT. Paparis & PortMone - 2 in 1 (руск.). «МЫ» (17 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2005. Праверана 13 лютага 2019.
  36. Без билета (руск.). experty.by. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2017. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  37. а б Слэп (2006). ""АЎСЯНКА, СЭР!"" [Oatmeal, sir!]. Музыкальная газета (10). Архівавана з арыгінала 2018-10-25. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  38. Анонсы концертов (руск.). talks.by (29 студзеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  39. Полаженко, Сергей. Афиши и анонсы событий в клубе "Граффити" (руск.). Subscribe.ru  (руск.) (23 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  40. В Минске стартует музыкальный конкурс Navara Underground. Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  41. p1xel. Конкурс от JITTERS (руск.). Xlam.by (24 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  42. p1xel. Презентация сингла «Pick me up» от Jitters (руск.). Xlam.by (10 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  43. Festiwal "Rock bez Igły z WSB" - Zespoły (польск.). bezigly.pl (2006). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 19 снежня 2018.
  44. Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета [руская] (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  45. !SLAP!. “Дзень Безквітоўніка” . Жывы журнал (17 лістапада 2006). Праверана 24 кастрычніка 2018.
  46. SLAP. Справаздача : “Дзень Безквітоўніка” . Xlam.by (20 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  47. Группы Hair Peace Salon и Jitters объединились (руск.). West Records (30 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
  48. Ju. Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (20 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  49. Скарабагатава, Алена. Hair Peace Salon: наступ працягваецца . Тузін Гітоў. mpby.ru (10 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 9 снежня 2018.
  50. Кузьміч, Воля. Hair Peace Salon: "Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў" . generation.by (4 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 7 снежня 2018.
  51. !SLAP!. здаецца мне што я сапраўды "казачны далбаёб" . Жывы журнал (13 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  52. Подберезский, Дмитрий. Hair Peace Salon (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 16 October 2018.
  53. Бо, Папа. большая презентация сингла группы Hair Peace Salon (руск.). Жывы журнал (14 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  54. а б в Соболевская, E. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" [Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now]. Музыкальная газета [руская] (41). Архівавана з арыгінала 2008-05-12. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  55. SlaDa. 18 лістапада "Hair Peace Salon" і "Jitters" прэзэнтуюць сумесную праграму . generation.by (14 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 1 лістапада 2018.
  56. Презентация сингла Hair Peace Salon и сплита с Jitters (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (15 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  57. 10 ноября beZ bileta отыграют большой концерт в честь "Дня безбилетника 2006" (руск.). TUT.BY (8 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  58. Сарокіна, Кася. «Кіназдымкі» beZ bileta . Тузін Гітоў. mpby.ru (25 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 17 снежня 2018.
  59. Группа «КонтраБанда» в гостях программы «Утро. Студия хорошего настроения» на СТВ (руск.). СТБ (5 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 22 снежня 2018.
  60. The Bruised Trouveres представили дебютный ЕР (+слушать/+скачать) (руск.). experty.by (19 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2017. Праверана 17 снежня 2018.
  61. Freedom of Rock (руск.). Hair Peace Salon (3 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2008. Праверана 25 красавіка 2019.
  62. Слэп (2007). "С.-Пб_NIN_Справаздача-інтэрв'ю" [St.-Pb_NIN_ Report-interview]. Музыкальная газета (8). Архівавана з арыгінала 2007-12-05. Праверана 2018-12-07. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  63. p1xel. Костя, вокал и бас-гитара Jitters (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (30 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2007. Праверана 24 сакавіка 2019.
  64. Kostya_i_more (руск.). Hair Peace Salon (22 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 27 кастрычніка 2018.
  65. Онлайн-концерт: Hair Peace Salon. TUT.BY (3 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 27 October 2018.
  66. Слэп. Як беларусы да Nine Inch Nails завіталі . Тузін Гітоў. Музычная прастора Беларусі (30 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 27 кастрычніка 2018.
  67. а б Сивакова, Анна (2007). "МутнаеВока: «Мы играем какой-то непонятный рок…»" [МутнаеВока, "We are playing some strange rock...»]. Музыкальная газета [руская] (12). Архівавана з арыгінала 2016-04-04. Праверана 2018-12-18.
  68. Замировская, Татьяна (2001). "Фестиваль "Рок-Кола" рок живет не только в Минске" [The "Rock-Cola" festival rock lives not in Minsk only]. Музыкальная газета [руская] (26). Архівавана з арыгінала 24 жніўня 2007. Праверана 2018-12-04. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  69. Ахрамович, Татьяна; Волкова, Елена (2005). "Клёндайк: «Мы – это что-то типа британского рока по-белорусски»" [Клёндайк, “We are something like British rock in Belarusian”]. Музыкальная газета [руская] (13). Архівавана з арыгінала 2020-01-09. Праверана 2018-12-18. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  70. а б Климов, Олег “О’К” (2005). "Jitters Jitters" [Jitters Jitters]. Музыкальная газета [руская] (21). Архівавана з арыгінала 2016-03-06. Праверана 2018-12-04. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  71. Бусел, Янка. Вечерние настроения на Britrock Party (руск.)(недаступная спасылка). tvordom.com (28 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2005. Праверана 24 жніўня 2020.
  72. СЛЭП. British wave lovers gig, клюб "Арена" (недаступная спасылка). Xlam.by (15 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
  73. W.. Трибьют Depeche Mode плюс дебют (руск.). Музыкальная газета (13 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 18 лютага 2020.
  74. Ju. Интервью с группой Hair Peace Salon (руск.). Xlam.by (6 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  75. Новикова, Марина. (2005). "Caravan Они играют грандж" [Caravan They play grunge]. Музыкальная газета [руская] (2). Архівавана з арыгінала 2008-01-10. Праверана 2018-12-06. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  76. p1xel. beZ bileta удостоены приза прессы на рок-фестивале в польском Олецко (руск.). Xlam.by (1 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 21 сакавіка 2019.
  77. Грудзько, Марыя; Пазьнякоў, Віктар. beZ bileta на польскім фэсьце Przystanek . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2019. Праверана 17 сакавіка 2019.
  78. Соболевская, Елена; Петрова, Катя (2006). "В гостях Hair Peace Salon" [Visiting Hair Peace Salon]. Музыкальная газета [руская] (48). Архівавана з арыгінала 2019-04-09. Праверана 2019-04-09. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  79. Конечно Паша - ну кто ж его не знает (руск.). Hair Peace Salon (29 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 18 лістапада 2018.
  80. Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по "Динамо" и искать новую маечку – слишком дорого (руск.). СТБ (20 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 23 October 2018.
  81. Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) . experty.by (13 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  82. Безкоровайный, Дмитрий (2004-09-27). "Слабали по-нашенски". БелГазета [руская] (38 (455)). Архівавана з арыгінала 10 лютага 2020. Праверана 2020-02-10. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  83. Jaded, by Jitters. Bandcamp (2 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2018. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  84. Pick Me Up, by Jitters. Bandcamp (1 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  85. Ju. 25 октября (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (19 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2006. Праверана 21 сакавіка 2019.
  86. Hair Peace Salon, Jitters – Split Before, Together Now (CD). Discogs. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 23 October 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць