Mafia Honey

фінскі поп-рок гурт

Mafia Honey — фінскі поп-рок гурт, які быў створаны ў 2016 годзе ў Хельсінкі былой вакалісткай спыніўшага дзейнасць гурта «Sallan ja Miron matka maailman ympäri  (фін.)» Салай-Мар’яй Хяцінен, падпісаны мясцовым аддзяленьнем Sony Music[2]. Гурт выдаў аднайменны дэбютны сольны альбом у 2019 годзе і некалькі сінглаў з яго, усе песні напісаны Салай-Мар’яй Хяцінен.

Mafia Honey
Mafia Honey у 2019 годзе, злева направа: Томас Ніемісцё, Сала-Мар’я Хяцінен, Ілка Туовінен, Іаганес Эркіля
Mafia Honey у 2019 годзе, злева направа: Томас Ніемісцё, Сала-Мар’я Хяцінен, Ілка Туовінен, Іаганес Эркіля
Асноўная інфармацыя
Жанр поп-рок
Гады 2016 – наш час
Краіна  Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Мова песень фінская
Лэйбл Sony Music Finland[1]
Склад Сала-Мар’я Хяцінен
Томас Ніемісцё
Ілка Туовінен
Іаганес Эркіля
hogmusic.fi/artistit/maf…

Гісторыя правіць

Пачатак гурта ідзе з 2015 года, калі Сала-Мар’я Хяцінен стварыла некалькі дэма-запісаў, якімі зацікаўся лэйбл Sony Music[2]. Потым праз сацыяльныя колы яна пачала шукаць «мілых хлопцаў», якія б утварылі з ёй на чале гурт[2]. Так у склад трапілі гітарыст Томас Ніемісцё, які да гэтага граў у ансамблю фінскай поп-зоркі Робіна  (руск.), басіст Ілка Туовінен і барабаншчык Іаганес Эркіля[2].

Дэбютны сінгл «Rakastutaan» (бел.: Давай закахаемся) быў выдадзены 19 студзеня 2018 года[3]. Другі «Koira» (бел.: Сабака) — 1 чэрвеня 2018 года[4]. Апошні сінгл да першага альбома «Yhdeksän elämää» (бел.: Дзевяць жыццяў) трапіў у сеціва 4 студзеня 2019 года, і, па словах вакалісткі гурта Салы-Мар’і Хяцінен, гэты трэк для альбому з першай рэпетыцыі наўмысна запісваўся апошнім, а прычынай таго было жаданне дасягнуць «найлепшага паразумення» ў гурце перад яго запісам[5].

Назва гурта правіць

Гурт атрымаў назву ад аднаго з сабак Мэрылін Манро[6]. Маф быў мальтыйскай балонкай  (руск.), якую Фрэнк Сінатра падарыў Мэрылін Манро; поўная мянушка «англ.: Mafia Honey» была дадзена сабаку ў сувязі з нібыта мафіёзнымі сувязямі Сінатры[7]. Калі Манро памерла, сабаку аддалі сакратару Сінатры[7].

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Назва Выданне Чарты Сертыфікаты
FIN
Mafia Honey
  • Выдадзены: 26 красавіка 2019 года
  • Фармат: CD / лічбавая дыстрыбуцыя
  • Лэйбл: Sony Music
- -

Сінглы правіць

Назва Год Чарты Альбом
FIN
Koira 2018 - Mafia Honey
Rakastutaan 71 (радыёчарт)[8]
Yhdeksän elämää 2019 -

Удзельнікі правіць

Зноскі правіць

  1. Mafia Honey – Suomen virallinen lista – Musiikkituottajat (фін.). Musiikkituottajat  (англ.). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  2. а б в г Haavisto, Markku. Tulokasyhtye Mafia Honey tekee isoa soundia ja tuo kanteleen rockmusiikkiin (фін.). Yle (10 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  3. Pitkänen, Enni. Tässä he ovat - Mafia Honey on uusi suomalainen rock-yhtye! (фін.). Bauer Media Group  (руск.). SuomiRock  (фін.) (30 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  4. Selvä Kesä 2019 – Esiintyjät (фін.). Sininauhasäätiö  (фін.). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  5. Siikaluoma, Mirko. "Kuinka nykyään helposti ne läheisimmätkin ystävät ja läheiset katoaa jonnekin" – Parasta juuri nyt -soittolistan vieraana Mafia Honey (фін.). Soundi  (фін.) (8 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  6. Siikaluoma, Mirko. "Yöt on sävellysten aikaa" – Perjantaibiisinä nimekkäistä tekijöistä koostuvan Mafia Honeyn Rakastutaan (фін.). Soundi  (фін.) (19 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  7. а б Crisley, Kathleen. Marilyn Monroe and her dogs (англ.). DoggyMom.com (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  8. Suomen Virallinen Lista (фін.). Musiikkituottajat  (англ.). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.

Спасылкі правіць