Pick Me Up
«Pick Me Up» (англ.: «Завядзі мяне») – самотнік беларускага рок-гурта «Jitters», запісаны на студыі Вячаслава Банкевіча ў Баранавічах і самастойна выдадзены 1 чэрвеня 2006 года[1]. Усе спевы напісаны Канстанцінам Карманам на англійскай мове. Прэзентацыя міні-кружэлкі прайшла 25 кастрычніка 2006 года ў мінскім клубе «ЁЁ»[2][3][4]. У 2007 годзе самотнік быў перавыдадзены як частка спліт-альбома «Split Before, Together Now» гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters».
Pick Me Up | ||||
---|---|---|---|---|
самотнік Jitters | ||||
Дата выпуску | 1 чэрвеня 2006 года | |||
Запісаны | 2006 год | |||
Жанр | рок-н-рол, брыт-поп, брыт-рок | |||
Працягласць | 18:44 | |||
Прадзюсар | Jitters | |||
Краіна | ||||
Мова песень | англійская | |||
|
||||
Храналогія Jitters | ||||
|
Прыём крытыкаў
правіцьСЛЭП, аўтар партала «Xlam.by», у станоўчай рэцэнзіі на «міні-альбом ці максі-сінгл» адзначыў, што «альбом роўны па якасці музычнага матэрыялу, цэльны па настрою, з парай безумоўных гітоў» і ён перадае «сучасны гук рок-н-ролу»[5].
Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбома «Split Before, Together Now» Таццяна Заміроўская з «БелГазеты» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная і па-блюзаваму шалапутная — у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасць, як у „Gomez “ і „Happy Mondays “, і начыста адсутнічаюць пафасныя рэфлексіі»[6]. Гарэзнасць і танцавальнасць гітарнага рока «Jitters» ацаніла і Алена Сабалеўская з «Музыкальнай газеты», на старонках якой яна параўнала музыку гурта з творчасцю «Travis », «Radiohead», «Muse “», «Blur » ды «Coldplay»[7].
Спіс кампазіцый
правіць№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
1. | «Pick-Me-Up» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман | 3:47 |
2. | «Staggering» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман | 4:23 |
3. | «Sapphire» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман | 4:13 |
4. | «Dint» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман | 3:06 |
5. | «Pixies» | Канстанцін Карман | Канстанцін Карман | 3:15 |
Удзельнікі
правіць
Вытворчасць:
|
Зноскі
правіць- ↑ Тыневицкая, Юлия “Ju”. Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (20 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
- ↑ p1xel. Справаздача : Прэзентацыя сiнгла JITTERS . Xlam.by (10 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2006. Праверана 22 снежня 2018.
- ↑ Презентация сингла группы Jitters - Pick Me Up (руск.). Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2019. Праверана 11 лютага 2019.
- ↑ JITTERS прэзэнтавалі сінгл “PICK-ME-UP” (недаступная спасылка). TUT.BY (2006). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2006. Праверана 28 снежня 2019.
- ↑ СЛЭП. JITTERS - “PICK ME UP” (недаступная спасылка). Xlam.by (26 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
- ↑ Замировская, Татьяна (2007). "Не надо «а-ля»!. Личный вкус" [It is not needed "à la"! Personal taste]. БелГазета(руск.) (45 (615)). Архівавана з арыгінала 2018-10-28. Праверана 2018-10-27.
- ↑ Соболевская, Е. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" [Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now]. Музыкальная газета(руск.) (41). Архівавана з арыгінала 2014-07-07. Праверана 2018-12-03.
{{cite journal}}
: Неадпаведнасць часу ў|archive-date=
/|archive-url=
; прапануецца 2008-05-12 (даведка)