Аляксандр Памідораў

беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн

Аляксандр Памідораў (сапраўднае імя: Аляксандр Крывашэеў; 21 снежня 1971, Мінск, БССР) — беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн. Лідар гурта «Pomidor/OFF».

Аляксандр Памідораў
Род дзейнасці спявак
Дата нараджэння 21 снежня 1971(1971-12-21)[1] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Сайт pomidoroff.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 21 снежня 1971 года ў Мінску. Жадаў стаць гукарэжысёрам, але пры паступленні ў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў трэба было здаваць матэматыку і геаметрыю. Гэта яго адпудзіла і ён падаўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў, але не паступіў. Пайшоў вучыцца ў Інстытут культуры на «кіраўніка самадзейнага тэатра». І ўсё жа на трэцім курсе перавёўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў (тэатральны факультэт) на рэжысуру драматычнага тэатра. Дыплом абараніў у Маладзечне, атрымаў спецыяльнасць «рэжысёр драматычнага тэатра».

Працаваў на шэрагу радыёстанцый: «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», «Альфа-Радыё  (руск.)», «Беларускае Радыё Рацыя», «Радыё Бі-Эй». У 1988 годзе ў Араніенбаўме (Ламаносаве) стварыў першы свой гурт пад назвай «Пьяные Гости» — акустычнае трыа. Песні гурта былі на рускай мове. Гурт запісаў тры касетныя магнітаальбомы. У 2001 годзе толькі апошні канцэртны альбом «Уровень жизни» 1998 года быў выдадзены на дыску. З 1997 года піша па-беларуску.

26 лістапада 2020 года Аляксандр Памідораў звольніўся з «Радыёстанцыя Рокс-М» з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі на пратэстах у Беларусі: «Ёсць дысананс у тым, каб весці забаўляльныя праграмы ў той час … калі ў тваім горадзе на тваіх вуліцах невядомыя людзі без твараў са зброяй хапаюць мірных грамадзян, суседзяў, збіваюць і катуюць, беспадстаўна кідаюць у турмы»[2].

Творчасць

правіць

Супольныя музычныя праекты

правіць

Памідораў браў удзел у шэрагу супольных музычных праектаў «Народны Альбом» («Lomir Zech Iberbetn»), «Святы Вечар — 2000» («Цуд на Каляды», «Глорыя»), «Я нарадзіўся тут». Удзельнік розных дуэтаў з вядомымі беларускімі музыкамі. Вядучы канцэртаў, фестываляў (Басовішча, Рок-каранацыя, Be Free), мітынгаў.

Уласныя праекты

правіць

У 2000 годзе Аляксандр стварыў уласны музычны праект «Pomidor/OFF», дзе цяпер працуе супольна з вядомымі беларускімі музыкамі. Са снежня 2006 года да верасня 2008 года вёў праграму «Гукапіс» на Радыё «Свабода».

Сям’я

правіць

Жанаты другім шлюбам. Ад першага ёсць дачка Соф’я.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Д.П., Ю. Дзядзінкін. ПАМІДОРАЎ (КРЫВАШЭЕЎ) АЛЯКСАНДР (Помидоров/Кривошеев Александр, Pamidorau/Kryvasheeu Aliaksandr) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 225–226. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.

Спасылкі

правіць