Be Free (бел.: Будзь свабодным, першапачатковая назва — «Права быць свабодным») — беларускі рок-фестываль, што з 2007 года ладзіўся ва Украіне[1][2]. Удзел у фэсце бралі таксама гурты з Польшчы, Украіны, Францыі.

Be Free
Дата(ы) розныя
Месца(ы) правядзення Луцк (2007)
Львоў (2008)
Чарнігаў (2009)
Года 2007–2009
Жанр(ы) рок-музыка
Сайт festsvabody.org

Права быць свабодным 2007

правіць

Час правядзення — 22 верасня 2007 года.

Месца правядзення — Луцк.

Вядучы — Віталь Маліноўскі.

Be Free 2008

правіць

Час правядзення — 9—10 жніўня 2008 года.

Месца правядзення — Львоў[6].

Вядучы — Аляксандр Памідораў.

9 жніўня

правіць

Пачатак праграмы: выступленні 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу Еўрапейскага радыё для Беларусі (Беларусь)

10 жніўня

правіць

Be Free 2009

правіць

Час правядзення — 22—23 жніўня 2009 года[10].

Месца правядзення — Чарнігаў[11].

Вядучы — Аляксандр Памідораў[12].

22 жніўня

правіць

23 жніўня

правіць

Be Free 2010

правіць
  • Час правядзення — 20—22 (21—23)[17] жніўня 2010 года.
  • Месца правядзення — Чарнігаў[18].

Запланаваны фестываль адмянілі ўлады Чарнігава[19][20][21][22].

Ацэнкі

правіць

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «Туды прыязжае сталы набор фанаў, сталы набор музыкаў. Для ўкраінскай публікі гэта не цікава»[23].

На другі фестываль арганізатары запрасілі «генералаў айчыннага року» «Краму», «IQ48», «Neuro Dubel» з прычыны таго, што арганізатары «Басовішча» выказалі нежаданне бачыць іх на сваім мерапрыемстве, што разам з бязвізавым рэжымам для беларусаў пры падарожжы ва Украіну вылучыла «Be Free» на фоне фестывалю-канкурэнта, пісаў Зміцер Лукашук для Еўрапейскага радыё для Беларусі[24][25].

Прадзюсар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску напярэдадні Be Free 2009 выказаў думку, што правядзенне падобнага роду фестывалю немагчыма ў Беларусі, бо «атмасфера музычнага фестывалю мяркуе раскаванасць, а тут была б вялікая колькасць міліцыі, і гэтая міліцыя стварае фон, які наогул не спрыяе расслабленню»[26]. Яго думцы тураваў Віталь Супрановіч, дырэктар лэйбла «БМАgroup», так як адказ уладаў на заяўку незалежнага фестывалю звычайна прыходзіць усяго за некалькі дзён да пачатку планаванага мерапрыемства і нават «у выпадку станоўчага адказу трэба дамовіцца з музыкамі, зрабіць рэкламу і ўзяць яшчэ дзесяць узгадненняў, кожнае з якіх каштуе пэўныя грошы», прытым «усё роўна няма гарантыі, што праз нейкі час пасля пачатку канцэрта не прападзе электрычнасць або не здарыцца яшчэ нешта»[26].

У той жа час прадстаўнік кампаніі «Будзьма беларусамі!» Марыя Садоўская выказвала надзею на тое, што фестываль, які нясе ідэю свабоды, «праз нейкі час, калі гэтае слова будзе ўспрымацца нашай уладай па-іншаму», зможа быць арганізаваны і ў Беларусі[26].

Забароны

правіць

Выезд удзельнікаў на першы фестываль у верасні 2007 года суправаджаўся іх прэвентыўнымі затрыманнямі на беларускім баку[5][27].

Апошні фестываль у 2010 годзе быў сарваны чарнігаўскімі ўладамі, якія, па каментары «Нашай Ніве» Віталя Супрановіча, суарганізатара імпрэзы, знаходзіліся «ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам», які настойліва параіў «не дазваляць фэст»[28]. Пра палітычнае адценне забаронаў перадавала і радыё «Свабода»[29]. Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», у сваёй калонцы на «БелаПАН» звязаў адмену фестываля з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[30].

Прызнанне

правіць

Канцэпцыя фестывалю была пазітыўна ацэнена Сяргеем Міхалком, Алегам Скрыпкай і іншымі музыкамі[31].

Крыніцы

правіць
  1. Еўрарадыё. “Права быць свабодным” — новы фестываль беларускай музыкі ва Украіне . Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  2. Еврорадио. "Право быть свободным" — новый фестиваль белорусской музыки в Украине (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  3. Панкавец, Зьміцер; Пахомаў, Арсень. У Луцку ўсё па-людзку. Рэпартаж і фота з рок-фэсту «Права быць свабодным» . Наша Ніва (24 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  4. Фэст «Права быць свабодным» на беларуска-украінскай мяжы . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (22 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2015. Праверана 24 студзеня 2020.
  5. а б Вячорка, Франак; Пахомов, Арсений. На рок-фест «Право быть свободным» вход был максимально затруднен (руск.). БелаПАН (24 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2017. Праверана 24 студзеня 2020.
  6. Печанко, Сямён; Пілецкі, Алесь (2008-08-11). "Be Free: Свабода пад дажджом і сонцам". Наша Ніва (30 (580)) (апублікавана 2008-08-14): 1, 11. Архівавана з арыгінала 19 студзеня 2020. Праверана 3 ліпеня 2020.
  7. Грахоўская, Віталіна. Фотарэпартаж з фестывалю Be Free (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (10 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  8. Грахоўская, Віталіна. Фотарэпартаж з фестывалю Be Free (дзень 2) (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  9. Владимирова, Надежда. Быть свободным белорусский рок пока может только в Украине (руск.). БелаПАН (16 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 3 лютага 2020.
  10. Пять человек могут бесплатно попасть на фестиваль Be Free — 2009 (руск.). БелаПАН (13 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 18 снежня 2018.
  11. Пульша, Сергей. В Чернигове открылся фестиваль Be Free (руск.). БелаПАН. TUT.BY (22 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  12. Макарэвіч, Сяргей. Канчатковая праграма фестываля Be-Free . Наша Ніва. TUT.BY (12 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2009. Праверана 3 лютага 2020.
  13. Наибольшее количество зрителей на фестивале Be Free в Чернигове собрала группа "Ляпис Трубецкой" (руск.). БелаПАН (24 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 16 лістапада 2018.
  14. Студзінская, Іна. Беларускія музыкі паехалі ў Чарнігаў . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (22 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  15. «Воплі Відоплясова» выступали под бело-красно-белым флагом (Фото) (руск.). Хартыя'97 (24 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 16 лістапада 2018.
  16. Яр, Маша; Киянко, Кастусь; Витальев, Юрась. Воплі Відаплясава на Be Free вучылі беларускую мову (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (24 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  17. Музычны фестываль Be Free-2010 не адбудзецца (Абноўлена) . Хартыя'97 (14 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
  18. Фестываль Be Free адбудзецца 20-22 жніўня ў Чарнігаве . Будзьма беларусамі! (19 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  19. Euroradio. Charnihau authorities disrupt Be Free festival (англ.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
  20. Еврорадио. Власти Чернигова сорвали фестиваль Be Free? (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
  21. Еўрарадыё. Улады Чарнігава сарвалі фэст Be Free? . Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
  22. Макарэвіч, Сяргей. Музыка ў 2011-м . Наша Ніва (22 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.
  23. Камоцкая, Кася. Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам? . БелаПАН (17 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 3 лютага 2020.
  24. Лукашук, Змитер. Нынешнее "Басовище" пройдёт без NRM, Крамы, и "Нейро Дюбеля" (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
  25. Лукашук, Зміцер. Сёлетняе “Басовішча” пройдзе без NRM, “Крамы”, і “Нейра Дзюбеля” . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2020. Праверана 22 верасня 2020.
  26. а б в Организаторы Be Free: фестиваль несет идею свободы (руск.). БелаПАН (14 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2015. Праверана 4 лютага 2020.
  27. Беларуская міліцыя не пускае моладзь на фэст “Права быць свабодным” . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (22 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  28. Макарэвіч, Сяргей. Фестываль Be Free-2010 сёлета не адбудзецца . Наша Ніва (13 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
  29. Свабода, Радыё. Фэст Be Free ў Чарнігаве скасоўваюць з-за палітыкі . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (14 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
  30. Куллинкович, Александр. Александр Куллинкович. ХРОНИКИ. Пернатый спецназ (руск.). БелаПАН (18 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2017. Праверана 10 лютага 2020.
  31. Be Free яднае ідэяй свабоды творчасці і самавыражэння . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (18 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2015. Праверана 27 студзеня 2020.

Спасылкі

правіць