Юрась Ляўкоў
Юрась Ляўкоў (нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 года, Мінск) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурта N.R.M.
Юрась Ляўкоў | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Юрый Аркадзевіч Ляўкоў |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1964 |
Месца нараджэння | Мінск |
Краіна | Беларусь |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | бас-гітарыст, спявак |
Гады актыўнасці | 1980-я-па сённяшні дзень |
Інструменты | бас-гітара, спеў |
Жанры | Рок, хард-рок |
Калектывы | Мроя, N.R.M. |
Супрацоўніцтва | Новае Неба |
Лэйблы | Bulba records, West Records |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьБацька Юрася — вайсковец-падводнік[1] Амаль ад самага пачатку быў бас-гітарыстам «Мроі», куды яго запрасіў школьны сябра Уладзімір Давыдоўскі. Паступіў на першы курс Беларускі політэхнічны інстытут, але з-за ўдзелу ў рэпетыцыях гурта «Мроя» не здолеў здаць першую сесію. Уладкаваўся працаваць на кафедру ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ. Удзельнічаў у запісы супольных музычных праектаў «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут». Стала працуе ў Інстытуце ядзерных праблем. Удзельнічаў у працах па стварэнні сродкаў кантролю за ядзернай зброяй і тэхнічным забеспячэнні праграмы стратэгічнага раззбраення[2]. Жонка Дзіна, дачка Яна Ляўкова.
Зноскі
- ↑ N.R.M. :: Отведайте черепашины от N.R.M.! Музыкальная газета
- ↑ Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні 1986—2001 гг. = Фундаментальные и прикладные физические исследования 1986—2001 гг. / Пад рэд. праф. У. Р. Барышэўскага. — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2001. — С. 9. — 250 экз. — ISBN 985-445-545-9. Архівавана 27 сакавіка 2022.
Літаратура
правіць- Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M. Мінск: «Сучасны літаратар», 2005. 320 с.