«BLAGI MAT!!!» — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт. Грае фолк-панк з элемэнтамі электра-панка і гранджа, песні на беларускай мове. Утвораны ў 2008 у Мінску ўжо вядомымі беларускімі музыкамі Ігарам Загумёнавым (раней выступаў на сцэне са сваім гуртом ZIGZAG) і Аляксеем Ефрэменка, ударнікам, які зарэкамэндаваў сабе ў складзе некалькіх знакамітых беларускіх рок- і метал-гуртоў (Litvintroll, Znich, PartyZone, ZIGZAG і інш.). Першапачаткова музыкі хавалі свае асобы, каб пачаць дзейнасць гурта з нуля, без сувязі са сваім мінулым. Пасля шэрагу паспяховых выступаў на фестывалях, BLAGI MAT!!! становіцца папулярным сярод беларускай моладзі. Гурт дзяліў сцэну на фестывалях з зоркамі беларускай і расійскай альтэрнатывы, такімі як Седьмая раса, Nuteki, Китай, Neuro Dubel, The Toobes.

BLAGI MAT!!!
Жанр панк-рок
фолк-панк
электра-панк
Гады 2008—па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Лэйблы БМАgroup
Vigma
Склад Ігар Загумёнаў
Яна Гараніна
Аляксей Ефрэменка
Іншыя
праекты
ZIGZAG

ДыскаграфіяПравіць

Студыйныя запісыПравіць

Удзел у складанкахПравіць

  • Трибьют Нейро Дюбель. Место подписи[2] (2013), трэкі «TUT.BY» і «You Dont’t Call Me Kurt Cobain Now».

ВідэаграфіяПравіць

Зноскі

  1. EP «THE BLAGEST OF MAT!!!» (англ.). Soundcloud. Праверана 31 жніўня 2016.
  2. Трибьют Нейро Дюбель. Место подписи (руск.). Neuro Dubel. Праверана 31 жніўня 2016.

СпасылкіПравіць