N.R.M. — беларускі рок-гурт. Створаны ў 1994 на аснове гурта «Мроя». Змена назвы была звязана з жаданнем адысці ад стэрэатыпаў, звязаных з «Мрояй», і пачаць іграць новую музыку на новым узроўні. Назва гурта расшыфроўваецца як Незалежная Рэспубліка Мроя.

N.R.M.
Незалежная Рэспубліка Мроя
N.R.M. на канцэрце ва Уроцлаве, 2007 год.
N.R.M. на канцэрце ва Уроцлаве, 2007 год.
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка
Гады 1994 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень беларуская мова
Склад Алег Дземідовіч
Юрась Ляўкоў
Ян-Вiнцэнт Луцэвiч
Піт Паўлаў
Былыя
ўдзельнікі
Лявон Вольскі
Іншыя
праекты
Мроя
Крамбамбуля
Zet
Гарадзкія
Pete-Paff
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Лявон Вольскі

Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў вышынёю працы гурта. Песні з яго (асабліва «Песьня пра каханьне» і «Паветраны шар») сталі сапраўды культавымі сярод нацыянальна арыентаванай моладзі.

Альбом «Try čarapachi» («Тры чарапахі», 2000) звязаны з якасным пераходам гурта на новую ступень у працы над музыкай. Музыка стала цяжэйшай, тэксты – больш глыбокімі і актуальнымі. Адной з самых хітовых песень N.R.M. стала «Тры чарапахі».

З 2000 года ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах[1].

У апошнія гады адбываліся шматлікія выступленні гурта за мяжой: Польшча, Германія, Славакія, Швецыя. На Беларусі канцэрты адбываліся рэдка, афіцыйныя ўлады па палітычных матывах чынілі перашкоды музыкам. Гурт N.R.M. адносіўся ў Беларусі да так званых «забароненых» і знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе»[2].

Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года[3][4].

У 2007 быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песень і вылучаецца тым, што пры запісе былі выкарыстаныя новыя для гурта інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы. Акрамя таго, упершыню песні выконвае не толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурта і нават дзіцячы хор.

Пасля падзей канца 2007 года[5] гурт быў выкраслены са спісу «забароненых», што дало яму мажлівасць выступаць з легальнымі канцэртамі па ўсей Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасць на працягу ўсяго 2008 года.

У 2010 годзе з гурта сыходзіць вакаліст Лявон Вольскі, які пачынае сольную кар'еру. Доўгі час ходзяць чуткі, што N.R.M. спыніць сваё існаванне.

Увесь 2011 год гурт выступаў без яго, прэзентаваў новую песню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі[6] і рыхтаваў песні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».

На 3 гады гурт знік з беларускай сцэны, але ў 2013 годзе выпусціў свой першы альбом без Вольскага «Д.П.Б.Ч.», які атрымаў стрыманыя водгукі крытыкаў.

Дыскаграфія правіць

 
Канцэрт N.R.M. ў Горках, 2011 год

Альбомы правіць

Супольныя праекты правіць

Удзельнікі правіць

Колішнія ўдзельнікі правіць

Храналогія правіць

Пабочныя праекты правіць

Зноскі

  1. Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета [руская] (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  2. http://www.timesonline.co.uk/article/0,,3-1470860,00.html
  3. СЛЭП. 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников . liveinternet.ru (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.
  4. Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета [руская] (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  5. http://charter97.org/ru/news/hottopic/11/
  6. Радионов, Вячеслав. N.R.M. записали песню в поддержку «Авторадио» (руск.). Ultra-music.com (2 сакавіка 2011).
  7. Группа N.R.M. собралась классическим составом. Смотрите, как Павлов и Вольский вместе играют «Тры чарапахі».