Уладзімір Міхайлавіч Рунцэвіч

Уладзімір Рунцэвіч (нар. 28 лютага 1953, в. Дайнава, Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі пісьменнік. Член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з 2015 года, народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

Уладзімір Рунцэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лютага 1953(1953-02-28) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Салігорскі горны тэхнікум (1973). Працаваў 38 гадоў рабочым на Пухавіцкім ільнозаводзе.

Неаднаразовы ўдзельнік «Талькаўскага фэсту»[1].

Творчасць правіць

Першы верш быў напісаны 10 траўня 1971 года, а дэбютная публікацыя адбылася ў Пухавіцкай раённай газеце «Сцяг працы» ў ліпені 1980 года. З гэтага часу пачалося прафесійнае станаўленне як паэта. Пастаянна друкуецца ў раённай газеце і рэспубліканскай перыёдыцы. Вершы гучалі на Першым нацыянальным канале радыё, а таксама на радыёстанцыях «Сталіца», «Культура».

У 1997 годзе быў выдадзены першы паэтычны зборнік «Голас чалавека на зямлі». На аўтарскі верш ансамбль «Свята» выконвае песню «Гасціннасць». Некалькі песень на вершы напісаныя самадзейнымі кампазітарамі.

Бібліяграфія правіць

  • «Птушкі дзяцінства» (2006)[2]
  • «Шчасце»
  • «Эрас: лірыка кахання»
  • «Пасля сябе пакіну дабрыню» (2017)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць