Рок-кола
«Рок-кола» — беларускі рок-фестываль, які з 1990 года штогод праводзіўся ў Полацку і Наваполацку[1][A]. Фестываль года па выніках Рок-каранацыі 2004—2005[3].
Рок-кола | |
---|---|
Дата(ы) | розныя |
Месца(ы) правядзення |
Наваполацк Полацк (2005—2007) |
Года | 1990—2007 |
Жанр(ы) | рок-музыка |
Агульныя звесткі
правіцьДырэктарам фестывалю быў Сяргей Анішчанка[4]. Асновай фестывалю з’яўляўся конкурс маладых гуртоў з розных краін, таксама на фестываль запрашаліся знакамітыя рок-музыкі[5]. У апошнім фестывалі, які прайшоў 26—27 кастрычніка 2007 года, прынялі ўдзел 25 маладых калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны[6]. Асноўнай умовай для канкурсантаў з’яўлялася наяўнасць у рэпертуары песні на беларускай мове[7][8].
Забарона
правіцьЗабаронены ў лістападзе 2007 года паводле пратакола пасяджэння Полацкага гарвыканкама: «Лічыць немэтазгодным правядзенне ў горадзе мерапрыемстваў тыпу фестывалю „Рок-кола“, чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю; рэкамендаваць адказным асобам, якія адказваюць за духоўнае выхаванне моладзі, устрымлівацца ад ініцыявання падобных мерапрыемстваў»[9]. Тым не менш, аргкамітэт фестывалю разглядаў іншыя пляцоўкі для правядзення, такія як Мінск, Наваполацак, расійскі Смаленск[10][11].
Паводле «Тузін Гітоў» забарона фестывалю можа быць звязана з прызначэннем у Полацк новага старшыні мясцовага філіяла КДБ, які нібы выказаў незадаволенасць з нагоды яго правядзення[10]. Віталь Супрановіч, кіраўнік лэйбла «БМАgroup» і аўтар фестываля «Be Free» («Права быць свабодным»), па выніках сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзідэнта ў лістападзе 2007 года прыйшоў да высновы, што закрыццё «Рок‑кола» ўладамі было палітычным дзеяннем[12]. Сяргей Анішчанка, які даў інтэрв’ю Дзмітрыю Кустоўскаму з тэлеканала «Белсат» у 2015 годзе, таксама падзяліў яго меркаванне[13]. Андрэй Аляксандраў у сваім артыкуле на «Беларускім партызане» па праблеме таксама згадаў наяўнасць прыкмет палітычнага характару[14].
Ацэнкі
правіцьЖурналіст «Музыкальнай газеты» Таццяна Заміроўская, якой давялося пісаць справаздачу па выніках фестывалю 2001 года ў Наваполацку[15], назвала яго «годнай і вельмі мілай тусоўкай без напускной глянцавасці, напышлівага пафасу і незразумелых „пантоў“»[16].
Пры аглядзе 15-га фестывалю ў 2005 годзе Анастасія Штукіна з «Музыкальной газеты» напісала: «На сённяшні дзень у Беларусі няма ніводнага гарадскога праекта, які мог бы пахваліцца такой жа папулярнасцю сярод моладзі і настолькі шматгадовай гісторыяй»[17].
Аляксандра Паўлава, аўтар «Музыкальнай газеты», у артыкуле «руск.: «Рок-кола» – белорусский рок жив» у 2007 годзе так апісвала феномен фестывалю: «Гэта ідэя, якая дапамагае быць Полацку і Наваполацку аднымі з самых рок-н-рольных гарадоў у Беларусі. Таму што існуе шмат гуртоў, якія ведаюць, што ёсць дзеля чаго працаваць, што ў іх будзе свая аўдыторыя гледачоў»[18].
Мікіта Змітраў з сайта Народныя навіны Віцебска па выніках апошняга фестывалю «Рок-кола» пісаў: «Два дні Полацк жыў музыкай. Мяркуючы па колькасці гледачоў у самай вялікай залы гораду, рок-н-рол тут вельмі запатрабаваны»[19].
Заўвагі
правіцьЗноскі
- ↑ Запрещенный в Полоцке фестиваль «Рок-кола» планирует переехать в Смоленск (руск.). БелаПАН. TUT.BY (22 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 30 жніўня 2018.
- ↑ Новоселкина, Алька; Супранович, Виталий (1999). "Анищенко, Сергей :: Новополоцкая волна белорусского рока". Музыкальная газета(руск.) (5). Архівавана з арыгінала 2020-09-09. Праверана 2020-09-09.
- ↑ WM. Кароны раздадзеныя. Заслона (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (1 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Будкин, Сергей (2005). "«Рок-кола-2005» учись, «Басовішча»!" [“Rock-Kola-2005” learn, “Basovišča”!]. Музыкальная газета(руск.) (48). Архівавана з арыгінала 2019-02-18. Праверана 2019-02-18.
- ↑ Будкін, Сяргей. «Рок-Кола»: пад знакам «Мясцовага часу» (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (27 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ Скоробогатова, Елена. Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил (руск.)(недаступная спасылка). БелаПАН (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ Мінчонак, Аляксей. “Рок-кола” vs. “Басовішча” (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (30 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
- ↑ Будкін, Сяргей; Бянько, Мікола (2004). "Рок-Кола :: Рок над Полоцком. Пособие для начинающих". Музыкальная газета(руск.) (24). Архівавана з арыгінала 2020-09-09. Праверана 2020-09-09.
- ↑ Падбярэзскі, Дзьмітры. “Рок-Кола”: пробны камень дыялёгу? . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (23 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ а б Будкін, Сяргей. «Рок-кола» аказалася недастаткова праваслаўным . Тузін Гітоў. Наша Ніва (19 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ Пепеляев, Валентин. Музыкантам не место за обочиной (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ Супрановіч, Віталь. Віталь Супрановіч: Музыкам далі час. Час выбіраць. . Наша Ніва. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ Кустовский, Дмитрий. Сергей Анищенко: «Максим Танк сказал, что я плохой белорус» (руск.). Белсат (15 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ Александров, Андрей. Сергей Анищенко: «Я не хочу, чтобы музыкантов лупили дубинками» (руск.). camarade.biz. Белорусский партизан (4 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 31 кастрычніка 2019.
- ↑ БДГ. Новополоцк: рок-фестиваль имени музыканта (руск.). Белорусская деловая газета (6 ліпеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 28 кастрычніка 2018.
- ↑ Замировская, Татьяна. (2001). "Фестиваль "Рок-Кола" рок живет не только в Минске" [The "Rock-Cola" festival rock lives not in Minsk only]. Музыкальная газета(руск.) (26). Архівавана з арыгінала 24 жніўня 2007. Праверана 2018-12-04.
- ↑ Штукина, Анастасия. Рок-кола 2005 (руск.). Музыкальная газета (6 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2016. Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ Павлова, Александра. «Рок-кола» - белорусский рок жив! (руск.). Музыкальная газета (3 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
- ↑ Змітраў, Мікіта. Полацк-2007: рок-н-рол жыве! . Народныя навіны Віцебска (12 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная старонка «Рок-кола» у сацыяльнай сетцы «VK»
- Пятнаццаты фестываль «Рок-кола» на YouTube