ABBA
ABBA — шведскі музычны квартэт, які названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў (Agnetha, Björn, Benny, Anni-Frid). Створаны ў 1972. З’яўляецца адным з найбольш паспяховых калектываў за ўсю гісторыю папулярнай музыкі. Самая вядомая група, створаная ў Скандынавіі. Квартэт займаў першыя месцы ў сусветных чартах з сярэдзіны 1970-х да пачатку 1980-х гадоў. Яны засталіся ў плэй-лістах радыёстанцый, і іх альбомы працягваюць прадавацца па сённяшні дзень. Запісы групы па ўсім свеце былі прададзеныя тыражом больш за 350 мільёнаў.
Яны былі першымі прадстаўнікамі кантынентальнай Еўропы, хто заваяваў першыя месцы ў чартах ўсіх вядучых англамоўных краін (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Ірландыя, Аўстралія і Новая Зеландыя).
Група ABBA ўключана ў Залу славы рок-н-ролу 15 сакавіка 2010 года.
Салісты
правіць- Агнэта Фэльтскуг (шведск.: Agnetha Åse Fältskog)
- Б’ёрн Крысціян Ульвэус (шведск.: Björn Kristian Ulvaeus)
- Бэні Андэрсан (шведск.: Benny Bror Göran Andersson)
- Анні-Фрыд Люнгстад (шведск.: Anni-Frid Synni Lyngstad)
Дыскаграфія
правіць- 1973 — Ring Ring
- 1974 — Waterloo
- 1975 — ABBA
- 1975 — Greatest Hits (зборная пласцінка)
- 1976 — Arrival
- 1977 — The Album
- 1979 — Greatest Hits Vol. 2 (зборнік)
- 1979 — Voulez-Vous
- 1980 — Gracias Por La Música (зборнік на іспанскай мове)
- 1980 — Super Trouper
- 1981 — The Visitors (гэта быў першы ў свеце камерцыйны Audio CD)
- 1982 — The Singles: The First Ten Years (зборная пласцінка на двух дысках)
- 1986 — ABBA Live (канцертны альбом)
- 1992 — ABBA Gold: Greatest Hits (зборнік)
- 1992 — ABBA Oro: Grandes Éxitos (зборнік на іспанскай мове)
- 1993 — More ABBA Gold: More ABBA Hits (зборны кампакт-дыск)
- 1993 — Mas Oro — Mas Exitos (зборнік на іспанскай мове)
- 1994 — Thank You for the Music (кніжка-каробка з 4 кампакт-дыскаў)
- 1999 — Singles Collection 1972—1982 (каробка з 27 кампакт-сінглаў)
- 1999 — Oro/Grandes Exitos (зборнік на іспанскай мове)
- 2001 — The Definitive Collection (зборнік на 2 кампакт-дысках)
- 2005 — The Complete Studio Recordings (каробка з 9 кампакт-дыскаў і 2 відэадыскаў)
- 2008 — The Albums (каробка з 9 кампакт-дыскаў: 8 студыйных альбомаў з арыгінальным трэк-лістом + 1 дыск з бонусамі)
- 2021 — Voyage
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао Discogs — 2000. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Björn & Benny, Agnetha & Anni-Frid // Discogs — 2000. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ а б в г Discogs — 2000. Праверана 2 кастрычніка 2021.
- ↑ (not translated to en-gb) Obituary : Stig Anderson — Britain: 1997. — 176681 экз. — ISSN 1741-9743 Праверана 13 верасня 2021.