West Records
West Records — лэйбл гуказапісу ў Рэспубліцы Беларусь[2].
West Records | |
---|---|
Заснаваны | 1996 |
Заснавальнікі | Сяргей Ясючэня[1] |
Статус | Дзейнічае |
Краіна | ![]() |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Афіцыйны сайт | westrecords.by |
Дзейнасць Правіць
Кампанія займаецца выпускам і прасоўваннем рэлізаў беларускіх гуртоў і выканаўцаў. Пад маркай West Records выйшла большасць найбольш папулярных беларускіх запісаў 2000-х, сярод якіх айчынны трыбьют Depeche Mode, альбомы J:морс, Тяни-Толкай , Atlantica, Аляксея Хлястова, Нестандартного Варианта, IQ48, N.R.M., Крамбамбулі, Без Билета, Hair Peace Salon разам з Jitters,[3][4] Open Space ды шмат іншых. Пры гэтым у сваім каталогу лэйбл імкнецца прадставіць максімальна шырокі спектр беларускай музыкі, ад ска да оперы[5][6].
West Records таксама з'яўляецца дыстрыб'ютарам на тэрыторыі Беларусі каталогаў сусветна вядомых лэйблаў: Sony BMG, Universal,[7] EMI. Кампанія распаўсюджвае ліцэнзійную прадукцыю ўсіх буйных расійскіх кампаній, сярод якіх «Мистерия Звука», «Монолит», «Мегалайнер», «CD Land», «Никитин» і шматлікія іншыя. Актыўная дзейнасць West Records у вобласці дыстрыб’юцыі спрыяе сталаму павялічэнню долі ліцэнзійнай прадукцыі на беларускім рынку.
Як паведамляла Алена Акунда з «Беларускай газеты» ў 2003 годзе, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь наклаў штраф на суму больш за $600000 на кампанію за парушэнні ў яе фінансава-гаспадарчай дзейнасці[8].
У 2010 годзе лэйбл разам з парталам TUT.BY ладзіў «руск.: Шоу Лауринаса и Мусиэгле» з удзелам айчынных дзеячаў шоу-бізнесу[9][10].
Прызнанне Правіць
Па выніках уручэння рэдакцыйных узнагарод музычным парталам Experty.by тройчы запар прызнаваўся лепшым рэкард-лэйблам (у 2008, 2009 і 2010 гадах).[11][12][13]
Алег Клімаў, экс-галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты», як калумніст БелаПАН у 2010 годзе назваў лэйбл, у чыім каталозе пасрэдныя альбомы сустракаюцца рэдка, выдатным[9].
Зноскі
- ↑ Оакли, Александр (2008-09-25). "Белорусская звукозапись не страдает из-за Интернета" (in ru). Камп’ютарныя весткі (37). https://www.kv.by/archive/index2008372101.htm. Retrieved on 2020-04-20.
- ↑ Замировская, Татьяна; Иващенко, Максим (2005). "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА" (in ru). Музыкальная газета (44). http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/44/0200.html. Retrieved on 2019-11-03.
- ↑ Соболевская, E. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" (in ru). Музыкальная газета (41). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2007/41/mg74102.html. Retrieved on 2018-12-03.
- ↑ Split Before, Together Now (руск.). West Records (28 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
- ↑ Скопинов, Артем. West Records подводит итоги года (руск.)(недаступная спасылка). puls.by (30 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 19 лютага 2020.
- ↑ Подберезский, Дмитрий. West Records (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ Компания West Records заключила беспрецедентную для белорусского музыкального рынка сделку (руск.). Белорусская деловая газета. Агентство финансовых новостей (4 сакавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2019. Праверана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Анкудо, Елена (2003-08-23). "ЭТУ ПЕСНЮ НЕ ЗАДУШИШЬ, НЕ УБЬЕШЬ" (in ru). Беларуская газета (32 (399)). http://www.belgazeta.by/ru/2003_08_25/vizavi/6260/. Retrieved on 2020-04-20.
- ↑ а б Климов, Олег. Олег Климов. НАВIНКI ШОУ-БИЗА. С креативом под юбку (руск.). БелаПАН (28 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019. Праверана 23 снежня 2019.
- ↑ Шоу Лауринаса и Мусиэгле (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2019. Праверана 23 снежня 2019.
- ↑ Лучшие альбомы 2008 (руск.). Experty.by (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.
- ↑ Лепшыя альбомы 2009 . Experty.by (19 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.
- ↑ Лучшие альбомы 2010 (+аудио) (руск.). Experty.by (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2019. Праверана 8 красавіка 2019.