Мроя (гурт)

беларускі рок-гурт

«Мро́я» — беларускі рок-гурт.

Мроя
Мроя на «Басовішчы-2009».
Мроя на «Басовішчы-2009».
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады 19811994
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Лэйбл Мелодыя, Ковчег, БМАgroup
Склад Лявон Вольскі
Юрась Ляўкоў
Алег Дземідовіч
Піт Паўлаў
Былыя
ўдзельнікі
Уладзімір Давыдоўскі
Венедыкт Конеў-Пятушкевіч
Алег Піпін
Леанід Шырын
Віктар Смольскі
Віктар Шот
Юрась Цянкевіч
Іншыя
праекты
«N.R.M.»
«Крамбамбуля»
«Garadzkija»
«Zet»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Гурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе студэнтамі другога курса Мінскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім і Уладзімірам Давыдоўскім. Вольскі спяваў ды граў на польскім сынтэзатары-іёніцы, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурта далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага Юрась Ляўкоў, які пачаў граць на бас-гітары. Потым далучыўся аднагрупнік Вольскага Алег Дземідовіч і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 года. Спачатку песні ствараліся і выконваліся па-руску, але паступова гурт перайшоў на беларускія песні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як «The Beatles» і «Машина времени». Рэпетыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым у розных службовых памяшканнях (нават у вёсцы Дзегцяроўка). У 1984 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у Траецкім прадмесці, на якім прысутнічаў Піт Паўлаў. У 1985 годзе, пасля заканчэння вучэльні Лявона, Уладзіміра і Алега забралі на тэрміновую службу ў войска. Улетку 1986 года гурт сабраўся зноў. На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касетах, актыўна канцэртаваў, рэпетыцыі праходзілі ў сутарэннях Дому літаратара. У 1987 годзе «Талака» зладзіла паход супраць будаўніцтва Дзвінскай ГЭС, у якім прынялі ўдзел і музыкі «Мроі». За гэты ўдзел іх пазбавілі магчымасці рэпетаваць у Доме літаратара. У 1989 годзе — падчас перабудовы, «Мроя» запісала альбом на перасоўнай студыі «Мелодыя» «Дваццаць восьмая зорка», гукарэжысёрам якога быў Аляксандр Шцільман. Пасля зыходу Уладзіміра Давыдоўскага 10 верасня 1989 года тры гады ў гурце граў Венедыкт Конеў-Пятушкевіч. 24 верасня 1989 года гурт выступіў на фестывалі «Чырвона рута» ў Чарнаўцах, дзе выканалі песні «Шмат», «Аўстралійская полька» ды «Мама-мафія». На працягу 1992—1993 гадоў у гурце змянілася некалькі гітарыстаў, якія не адпавядалі стылістыцы «Мроі». У 1993 годзе пры дапамозе Згуртавання беларусаў свету на кампакт-касетах выйшаў зборнік «Выбраныя песьні 1989—1993», у які ўвайшлі новыя песні. Часткова з-за рознагалоссяў у самім гурце, часткова з-за канкурэнцыі з боку іншых — больш маладых гуртоў у верасні 1994 года ўдзельнікі «Мроі» прыпыняюць працу з-за фармальных прычын. Праз пэўны час было прынятае рашэнне ўзяць назву «N.R.M.» і змяніць музычны стыль.

У 2009 годзе на юбілейным, 20-м «Басовішчы» гурт часова адрадзіўся дзеля выканання некалькіх старых песняў у аўтэнтычнай вопратцы. У гэтым жа годзе «БМА-group» зрабіла перавыданне альбома «Дваццаць восьмая зорка» на CD, у якое ўключыла дзьве дадатковыя песні і відэа з канцэрту ў 1993-м годзе.

Удзельнікі

правіць

Храналогія

правіць

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць

Усе альбомы студыйныя. Першыя два альбомы пазней не выдаваліся.

Зборнікі

правіць

Супольныя праекты

правіць

У праект «Рок супраць рэвалюцыяў» увайшлі дзве песні, якія не трапілі ў альбомы, у запісе ўдзельнічаў Піт Паўлаў.

Узнагароды

правіць
  • Прыз глядацкіх сымпатый на фэсце «Рок-крок» (1988, Гродна)
  • Лаўрэаты фестываля «Тры колеры — 3» (1990)
  • Лаўрэаты фестываля «Басовішча» (1991, Польшча)

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M.. — Мінск: «Сучасны літаратар», 2005. — 320+32 вкл. с.
  • Д.П., А. Адамчык. «МРОЯ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 189–190. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.

Спасылкі

правіць