Epic Records — амерыканскі гуказапісны лэйбл, які належыць і кіруемы Sony Music Entertainment.

Epic Records
Уладальнік Sony Music Entertainment
Заснаваны 1953
Дыстрыбутар Epic Records (у ЗША)
Жанр Розныя
Краіна  ЗША
Афіцыйны сайт EpicRecords.com

Гісторыя

правіць

Epic быў першапачаткова запушчаны як лэйбл джазавай і класічнай музыкі ў 1953 кампаніяй Columbia Records. Ярка-жоўты, чорны і сіні лагатып лэйбла стаў вядомай гандлёвай маркай для шматлікіх джазавых і класічных рэлізаў. Сюды ўвайшлі такія значныя выканаўцы, як Берлінскі філарманічны аркестр, Струнны квартэт Джыліярд, Антал Дораці які дырыжуе ў Філармоніі Хаг’ю, і Джордж Сел, які дырыжуе Кліўлендскі аркестр.

Праз дзесяць гадоў, Epic дасягнулі свайго першага залатога запісу, і сталі працаваць з набіраючай абароты рок-н-рол, R&B і кантры-музыкай. Сярод вялікай колькасці рэлізаў варта адзначыць працы такіх выканаўцаў, як Бобі Вінтан, The Dave Clark Five, The Hollies, Тэмі Вінет, Донаван, The Yardbirds, Лулу і Джэф Бек. Некаторыя з брытанскіх артыстаў, якія ўваходзяць у спіс Epic у 1960-х, з’яўляліся вынікам угоды па распаўсюджванні з EMI, па ўмовах якой запісы Epic выдаваліся EMI на лэйбле Columbia пакуль не мінуў тэрмін дзеяння дагавора, пасля чаго Columbia Records сфарміравала брытанскае аддзяленне Epic Records для распаўсюджвання рэлізаў лэйбла Epic.

У 1970-х поспех лэйбла павялічыўся пасля ўключэння ў спіс Epic такіх выканаўцаў, як ABBA (толькі на тэрыторыі Вялікабрытаніі), Sailor, The Clash, Sly & the Family Stone, Boston, REO Speedwagon, Джоні Нэш, Heart (на даччыным лэйбле Portrait Records), The Isley Brothers, Эдгар Вінтэр і Чарлі Рыч.

Поспехам у 70-х і ранніх 80-х лэйбл быў абавязаны Рону Алексенбургу, Джыму Цірэлу, Брусу Харысу, Джыму Чэйрну, Ірэ Шэрман.

У 1980-х і 1990-х, Epic папрацаваў з такімі зоркамі як Міт Лоўф, The Jacksons, Майкл Джэксан, Culture Club, Dead or Alive, Electric Light Orchestra, Korn, Ozzy Osbourne, Шадэ, Лютэр Вандрас, Глорыя Эстэфан, Джордж Майкл і Сіндзі Лаўпер (праз лэйбл Portrait Records). Іншыя паспяховыя працы ўключалі Джэсіку Сімпсан, Шакіру, Фіёну Эпл, Фінлі Куаі, Джэніфер Лопес (праз лэйбл Work Records) і Мэндзі Мур.

Іншыя артысты, якія заключылі кантракт з Epic уключалі такіх выканаўцаў, як The Fray, Alkaline Trio, Incubus, Modest Mouse, Good Charlotte, Live, AC/DC, Kiss, Duran Duran, Rage Against the Machine, Chevelle, Editors, Prong, Pearl Jam, Suicidal Tendencies, Мэйсі Грэй, B*Witched (сумесна з Glowworm Records), Bone Thugs-N-Harmony (сумесна з Ruthless Records), Торы Амас, Ніколь Бенет, FireHouse, Білі Гілмэн і мультыплатынавая спявачка Селін Дыён (праз лэйбл 550 Music).

Epic Records з’яўляецца часткай кампаніі Sony Music Entertainment. Sony набыла ўсе лэйблы, якія належаць Columbia, у 1988 годзе.

Legacy Recordings працягвае выпускаць класічныя і легендарныя альбомы.

Даччыныя лэйблы

правіць

Мінулыя і дзеючы даччыныя лэйблы Epic Records:

Выканаўцы Epic Records

правіць

Для спісу былых і дзеючых выканаўцаў Epic Records гл. Спіс выканаўцаў Epic Records

Кіраўніцтва Epic Records

правіць
  • Чарлі Уолк — прэзідэнт Epic Record
  • Нік Рафаэль — кіраўнік брытанскага аддзялення Epic
  • Джо Чарынгтан — глава брытанскага аддзялення Epic

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць