Sciana
Sciana (Сьцяна) — беларускі рок-гурт з Брэста.
Sciana | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | альтэрнатыўны рок |
Гады | 1999 — па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Брэст |
Адкуль | Брэст |
Мова песень | беларуская, украінская |
Лэйблы | Artzala |
Склад | Павел Прохараў, Аляксей Кузняцоў, Стас Сюзеў |
Былыя ўдзельнікі |
Яўгенія Хіло, Алесь Нікалайчык, Ілля Дмуха, Яўген Лук’янчык, Андрэй Клімус, Валерый Сакалоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьГурт Sciana створаны 1 жніўня 1999 года. Заснавальнікам гурта лічыцца барабаншчык Аляксей Кузняцоў. Ад самага пачатку ў гурце былі гітарыст Павел Прохараў і басіст-вакаліст Андрэй Клімус. Таксама ад пачатку спявала Жэня Хіло, але пасля яе пераезду ў Мінск творчая сувязь абарвалася. Жаданне знайсці сваё гучанне тлумачыць стылёвую разнастайнасьць гурта таго часу — ад панка да джаза. Гэтыя творчыя эксперыменты былі ўвекавечаныя ў малавядомых альбомах «Суб’ектывізм» і «Рулет». Прыкладна ў гэты ж час (2001 год) у склад каманды ўваходзяць саксафаністы Ілля Дмуха і Алесь Нікалайчык. Апошні адыграў з гуртом некалькі гадоў, але потым патрапіў у войска, пасля чаго ягонае супрацоўніцтва з гуртом не аднавілася. Менавіта спалучэнне жорсткага гітарнага драйву і мелодыкі саксафона стала галоўнай адметнасцю гурта.
Першы замежны канцэрт Сьцяны адбыўся ў польскім Беластоку (студзень 2001-га), мажлівасцю выступаць яны былі абавязаны вядомаму беларускаму барду Віктару Шалкевічу. Першы палескі рок-фэст «Крок» у студзені 2002-га прынес гурту першае месца сярод маладых камандаў Брэстчыны. Тым жа летам гурт у якасці канкурсантаў едзе на «Басовішча» (з другой спробы), на якім нічога не атрымлівае, але пакідае добрае ўражанне. «Сэнс нашай творчасці — у пошуку, у пошуку новага, незвычайнага, у няспынным руху наперад», — гэтыя словы сталі агульным credo для гурта. Завершаны ў тым жа 2002 годзе альбом «Рыфмы лёсаў» стаў першым паўнавартасным запісам, які выйшаў у мінскім выдавецтве «Limas».
2003 год стаў для гурта годам перамогі на «Басовішчы» — удзельнікі атрымалі прыз ад «Радыё Палонія». Пасля гэтага Sciana стала пастаянным удзельнікам «Басовішча» — ужо як госці яны гралі на фэсце ў 2004, 2005 і 2007 гадах. Удалым для Sciana стаў удзел і ў трыб’юце на гурт N.R.M. «Viza NRM».
Чарговай перамогай для «Сьцяны» стаў удзел у фэсце «Генералы айчыннага року» ў красавіку 2004-га. Заняўшы 2-е месца ў конкурснай частцы, гурт атрымаў права на здымкі кліпа, што і было зроблена. Першы кліп гурта на песню «Можна быць» з'явіўся ў тым самым годзе. А сама песня пазней некалькі тураў запар будзе трымаць лідыруючую пазіцыю на «Тузіне Гітоў».
Дасягненнем 2006-га стаў удзел у «Рок-каранацыі», дзе Sciana прадстаўляла Брэсцкі рэгіён і прэтэндавала на намінацыю «Найлепшы рэгіянальны гурт». Адначасова за гэтыя гады Sciana актыўна канцэртуе па Беларусі і Польшчы. Геаграфія паездак па апошняй даволі шырокая — неаднаразова Варшава, Беласток, Гіжыцк, Галдап, Ходжаў, Катавіцы, Люблін, Венгаржэва і іншыя.
26-га лютага 2010 года гурт выпускае новы альбом «Кропка вяртаньня», запісаны ўжо з новым саксафаністам Яўгенам Лук’янчыкам.[1]
Гурт таксама прымаў удзел у прэзентацыі альбома «Перетворися на зброю» ўкраінскага гурта «Роллік’с» у 2012 годзе ў якасці госця. У тым жа 2012 годзе Сьцяна разам з Роліксам запісвае сумесны трэк «Беларусь-Украіна», іншая версія якога пазней уваходзіць у альбом «Мы застанемся» (2013).[2]
У 2014 годзе на польскім музычным фэсце «Rockowisko Gajnowka» гурт Сьцяна заваяваў дзве ўзнагароды — першае месца на міжнародным конкурсу і прыз глядацкіх сімпатыяў.[3]
У 2015 годзе гурт запісвае песню на ўкраінскай мове «Тепла зима», прысвечаную памяці украінскага музыкі Андрэя Кузьменкі ("Кузьмы" Скрябіна).[4]
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- Рыфмы лёсаў (Limas, 2002)
- Кропка вяртаньня (БМАgroup, 2010)[1]
- Мы застанемся (2013)[2]
EP
правіцьУдзел у зборніках
правіць- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Я еду»
- Генералы айчыннага року (2004) — «Вясна.by»
- Прэм’ер Тузін 2006 (2006) — «Можна быць»
- НезалежныЯ (2008) — «Калыханка»
Зноскі
- ↑ а б Sciana "Кропка вяртаньня" (+аўдыё) на Experty.by
- ↑ а б Sciana: Мы застаемся тут (аўдыё-прэм’ера альбому)
- ↑ Sciana стала пераможцам фэстывалю Rockowisko(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Sciana запісала песьню памяці Кузьмы з гурта «Скрябін»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2017. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Sciana прэзентуе EP_2013 / Experty.by
- ↑ EP «Genesis» ад Sciana. Драйв, лірыка і мэтафізыка / Tuzin.fm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 26 лютага 2017.
Літаратура
правіць- Г.Ш. «СЬЦЯНА» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 288–289. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
правіць- Лепшая палітыка — гэта музыка / «Вячэрні Брэст» Архівавана 8 лістапада 2011. (бел.)
- Прэзэнтацыя альбому «Mauzerа» пераўтварылася ў прэзэнтацыю альбому «Сьцяны» / Generation.by (бел.)
- «Sciana» на Last.fm (англ.)
- Возможность выбора (Інтэрв'ю «Музыкальной газете», 2007) (руск.)