Vigma – беларускі музычны лэйбл, заснаваны ў 1993 годзе. З'яўляецца буйнейшым вытворцам музычных дыскаў у Беларусі. У сакавіку 2011 прадпрыемства падпісала дамову аб вырабе і збыце музычных альбомаў, выпушчаных «Беларускай музычнай альтэрнатывай» («БМА») Віталя Супрановіча.[1][2] У выніку «Вігма» пачала шырэй выпускаць альбомы беларускамоўных выканаўцаў (Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Таццяна Беланогая) і гуртоў: Eihelstraat (Магілёў), Guda, IQ48, Крамбамбуля, Палац, PANaNieba (Вілейка), Re1ikt (Светлагорск), BLAGI MAT!!! (Магілёў), Open Space (Мінск).

Vigma
Заснаваны 1993
Заснавальнікі Уладзімір Максімкаў, Алег Барышнеў
Статус Працуе
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Мінскі раён, Калодзішчы

На 2011 год «Вігма» палову музычных альбомаў збывала на аўтазапраўках, рэшту ў гіпермаркетах і драбнейшых крамах.[3]

Дзейнасць правіць

Кампанія супрацоўнічае з шматлікімі вядомымі выканаўцамі і кампазітарамі Рэспублікі Беларусь: В. Раінчыкам, І. Лучанком, В. Вуячычам, Э. Ханком, У. Правалінскім, Л. Барткевічам, А. Ярмоленкам, А. Саладухай. Акрамя таго, кампанія выпускае сольныя дыскі вядомых спевакоў і спявачак (сярод іх Паліна Смолава, Віктар Каліна, Гюнэш Абасава ды іншыя), а таксама розныя тэматычныя зборнікі папулярнай беларускай музыкі («Музыкальные новинки», «Первый интернационал» ды іншыя).[4] У 2011 годзе кампанія абвясціла пра спыненне выпуску музычных аўдыёкасёт, з якіх у свой час Vigma пачынала сваю дзейнасць.[5]

Прызнанне правіць

Па выніках уручэння рэдакцыйных узнагарод музычным парталам «Experty.by» за 2011 год лэйбл гуказапісу быў прызнаны лепшым[6]. «Лэйбл-старажыл, які вельмі учэпіста раптам узяўся за беларускамоўную музыку і выдае альбомы, якія, нягледзячы ні на што, вельмі нядрэнна прадаюцца», – перадаў матывіроўку крытыкаў Аляксей Аляксандраў з «Белорусов и рынка»[7].

Зноскі

  1. Муз. рэдакцыя. БMA Group і кампанія Вігма будуць супрацоўнічаць . Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  2. Музыкальная редакция. БMA Group и компания Вигма будут сотрудничать (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  3. Вольга Чайкоўская.. Попыт на беларускамоўную музыку ёсць. Звязда (6 кастрычніка 2011). Праверана 21 мая 2017.(недаступная спасылка)
  4. Степуро, Наталья; Касель, Алина. Корреспондент «Р» попыталась выяснить, как в эпоху интернета выживает рынок дисков (руск.). Рэспубліка. СБ. Беларусь сегодня (4 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  5. Эра музыкальных аудиокассет окончательно закатилась (руск.). Marketing.by (14 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  6. Замировская, Татьяна (2012-03-26). "«Дзімачка!»". БелГазета [руская] (12 (837)). Архівавана з арыгінала 25 кастрычніка 2012. Праверана 2020-02-14. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  7. Александров, Алексей. Премиальная весна (руск.). Белорусы и рынок (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.

Спасылкі правіць