Народны Альбом
Narodny Albom, Наро́дны Альбо́м — беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фестывалі «Рок-каранацыя-97» прызнаны альбомам году, праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты году».
Народны Альбом | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Складанка , розныя выканаўцы | ||||
Дата выпуску | 1997 (перавыдадзены ў 2003) | |||
Запісаны | 1997 | |||
Працягласць | 62:10 | |||
Мова песень | беларуская | |||
Лэйбл |
Ковчег БМАgroup (перавыданне) |
|||
|
||||
Храналогія Narodny Albom[d] | ||||
|
Гісторыя
правіцьСупольны музычны праект з'явіўся на свет дзякуючы Міхаілу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома і амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіны 90-х: N.R.M., ULIS, Новае Неба і іншыя.
Запіс альбома адбываўся на «Радыё 101,2», якое выходзіла ў эфір усяго 13 месяцаў, і ў верасні 1996 года было закрыта, а студыя на пэўны час стала месцам сустрэч творчых людзей, захопленых ідэяй нацыянальнага адраджэння — музыкаў, літаратараў, журналістаў. Пад канец 1997 года праца над праектам была завершана, фірма «Ковчег» выдала касету «Narodny Albom», а 28 снежня на сцэне Тэатра юнага гледача адбылася прэм’ера.
Вобраз несавецкай Беларусі быў прадуманы аўтарам-дызайнерам і прадэманстраваны ў праекце на розных узроўнях, у тым ліку і на графічным — на вокладцы назва альбому была напісана лацінкай.
18 снежня 2007 года на юбілейным канцэрце быў пачаты продаж live-выдання складанкі з запісам ад 11 красавіка 2004 года. Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу Народнага Альбому з'явіліся ідэі запісаць асобны альбом патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут», а таксама ідэя гурту «Крамбамбуля»[1].
Змест
правіць№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Пад прыгнётам панскім» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 2:30 | ||||||
2. | «Маладое піва» | Лявон Вольскі | 2:10 | ||||||
3. | «Ать-два левой» | Лявон Вольскі | 0:40 | ||||||
4. | «Край ты мой, край» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 2:10 | ||||||
5. | «Матка Боска Вострабрамска» | Вераніка Круглова | 3:00 | ||||||
6. | «Эх, змагаліся…» | Лявон Вольскі | 1:30 | ||||||
7. | «Кантрабандыст» | Кася Камоцкая | 3:00 | ||||||
8. | «Два польскіх шпіёны» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 3:45 | ||||||
9. | «Настаўнік Рагойша» | Лявон Вольскі | 2:40 | ||||||
10. | «Lomir zich iberbetn» | Аляксандр Памідораў | 3:25 | ||||||
11. | «Крэўская полька» | Лявон Вольскі | 1:15 | ||||||
12. | «Я, дажалю, ня пан» | Лявон Вольскі | 3:10 | ||||||
13. | «Адэлька» | Лявон Вольскі | 2:25 | ||||||
14. | «Аргентынскае танга» | Зміцер Вайцюшкевіч | 2:50 | ||||||
15. | «Мой паляўнічы» | Кася Камоцкая | 2:00 | ||||||
16. | «Юзік» | Лявон Вольскі | 1:10 | ||||||
17. | «Казік» | Лявон Вольскі | 1:55 | ||||||
18. | «Бойка на лузе» | Лявон Вольскі | 1:55 | ||||||
19. | «Ja spiewam po polsku» | Лявон Вольскі | 1:30 | ||||||
20. | «Аліцыя» | Кася Камоцкая | 2:50 | ||||||
21. | «Ать-два правой» | Лявон Вольскі | 1:20 | ||||||
22. | «ЛаЛаЛаЛа» | Лявон Вольскі | 1:50 | ||||||
23. | «Дарагія маі масквічы» | Кася Камоцкая | 1:05 | ||||||
24. | «Надзенька» | Мікола Трус | 2:30 | ||||||
25. | «Снежань, студзень і люты» | Ірына Курапаткіна | 2:40 | ||||||
26. | «Майская песня» | Лявон Вольскі, Кася Камоцкая | 3:30 | ||||||
27. | «Простыя словы» | Лявон Вольскі | 3:25 | ||||||
62:10 |
Удзельнікі
правіць- Міхаіл Анемпадыстаў: ідэя і канцэпцыя альбома, тэксты — збор і апрацоўка, укладанне альбому, графічны дызайн, рэчытатыў (7), дадатковы спеў (26)
- Лявон Вольскі: канцэпцыя альбома, спеў (1-4, 6, 8, 9, 11-13, 16-19, 21, 22, 26, 27), дадатковы спеў (20), рэчытатыў (7), акустычная гітара (2, 4, 6, 11-13, 16, 17, 19, 22, 26), электрычная гітара (25), бас-гітара (11), бубны (11), Kurzweil-2000 (1, 2, 5, 7, 8, 20, 25)
- Кася Камоцкая: канцэпцыя альбома, спеў (1, 4, 7, 8, 15, 20, 23, 26), акустычная гітара (15, 23)
- Анатоль Додзь: канцэпцыя альбома, гукарэжысура (1-14, 16-23, 25-27), мастэрынг, укладанне альбому, дадатковы спеў (21)
- Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі: гукарэжысура (10, 15, 24), дадатковы спеў (2, 3, 13, 26), голас камісара (3, 21)
- Зміцер Вайцюшкевіч: спеў (14), кларнэт (10), флейта (5, 22), Kurzweil-2500 (14)
- Вераніка Круглова: спеў (5)
- Ірына Курапаткіна: спеў (25), дадатковы спеў (23, 26), рытмовае плясканне (18)
- Аляксандр Памідораў: спеў (10), акустычная гітара (10), дадатковы спеў (13)
- Inkognito: спеў (24)
- Сяргей Ахрамовіч: баян «Мелодия» (2, 11, 13, 22, 26), дадатковы спеў (2, 20, 21, 26)
- Юлія Глушыцкая: віяланчэль (4, 7)
- Алег «Алезіс» Дземідовіч: бубны (4, 11-13, 22, 26, 27), дадатковы спеў (22)
- Юрась Ляўкоў: бас-гітара (4, 11-13, 22, 26)
- Піт Паўлаў: акустычная гітара (12, 27), дадатковы спеў (22)
- Слава Корань: электрычная гітара (8), дадатковы спеў (8)
- Дзяніс Архіпаў: кантрабас (10)
- Вольга Бабак: дадатковы спеў (9, 26), рытмовае плясканне (18)
- Вольга Караткевіч: дадатковы спеў (9, 26)
- Генадзь Кеснер: дадатковы спеў (2, 3, 20, 21, 26)
- Алесь Ляшкевіч: дадатковы спеў (3, 21, 26)
- Юры Каролік: дадатковы крык (2, 26)
- Каймар Ягер: фота
- Клаўс Зэмдэта: мадэль
- Улад Казаноўскі: графічны дызайн
Дадатковыя звесткі
правіць- На некаторых перавыданнях песня «Надзенька» замененая на іншую.
- Ёсць меркаванне, што песня «Казік» напісаная на матыў песні «Twist and Shout», вядомай у выкананні гурту The Beatles. Але больш верагодна, што вытокам была песня «La Bamba», вядомая ў выкананні Ritchie Valens а таксама гурту Los Lobos, кавер-версіяй якой, дарэчы, i з'яўляецца «Twist and Shout».
- «Lomir zich iberbetn» (бел. давайце памірымся)— народная яўрэйская песня.
- Песня «ЛаЛаЛаЛа» да выхаду «Народнага альбому» ўвайшла ў аднайменны першы альбом N.R.M..
- У песні «Два польскіх шпіёны» спяваецца пра Болека ды Лёлека, прататыпам якіх сталі персанажы мультфільма 1960-х гадоў.
- Каймар Ягер ды Клаўс Зэмдэта служылі ў войску разам з Міхаілам Анемпадыставым.
- Лявон Вольскі разам з Міхаілам Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, грунтуючыся на персанажах, якія сустракаюцца ў альбоме (апублікаваная ў 2000 годзе па-польску[2] і ў 2002 годзе па-беларуску). У 2001 годзе п’есу паставіў Уладзімір Колас з ліцэістамі Беларускага гуманітарнага ліцэя, а ў 2008 годзе адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Дзённік „Народнага альбома“»[3]
- Андрэй Хадановіч выконваў кавер на песню «Простыя словы»
- 11 красавіка 2004, 18 снежня 2007 ды 2-3 снежня 2008 году прайшлі канцэрты «Народны альбом»[4]. Гурт N.R.M. нярэдка выконваў на сваіх канцэртах шэраг песень з «Народнага альбому», у тым ліку песню «Надзенька». Гэта можа падказваць, што пад інкогніта хаваўся Лявон Вольскі. Паводле іншых звестак, яе выканаўцам на альбоме быў выкладчык з кафедры славістыкі філфаку БДУ Мікалай Трус[5]. На песню «Надзенька» таксама зняты відэакліп.
- Песня «Край ты мой, край» увайшла ў «Незвычайны канцэрт» рэж. Юрыя Хашчавацкага.
- 4 верасня 2016 года ў межах фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне» на сцэне Падляскай оперы ў Беластоку адбылася прэмʼера спектаклю «Народны альбом. 20 год».[6] Запіс канцэрта быў паказаны тэлеканалам БелСат у навагоднюю ноч з 31 снежня 2016 на 1 студзеня 2017.
Крыніцы
правіць- ↑ Лявон Вольскі П’янству-бой! // Студэнцкая думка. — 1999. — № 4.
- ↑ INFA — Narodny Albom (Народны Альбом)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 7 студзеня 2017.
- ↑ «Народны альбом» увасобілі ў кіно Радыё Свабода
- ↑ «Народны альбом» вяртаецца! // KP.RU(недаступная спасылка) 20 ноя 2008 (руск.)
- ↑ Сяргей Будкін. 1997. Пачатак «супольнасці» Архівавана 17 ліпеня 2014., Праект «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу»
- ↑ «Народны альбом» паставяць на опернай сцэне Архівавана 9 студзеня 2017. Белсат
Літаратура
правіць- Наталля Русецкая. «Narodny albom»: беларуская і польская рэцэпцыя // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча: зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БДУ, 2018.