Рок-н-рол

музычны жанр

Рок-н-рол (англ.: rock and roll альбо rock'n'roll — трасіся і круціся) — кірунак музыкі, які паўстаў у ЗША напачатку 1950-х гадоў і стаў падмуркам для шэрагу новых стыляў і кірункаў. Паходзіць ад спалучэння блюзу і хілбілі (амерыканскага сельскага музычнага мастацтва), таксама заўважны ўплыў рытм-энд-блюзу, кантры і традыцыйнага джазу. Уплыў на фарміраванне поп-музыкі.

Рок-н-рол
Кірунак: рок
Вытокі: блюз, народная музыка, кантры, джамп-блюз, чыкагскі блюз, свінг, бугі-вугі, рытм-н-блюз, самба
Месца і час узнікнення: 1940-я, ЗША
Папулярнасць: 1950-я
Разнавіднасці
Вытворныя: рок, ракабілі, поп, папулярная музыка, дыска, дэт-н-рол
Гл. таксама:
Зала славы рок-н-рола Хіпі
Біл Хейлі, адзін з пачынальнікаў рок-н-рола, канцэрт у Эсэне (Германія), 1958 г.

У канцы 1950-х гг. часова прыйшоў у заняпад — Элвіс Прэслі перайшоў да камерцыйных эстрадных песень. Біг Бопер (28 гадоў), Холі Бадзі (22 гады) і Рычы Валенс (17 гадоў) загінулі ў аўтакатастрофе ў пачатку сваёй музычнай кар’еры (1959). Літл Рычард стаў хрысціянскім прапаведнікам і пакінуў заняткі рок-н-ролам (праўда, вярнуўся да гэтай творчасці ў 1962). Чак Беры быў прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зняволення.

У 1970-я гады аднавілася цікавасць да рок-н-рола ў яго першапачатковай бунтарскай сутнасці, і гэты перыяд прынята лічыць пачаткам адраджэння гэтага кірунку.

Спасылкі

правіць
  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рок-н-рол
  • Прыклады танца Рок-н-рол, 1950-х. Праверана 09.12.2011. {{cite AV media}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка). Real 1950s Rock &Roll, Rockabilly dance teenage style !