Радыё Бі-Эй, Radio BA — беларуская радыёстанцыя.

Радыё Бі-Эй
Сайт radioba.by

Гісторыя правіць

«Радыё Бі-Эй» запрацавала ў Мінску 24 сакавіка 1993 года і стала першай прыватнай беларускай станцыяй у FM-дыяпазоне. Заснавальнікам выступіла беларуска-амерыканскае прадпрыемства «Бі Эй Інтэрнэшнл». У 1990-я «Радыё Бі-Эй» было паспяховым, у 1998 годзе прадпрыемства адкрыла свой начны клуб «Юла», а ў 2000-х афіляваную радыёстанцыю «Мелодыі стагоддзя». На пачатку пандэміі COVID-19 у Беларусі прыкметна асеў рынак рэкламадаўцаў і, адпаведна, прыбытак. У лютым 2023 года спыніла вяшчанне, збанкрутавала[1].

Зноскі