Я — рок-музыкант

песня рок-гурта «Мроя»

«Я — рок-музыка́нт»песня рок-гурта «Мроя», якая выйшла на альбоме «Дваццаць восьмая зорка». Словы для песні напісалі Лявон Вольскі і Уладзімір Давыдоўскі ў кавярні «Папараць-кветка». Кавер-версіі песні запісалі ў 2016 годзе Сяргей Башлыкевіч і гурт «Leibonik», а таксама гурт «Жадан і Собаки[uk]»[1].

Я — рок-музыкант
Выканаўца Мроя
Дата выпуску 1989
Жанр рок-музыка
Мова песні беларуская
Працягласць 4 хв.
Лэйбл Мелодыя[d]

Відэакліп правіць

На песню беларускім тэлебачаннем быў зняты відэакліп, які стаў адным з першых беларускіх музычных кліпаў.

Зноскі

  1. Leibonik адрадзіўся, каб запісаць кавэр на «Мрою» (аўдыё) . Тузін Гітоў (12 верасня 2016). Праверана 5 лістапада 2022.

Спасылкі правіць