Адкрыць галоўнае меню

Тацця́на Дайне́ка[1], да шлюбу — Тацця́на Белано́гая (нар. 24 чэрвеня 1984, Мінск) — беларуская паэтэса і бард з Маладзечна. Пераможца конкурсу «Бардаўская восень-2004».

Таццяна Дайнека (Беланогая)
Taćciana Biełanohaja - 1.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1984(1984-06-24) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэтэса
Гады актыўнасці 2004—сучаснасць
Жанры бардаўская песня
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Дзяцінства прайшло ў г. Маладзечна. Пасля заканчэння СШ № 6 Таццяна ў 2002 годзе паступіла на прыродазнаўчы факультэт Беларускага педуніверсітэту імя Максіма Танка. Атрымала другую вышэйшую адукацыю выкладчыка англійскай мовы. Падчас вучобы ўдзельнічала ў бардаўскіх конкурсах. У 2004 годзе стала пераможцам конкурсу «Бардаўская восень» у Бельску-Падляскім, у 2007 — пераможцам конкурсу «ОРРА-2006» у Варшаве. Альбом Таццяны быў намінаваны ў катэгорыі «Спеўная паэзія» конкурсу «Рок-Каранацыя-2006».

У 2016 годзе Таццяна Беланогая выдае альбом «Матылёк», песні да якога напісаны на вершы Яўгеніі Янішчыц.[2]

ДыскаграфіяПравіць

СкладанкіПравіць

Удзел у конкурсах і фестываляхПравіць

  1. Фестываль «Зоркі Маладзечна», г. Маладзечна (Беларусь), 02.05.2003, лаўрэат у намінацыі вакальнага жанру старэйшай узроставай катэгорыі.
  2. Фестываль «Бардаўская восень — 2004», Бельск-Падляшскі (Польша), 23.10.2004, лаўрэат фестывалю.
  3. Міжнародны фестываль «ОППА — 2006», Варшава (Польшча), лаўрэат фестывалю.[3]
  4. Удзельнічала ў фестывалі «Аршанская бітва», 2006 (Беларусь).
  5. «Талькаўскі фэст», 2008 (Беларусь, вёска Талька, Мінскай вобласці).
  6. Удзел ў фестывалі беларускай культуры ва Вроцлаве (4-10.06.2007).
  7. Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Варшаве (11-15.06.2008).
  8. Удзел у тыдні беларускай культуры і мастацтва ў Кракаве (2008).
  9. Разам з бардам з Польшчы Петрам Бакалем брала ўдзел у праекце  «Познань бардаў» у Познані (2008).
  10. Выступ ў межах фестывалю «Месяц аўтарскіх чытанняў» у Брно (Чэхія, 03.07.2009).
  11. У 2008 годзе брала ўдзел у «Sopot Bards Meeting — 2008», які адбываўся ў Сопаце на знакамітай сцэне Лясной Оперы (Operze Leśnej) (Польшча).

ЗноскіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць