Адкрыць галоўнае меню

Без Билета

беларускі музычны гурт

Без Биле́та (бел.: Без Білета, раней beZ bileta) — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 1999 годзе.

Без Билета
BeZ bileta performing at the “Fiesta Borealis” festival in 2006.jpg
beZ bileta на фестывалі “Fiesta Borealis” у 2006 годзе
Асноўная інфармацыя
Жанры рок, поп-рок, smart-pop
Гады 1999 — па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Адкуль Беларусь
Мова песень руская, беларуская
Склад Віталь Артыст
Аляксандр Івашкевіч
Yan Weinstock
Таня Кушнер
Былыя
ўдзельнікі
Ягор Даронкін
Уладзімір Развадоўскі
Арцём Даронкін
Сяргей Бакавец
Юрый Рубанік
Аляксандр Гуляеў
Дзяніс Шураў
Павел Кудрын
Іншыя
праекты
Jitters, Rosary, Port Mone, Usplёsk, Paparis, Крамбамбуля, Litesound, NAVI
www.bezbileta.net

Змест

ГісторыяПравіць

Каманда створана Віталем Артыстам у 1999 годзе[1]. Пачынаў гурт з беларускамоўнага фолку, але з 2004 году перайшоў да інды-року са складанымі электроннымі аранжыроўкамі. У 2005 годзе быў абраны кірунак на некаторае спрашчэнне гучання, якое, разам з тым, стала больш насычаным. Тры перыяда творчай эвалюцыі «beZ bileta» ілюструюць альбомы «На неба» (2001) і «Нарисована» (2004) і сінгл «Поправка 22» (2006). Самі удзельнікі гурта характарызуюць сваю музыку як smart-pop.

Двойчы былі ўзнагароджаныя прэстыжнай беларускай музычнай прэміяй «Рок-каранацыя» ў намінацыях «Адкрыццё году» (2000) і «Песня году» (2001, за хіт «Мая краіна Беларусь»). Гурт мае каштоўны досвед выступлення на фестывальных пляцоўках Беларусі («Славянскі Базар»), ПольшчыБасовішча», «Fiesta Borealis» (разам з Jitters і Hair Peace Salon[2][3])), Італіі («Spirit of Woodstock»), Германіі («Good-By»).

ТворчасцьПравіць

КліпыПравіць

У «відэаскарбонцы» «beZ bileta» — і анімацыйныя працы («Stop Business», «Шла дальше»), і арт-відэа («Нарисована», «Смотреть вверх»), і сюжэтны ролік «Лодочки». Маляваны кліп «Шла дальше» (режысёр Таня Кушнер, мастак Дзяніс Волкаў) удзельнічаў у анімацыйных фестывалях у Нідэрландах, Чэхіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. Кліп «Место для тебя» выйшаў увесну 2006 году, асновай роліка сталі фатаздымкі ўдзельнікаў гурта, яго сяброў і проста людзей, неабыякавых да «beZ bileta».

Віталь АртыстПравіць

Лідар «beZ bileta» Віталь Артыст вядомы як аўтар саўндтрэку да расійскага фільма 2006 года «Охота на пиранью». Віталь таксама піша музыку да сэрыялаў («Мужчины не плачут»), тэатральных пастановак (спектакль «После» мінскага тэатра «ИнЖест»), тэлепраектаў (новы сезон вядомага цыкла «Саша и Сирожа»), мультфільмаў і рэкламы. Восенню 2006 года Артыст скончыў працу над саўндтрэкам да расійскага сэрыяла «Супермаркет», які выйшаў напачатку 2007 году.

Дзень безбілетнікаПравіць

Гурт вядомы штогадовым святкаваннем «Дня безбілетніка» з удзелам саміх музыкаў, іх прыхільнікаў і ўсіх, хто хоча далучыцца да пазітыўнай і крэатыўнай дзеі. Бясплатная раздача дыскаў у абмен на штрафную квітанцыю; міні-канцэрт па тэлефоне для ўсіх, хто патэлефанаваў; конкурс рэміксаў на песні «beZ bileta», у якім удзельнічаюць музыкі з розных краінаў свету; конкурс кавераў — такія акцыі ладзіліся Віталём Артыстам і яго камандай. Так, пераможца акцыі «Дзень безбілетніка 2006» змог выступіць разам з гуртам на канцэрце, які прайшоў 10 лістапада ў мінскім клубе «Рэактар».

ДыскаграфіяПравіць

АльбомыПравіць

ЗборнікіПравіць

DVDПравіць

  • Про самое негрустное на свете (2007)

СінглыПравіць

СаўндтрэкіПравіць

  • Саўндтрэк да кінафільма «Охота на пиранью» (Расія, 2006)
  • Саўндтрэк да спектакля «После» тэатра «ИнЖест» (2006)

УдзельнікіПравіць

Былыя ўдзельнікіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць