БМАgroup

музычны лэйбл

БМАgroup (Беларуская музычная альтэрнатыва) — беларуская музычная арганізацыя, створаная ў 1996 годзе. Галоўнай мэтай з’яўлялася прапаганда беларускай музыкі[1]. За час існавання ёю былі выдадзены запісы айчынных музыкаў: як маладых калектываў, так і твораў мэтраў сучаснай і класічнай музыкі[2][3]. «БМАgroup» таксама з’яўлялася арганізатарам беларускіх канцэртаў і фестываляў[4]. Уладальнік спецыяльнага прыза на ад часопіса «Музыкальный журнал» на Рок-каранацыі-2001 за складанку «Hard Life Heavy Music I»[5].

БМАgroup
Заснаваны 1996
Заснавальнікі Віталь Супрановіч
Статус Неактыўны
Дыстрыбутар VigmaБеларусі)
Жанр Розныя
Краіна  Беларусь
Афіцыйны сайт belmusic.org

Гісторыя

правіць

Кіраўніком лэйбла з’яўляўся Віталь Супрановіч. За 15 гадоў існавання лэйбл самастойна выдаў 154 дыскі і ў выданні каля 100 прымаў партнёрскі ўдзел. У межах свайго афіцыйнага сайта друкаваў рэцэнзіі на свае рэлізы, хіт-парады, mp3-базы[6]. Была складзена дамова аб сумеснай вытворчасці музычных рэлізаў з кампаніяй «Вігма»[7]. Апошнім дыскам, які выйшаў пад шыльдай лэйбла, стаў альбом «Белая вада» гурта Крама[8].

Выканаўцы

правіць

Выдадзены альбомы беларускіх гуртоў:

Лэйбл выдаў серыю беларускамоўных метал-зборнікаў «Hard life — Heavy music[be-tarask]»[10], а таксама зборнік «Hardcoreманія: чаду![be-tarask]»[11].

Ацэнкі

правіць

Алег Клімаў, рэдактар «Музыкальной газеты», даволі крытычна ацаніў каталог лэйбла станам на пачатак 2003 года[12].

Зноскі

  1. AC (2005). "«Бма» :: Не Мешайте Белорусской Музыке!". Музыкальная газета(руск.) (20). Архівавана з арыгінала 8 красавіка 2020. Праверана 2020-04-08.
  2. Мартыненка, Витаут (2007). "Обложка CD :: Серийная концепция". Музыкальная газета(руск.) (31). Архівавана з арыгінала 2020-09-09. Праверана 2020-09-09.
  3. Мартыненка, Витаут (2007). "Обложка CD :: Первая дизайн-дюжина". Музыкальная газета(руск.) (35). Архівавана з арыгінала 2020-09-09. Праверана 2020-09-09.
  4. Подберезский, Дмитрий. БМАgroup (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  5. Замировская, Татьяна (2002). "Фестиваль "Рок-Коронация-2001" :: Как список диагнозов". Музыкальная газета(руск.) (8). Архівавана з арыгінала 2020-09-02. Праверана 2020-09-02.
  6. Вядомы музычны лейбл БМАgroup прэзентаваў свой новы сайт. Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 ліпеня 2008). Праверана 21 сакавіка 2017.
  7. «Вигма» и «БMA Group» объединились. Альтернативная музыка Беларуси Neformat.by. Праверана 21 сакавіка 2017.(недаступная спасылка) (руск.)
  8. Лэйбл «БМА-group» спыніў выданьне дыскаў. Тузін Гітоў (19 лістапада 2014). Праверана 21 сакавіка 2017.
  9. Каталог выданняў «БМАgroup» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 355–357. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
  10. БМАgroup вядзе перамовы з беларускімі калектывамі «ZET», «Куклы», «Папёнкинз Бенд», «Голая манашка» ды інш. па падрыхтоўцы чарговага зборніка беларускіх хард-кор гуртоў(недаступная спасылка). TUT.BY (5 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2017.
  11. Новости белорусской музыки от БМАgroup(недаступная спасылка). TUT.BY (27 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2017. (руск.)
  12. Климов, Олег (2003). "Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M." Музыкальная газета(руск.) (2). Архівавана з арыгінала 2019-08-29. Праверана 2020-04-19.

Спасылкі

правіць