Sony BMG Music Entertainment, Inc. — вынік стварэння сумеснага прадпрыемства 50/50 паміж Sony Music Entertainment (даччынае прадпрыемства Sony) і BMG Entertainment (даччынае прадпрыемства BMG) завершанага 5 жніўня 2004 года. Гэта адна з музычных кампаній, якая ўваходзіць у «Вялікую чацвёрку» і мае права валодання і распаўсюджвання гуказапісных лэйблаў, такіх як Arista Records, Columbia Records, Epic Records, J Records, RCA Victor Records, RCA Records, Legacy Recordings, Sonic Wave America, MCI і іншых.

Sony BMG Music Entertainment, Inc
Тып карпарацыя ЗША[d][2]
Заснаванне 5 жніўня 2004 года
Скасавана 1 кастрычніка 2008 года
Прычына скасавання Sony Music выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann
Пераемнік Sony Music Entertainment
Размяшчэнне Flag of the United States.svg ЗША, Нью-Ёрк
Ключавыя постаці

Эндру Лэк,
Старшыня савета дырэктараў
Рольф Шміт-Хольц,
Генеральны дырэктар
Цім Боўэн,
Галоўны аперацыйны дырэктар

Кевін Келехер
Выканаўчы віцэ-прэзідэнт
Кіраўнік фінансавага дэпартамента
Галіна Шоу-бізнес
Прадукцыя Музыка і забавы
Колькасць супрацоўнікаў 10000 (2005 год)[1]
Даччыныя кампаніі Sony BMG Music Entertainment (Poland), Sp. z o.o.[d], Sony BMG Music Entertainment (Finland) Oy[d], Sony BMG Music Entertainment (UK), Ltd.[d], Sony Music Entertainment Czech Republic[d], Sony BMG Music Entertainment (Magyarország) Kft.[d], Sony BMG Music Entertainment Africa (Pty) Ltd.[d], Sony BMG Music Entertainment (Netherlands) BV[d], Sony BMG Music Entertainment (Greece) A.E.[d], Sony BMG Music Entertainment (Germany) GmbH[d], Sony BMG Music Entertainment (Norway) AS[d], Sony BMG Music Entertainment (Belgium) NV/SA[d], Sony BMG Music Entertainment España, S.L.[d], Sony BMG Music Entertainment (Brasil) Ltda.[d], Sony BMG Music Entertainment (Mexico), S.A. de C.V.[d], Sony BMG Music Entertainment (Italy) S.p.A.[d], Sony BMG Music Entertainment (Australia) Pty. Limited[d] і Columbia Records, Inc.[d][3]
Сайт sonybmg.com

Фінансавы аналіз паказаў, што аб'яднанне прывядзе да скарачэння 2000 працоўных месцаў, і Sony BMG будзе эканоміць на гэтым прыблізна 350 млн. долараў ЗША штогод.

Рольф Шміт-Хольц змяніў Эндру Лэка на пасадзе кіраўніка (CEO) 10 лютага 2006 года. У першай палове 2005 года доля кампаніі на рынку навінак гуказапісу ў ЗША апусцілася з 33 % да 26 % (па інфармацыі Nielsen SoundScan). Гэта пагадненне Лэка з Брусам Спрынгсцінам, названая «хворай задумкай», прывяла да таго, што Бертэльсман паінфармаваў Sony аб непадаўжэнні кантракту з Лэкам. Эндру Лэк у гэты час займае пост старшыні савета дырэктароў. Раней гэты пост займаў Рольф Шміт-Хольц.

Кампанія нядаўна падпісала пагадненне аб кантэнце з папулярным анлайнавым відэарэсурсам YouTube.[4]

2 кастрычніка 2008 годa карпарацыя Sony выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann AG і стала адзіным уладальнікам кампаніі, змяніўшы яе назву на Sony Music Entertainment Inc.[5]

МенеджментПравіць

  • CEO — Рольф Шміт-Хольц
  • COO — Цім Боўэн
  • Chairman, BMG Music Label Group — Клайв Дэвіс
  • Chairman, Sony Music Label Group — Роб Стынгер

Спіс лэйблаў Sony BMGПравіць

Незалежныя маркі, якія распаўсюджваюцца Sony BMGПравіць

Спіс прадстаўніцтваўПравіць

У Sony BMG ёсць прадстаўніцтвы ў наступных краінах:

ЯпоніяПравіць

У Японіі гуказапісное падраздзяленне Sony працягвае працаваць незалежна ад Sony BMG па прычыне памеру і аб'ёму бізнесу. А былое падраздзяленне BMG у Японіі стала часткай Sony BMG.

Зноскі

  1. Sony Music Holdings Inc. at Google Finance (англ.)
  2. (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 20 лютага 2019.
  4. Sony ізноў працуе з YouTube(недаступная спасылка). 3DNews (17 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2009.
  5. Sony завяршыла ўгоду па набыцці 50% Sony BMG Music(недаступная спасылка). MAonline (2 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2009.

СпасылкіПравіць