Крама (гурт)
Крама — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1991 годзе на базе гурта «Рокіс».
Крама | |
---|---|
Крама на канцэрце "Салідарныя з Беларуссю" ў Варшаве, 27 сакавіка 2011 | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | блюз-рок |
Гады | 1991 - па сённяшні дзень |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Лэйбл | West Records, Bulba Records, БМАgroup |
Склад |
Ігар Варашкевіч Сяржук Трухановіч Андрэй Лявончык Аляксандр Ванькевіч Андрэй Філатаў |
Былыя ўдзельнікі |
Аляксандар «Газ» Газізаў Ігар Сацэвіч Аляксандр Сапега Ілля Шэўчык Руслан Праўда |
Іншыя праекты |
Mojo Blues |
kramaband.by | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Музыканты з'явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, N.R.M., Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.[1]
Музычны стыльПравіць
«Крама» з'яўляецца ледзь не адзіным беларускім вядомым гуртам, што прытрымліваецца ў сваёй творчасці курсу на класічны рок, узорам якога ёсць пераважна англійскія гурты тыпу Rolling Stones, Deep Purple і The Beatles.
ДыскаграфіяПравіць
- Хворы на Rock-n-Roll (1993)
- Vodka on Ice (1993, перавыдадзены ў 2003)
- Гэй там налівай! (1994)
- Камэндант (1995)
- Што дапаможа нам (1998)
- Хавайся ў бульбу (2001)
- Enjoy the Silence (2003, сінгл)
- Наваполацкі канцэрт – Live-1996 (2004, зборнік)
- Будзь разам з намі – The Best (2005, зборнік)
- Усё жыццё — дзіўны сон (2007)
- Белая вада (2014)
Удзел у зборнікахПравіць
- Песьнярок (1997)
- Вольныя танцы: слухай сваё (1999)
- Вольныя танцы: альтэрнатыва by (2001)
- Сэрца Эўропы in rock (2001)
- Personal Depeche (2002) – "Enjoy The Silence"
- Не русский – "Mein Vaterland, auf Wiedersehen"
- Наша музыка 1 (2003)
- Генералы айчыннага року (2004)
- Прэм'ер Тузін 2005 (2005)
- Песні свабоды (2006) – «Свабоды мне дай»
- Чарнобыльскі вецер (2006)
- Дыхаць! (2006) - «Бяжы хлопец!»
- Песні свабоды-2 (2006) – «Будзь разам з намі!»
- Не заганяйся (2007)
- Песні свабоды-3 (2007) – «Неба – лёс арла»
- Прэм'ер Тузін 2007 (2008) – «Неба – лёс арла»
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) – «Słuchaj Mianie», «Stary Sabaka»
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ СЛЭП 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников (бел.) (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.