Sony Music Entertainment (ці проста Sony Music) — другая па велічыні ў свеце гуказапісная кампанія. Уваходзіць у т.зв. «Вялікую чацвёрку». Належыць Sony, кантралюецца Sony Corporation of America. Кампанія аб'ядноўвае больш 200 лэйблаў, мае прадстаўніцтвы ў 44 краінах. Дзейнасць Sony Music ахоплівае практычна ўсе бакі шоу-бізнесу і ўключае наступныя кірункі: лічбавыя і фізічныя продажы музычнага кантэнту, сінхранізацыю музыкі для фільмаў, рэкламы і ТБ, арганізацыю канцэртаў і продаж іміджу артыстаў для рэкламнага выкарыстання.

Sony Music Entertainment
англ.: Sony Music Entertainment
Заснаванне 1988[1]
Ранейшыя назвы Columbia/CBS Records (1988—1991)
Sony Music (1991—2004, 2008—цяпер. час)
Sony BMG (2004—2008)
Размяшчэнне  ЗША, Нью-Ёрк
Ключавыя постаці Рольф Шміт-Хольц (CEO)
Кевін Келехер(CFO)
Галіна Шоу-бізнес
Прадукцыя Музыка і забавы
Абарот
  • 7,27 млрд $ (2017)[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 1,16 млрд $ (2017)[3]
Колькасць супрацоўнікаў 5000[2]
Матчына кампанія Sony Corporation of America
Даччыныя кампаніі Columbia Records, Inc.[d][4], Sony Music Indonesia[d], BNA Records[d], Sony Music Entertainment España, S.L.[d], Indochine Records[d], Disruptor Records[d], Bad Boy Records[d], Arista Records[d], RCA Records, Epic Records, Sony Music México[d][4], Sony Music Philippines, Inc.[d][4], Columbia Records, Legacy Recordings[d], Sony Music Entertainment Greece[d], Sony Music Entertainment Japan[d], Funtech Entertainment Corporation[d], The Orchard[d], Sony Classical[d], Top Dawg Entertainment[d], Otto Dynamite[d], Sony Music Entertainment France S.A.S.[d] і Sony Music Argentina[d]
Сайт sonymusic.com (англ.)

Кампанія сёння правіць

Кампанія аб’ядноўвае больш 200 лэйблаў, шматлікія з якіх сталі легендарнымі за доўгі час сваёй паспяховай працы — гэта Columbia, RCA, Arista, Epic і іншыя.

Sony Music стала родным домам для знакамітых артыстаў XX стагоддзя: Элвіса Прэслі, Майкла Джэксана, AC/DC, Boney M., Eruption, Milli Vanilli, Адрыяна Чэлентана, Майлза Дэвіса, Боба Дылана, Барбары Стрэйзанд, Селін Дыён, Озі Осбарна і мноства іншых. Сёння сітуацыя не змянілася, з Sony Music працуюць Брытні Спірс, Беёнсэ, Аліша Кіз, Леона Люіс, Дайда, Пінк, Шакіра, Jedward, Mafia Honey і інш.

Зноскі

Спасылкі правіць