Алег «Алезіс» Дземідовіч (нарадзіўся 7 лютага 1965 года) — беларускі музыка.

Алег Дземідовіч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 лютага 1965
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі барабаншчык, спявак
Гады актыўнасці 1980-па сённяшні дзень
Інструменты Ударная ўстаноўка
Псеўданімы Алезіс
Калектывы Мроя, N.R.M.
Супрацоўніцтва Новае Неба, ULIS, Garadzkija, Pete-Paff, Народны Альбом, Я нарадзіўся тут
Грамадская дзейнасць
Член у

У 1984 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню.

З’яўляецца ўдарнікам гуртоў Мроя і N.R.M. ад часу іхнага стварэння ў 1980 і 1994 гадах адпаведна. Браў удзел у складзе гурта Новае Неба, супольных музычных праектах «Народны Альбом» «Я нарадзіўся тут», часова граў у гуртах ULIS, Garadzkija, Pete-Paff.