Адкрыць галоўнае меню

Востраў Дыска або Кекертарсуак (дацк.: Qeqertarsuaq), у перакладзе - Вялікі востраў) — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Грэнландыя ў Моры Бафіна. Уладанне Даніі.

Дыска
грэнл.: Qeqertarsuaq
Qeqertarsuaq.JPG
Характарыстыкі
Плошча8 578 км²
Найвышэйшы пункт1 919 м
Насельніцтва1 100 чал. (2005)
Шчыльнасць насельніцтва0,13 чал./км²
Размяшчэнне
69°47′46″ пн. ш. 53°05′54″ з. д.HGЯO
Краіна
АўтаноміяГрэнландыя
Дыска (Грэнландыя)
Дыска
Дыска
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Змест

Агульныя звесткіПравіць

Плошча вострава 8578 км². Максімальная шырыня 160 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 975 метраў, найвышэйшая кропка — 1919 метраў над узроўнем мора. Насельніцтва 1100 чалавек. Востраў ўваходзіць у сотню самых вялікіх астравоў Зямлі па плошчы. 1/5 плошчы вострава пакрыта ледавікамі. Уяўляе сабой раздзеленае базальтавае плато.

На поўдні вострава размешчаны партовы горад Кекертарсуак або Гадхаўн (дацк.: Godhavn), насельніцтва 1032 чалавек (2005 год), горад з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. На востраве — радовішчы бурага вугалю, жалезнай руды.

ГісторыяПравіць

Упершыню быў знойдзены нарвежцам Эрыкам Рудым паміж 982 і 985 гадамі, і выкарыстоўваўся для палявання і рыбнай лоўлі.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць