Талькаўскі фэст
Талькаўскі фэст — штогадовы беларускі музычны фестываль каля в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, у лесе за р. Таль.
Талькаўскі фэст | |
---|---|
Дата(ы) | першая субота ці нядзеля кастрычніка |
Месца(ы) правядзення | в. Талька |
Жанр(ы) | бардаўская песня, народная музыка |
Сайт | talka.info |
Пра фэст
правіцьБярэ пачатак у 2002 годзе на ініцыятыву талькаўскага школьнага фальклорна-краязнаўчага гуртка і працягваецца цяперашняга часу ўжо як традыцыйнае свята беларускай культуры. На свята запрашаюць бардаў, паэтаў, дудароў і дзіцячыя фальклорныя гурты.
Аўтар ідэі — Андрэй Мельнікаў[1]. Каардынатар фестывалю — Наталля Ільініч.
За час існавання на фэсце выступалі: Зміцер Сідаровіч (гурт «Камелот»), Ігар Сімбіроў, Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў, Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік, Алесь Чумакоў (гурт «Стары Ольса»), Уладзімір Пузыня, Вячка Красулін (гурт «Кашлаты Вох»), Аляксей Галіч, Кася Камоцкая, Раман Абрамчук, Сяргей Скурат, Уладзімір Рунцэвіч, Зміцер Захарэвіч, Славамір Адамовіч, Ганна Чумакова, Мікола Рудакоўскі, Таццяна Беланогая, Таццяна Матафонава, Раман Яраш, Віталь Быль, Юлія Літвінава, Цімафей Авілін, Анатоль Кудласевіч, Ілья Арыстаў, Адась Матафонаў, Тамаш Сідаровіч, Вічка Крывічка (Вікторыя Ткачук), Аляксей Жораў, Аляксей Карпенка, Таццяна Маслоўская, Эдуард Адамовіч, Цімафей і Васіль Хадневічы, гурт «Балцкі субстрат» і іншыя
.
Месца правядзення фестывалю
правіцьФэст адбываецца з 2002 года ў вёсцы Талька. Ад 2006 года сустрэча адбываецца толькі на прыродзе ў лесе за р. Таль на Коласавай паляне, дзе ў пачатку 1930-х гадоў стаяла «стража» — хата-леснічоўка, дзе любіў бываць Якуб Колас. Менавіта пра Тальку знакаміты пісьменнік распавёў у сваёй паэме «Міхасёвы прыгоды» і вершы «Загібелька».
Гісторыя
правіць2006
правіцьДата: 2 кастрычніка 2006 года. Выступалі запрошаныя: барды Андрэй Мельнікаў і Ганна Чумакова з Гомеля, паэтэса Таццяна Барысік з Магілёва, Аляксей Галіч з Мінска, Цімафей і Васіль Хадневічы (сын і бацька) са Свіслачы. На фестывалі атрымаўся незвычайны сплаў народных, бардаўскіх і агульнавядомых (узору NRM, народнаальбомаўскіх) песень, смешных і рамантычных вершаў[2].
2007
правіцьДата: 7 кастрычніка 2007 года. На фэсце выступаў бард Андрэй Мельнікаў з Гомеля, іграў на дудзе і спяваў Зміцер Сідаровіч. Чытала свае вершы паэтэса Таццяна Барысік з Магілёва, спявалі Аляксей Галіч, Мікола Рудакоўскі, Ганна Чумакова, Ігар Сімбіроў[3].
2008
правіцьУ 2008 годзе на свята прыехалі Андрэй Мельнікаў з Гомеля, Ганна Чумакова, Аляксей Галіч, Зміцер Сідаровіч з Мінску, Мікола Рудакоўскі з Рэчыцы, Ігар Сімбіроў з Асіповічаў, Тацяна Барысік з Магілёва. Адкрыццём сталі выступленні Таццяны Беланогай, Рамана Яраша і Юлі Літвінавай, Рамана Абрамчука, Змітра Бартосіка і Таццяны Матафонавай[4].
2009
правіцьДата: 4 кастрычніка 2009 года[5]. Выступаў барт Андрэй Мельнікаў з Гомеля, дуэт Раман Яраш і Юлія Літвінава, Раман Абрамчук, Цімафей Авілін, Ілья Арэстаў і Аляксей Галіч з Мінска. Паэт Віталь Быль з Нясвіжа, Таццяна Барысік з Магілёв[6].
2010
правіцьДата: 3 кастрычніка 2010 года[7]. Адась Матафонаў і Тамаш Сідаровіч прэзентавалі «Дзіцячы альбом». Выступалі барды Таццяна Беланогая, Ганна Чумакова, Раман Абрамчук, Ігар Сімбіроў, Аляксей Жораў, Таццяна Матафонава, Зміцер Сідаровіч, Аляксей Галіч, Андрэй Мельнікаў. Народныя песні выконвалі Юлія Літвінава і Раман Яраш. Таццяна Барысік і Віталь Быль чыталі свае вершы і прозу. З паэтычнага аб’яднання «Мар’інка», што дзейнічае пры раённай газеце «Пухавіцкія навіны», прыехалі Уладзімір Рунцэвіч, Эдуард Білейчык і Яўген Фіцнер[8].
2011
правіцьДата: 2 кастрычніка 2011 года. Выступалі ўжо вядомыя барды: Ганна Чумакова, Раман Абрамчук, Аляксей Галіч, Мікола Рудакоўскі, Андрэй Мельнікаў, тандэм Таццяны Барысік і Ігара Сімбірова. Паэты Віталь Быль, Аляксей Карпенка з Магілёва, Таццяна Маслоўская з Міханавіч, Уладзімір Рунцэвіч з Мар’інай Горкі[9].
2012
правіцьДата: 7 кастрычніка 2012 года[10]. Выступалі барды Ганна Чумакова і Андрэй Мельнікаў. Паэты Эдуард Адамовіч з Мінска, Уладзімір Рунцэвіч з Мар’інай Горкі, Міхась Булавацкі і паэтэса Таццяна Барысік з Магілёва. Ганна Чумакова прэзентуе сваю новую кніжку вершаў «Мой анёл прысніў мяне…»[1].
2013
правіцьДата: 5 кастрычніка 2013 года[11]. Фэст быў прысвечаны паўстанню 1863 года. Кожны з выступоўцаў неяк закрануў тэму паўстання ў сваім выступе. Гэта былі Андрэй Мельнікаў, Міхась Булавацкі, Зміцер Захарэвіч, Раман Абрамчук, Віктар Крэс, Таццяна Барысік, Алесь Чумакоў, Аляксей Галіч[12].
2014
правіцьДата: 4 кастрычніка 2014 года[13]. Мерапрыемства прайшло пад песні і вершы Змітра Захарэвіча, Таццяны Барысік, Аляксея Карпенкі, Аляксея Галіча, Рамана Абрамчука, Алеся Чумакова, Славаміра Адамовіча[14].
2015
правіцьУ 2015 годзе фэст не адбыўся.
2016
правіцьДата: 2 кастрычніка 2016 года[15]. Выступалі ўдзельнікі гурта «Балцкі субстрат» Ганна Амозава і Максім Іўкін, таксама выступалі Раман Абрамчук і Зміцер Захарэвіч. Паэт і бард Анатоль Кудласевіч, паэт Славамір Адамовіч з Мар’інай Горкі, Уладзімір Рунцэвіч з Мар’інай Горкі, Міхась Булавацкі з Магілёва і Таццяна Барысік з Магілёва.[16][17]
2017
правіцьДата: 1 кастрычніка 2017 года. Выступілі Андрэй Мельнікаў, Зміцер Захарэвіч, Раман Абрамчук, вершы і прозу чыталі Уладзімір Рунцэвіч з Мар’інай Горкі, Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік, Вольга Мікалайчык. Граў на дудзе Мікалай Дашыновіч, супрацоўнік музею народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Чытала вершы Вікторыі Ткачук кінарэжысёр Вольга Нікалайчык[18].
2018
правіцьДата: 7 кастрычніка 2018 года[19]. Выступілі Раман Абрамчук, Аляксей Галіч, Кася Камоцкая, Вячаслаў Красулін, Андрэй Мельнікаў, Уладзімір Рунцэвіч, Сяргей Скурат, Міла Таранік[20].
2019
правіцьДата: 6 кастрычніка 2019 года[21]. Выступілі Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі, Алена Вайцяшонак, Аляксей Галіча, Мікола Дашыневіч, Змітр Захарэвіч, Змітр Крэса, Андрэй Мельнікаў, Уладзімір Рунцэвіч. Адметнасцю гэтай сустрэчы стала прэзентацыя кнігі Алены Кароўчанкі «Ігуменская шляхта ў Сібіры»[22].
2020
правіцьДата:3 кастрычніка 2020 года. Выступілі Андрэй Мельнікаў, спявачка Патрыцыя Свіціна, паэты Уладзімір Рунцэвіч, Славамір Адамовіч і Сяргей Крачкоўскі, гурт ''Балцкі субстрат'', танчылі пад дуду Міколы Дашыневіча. Ніна Багінская чытала вершы П. Севярынца, Н. Гілевіча і ўласныя[23].
Зноскі
- ↑ а б http://old.talka.info/kfest2012.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ http://old.talka.info/kfest.html Архівавана 16 кастрычніка 2017.
- ↑ http://old.talka.info/kfest2007.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ http://old.talka.info/kfest2008.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ http://budzma.by/news/andrey-myelnikaw-na-talkawskim-fescye.html
- ↑ http://old.talka.info/kfest2009.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ http://www.nastaunik.info/news/11959
- ↑ http://old.talka.info/kfest2010.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ http://old.talka.info/kfest2011.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ http://budzma.by/event/talkauski-fest-2012
- ↑ https://nashaniva.by/?c=ar&i=114895
- ↑ http://old.talka.info/kfest2013.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ https://nashaniva.by/?c=ar&i=134809
- ↑ http://old.talka.info/kfest2014.html Архівавана 10 верасня 2017.
- ↑ http://www.nastaunik.info/news/15135
- ↑ http://6tv.by/barda%D1%9Eska-paetychny-festyval-u-talcy/ Архівавана 26 верасня 2017.
- ↑ http://talka.info/?p=790 Архівавана 31 снежня 2016.
- ↑ https://novychas.by/kultura/talkauski-fest-znou-sabrau-amatarau-belaruskaj-pes
- ↑ http://talka.info/?p=900 Архівавана 24 студзеня 2019.
- ↑ http://talka.info/?p=904#more-904 Архівавана 27 студзеня 2022.
- ↑ http://talka.info/?p=954 Архівавана 22 кастрычніка 2019.
- ↑ http://talka.info/?p=959#more-959 Архівавана 25 студзеня 2022.
- ↑ Уражанні, фота і відэа з Талькаўскага фэста-2020 Архівавана 29 кастрычніка 2020.