У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Самба (парт.: samba) — бразільскі жанр музыкі, які ўзнік у выніку зліцця афрыканскіх і еўрапейскіх элементаў. Найбольш вядомы ў свеце як сімвал Бразіліі і карнавалу.

Як музычны жанр самба ўключае розныя рытмы спецыфічных ударных інструментаў, якія прыдавалі ёй арыгінальнае гучанне. Рытм самбы звычайна мае 50-52 такты ў хвіліну (памер 2/4). У стварэнні рытму бразільскай самбы ўдзельнічаюць агога, куіка, бонга, берымбаў, гуіра, сенгсера і іншыя ўдарныя інструменты.