Сяржук Трухановіч
Сяржу́к Трухано́віч (нарадзіўся 16 лютага 1971 года) — беларускі гітарыст, удзельнік гуртоў Крама і Палац.
Сяржук Трухановіч | |
---|---|
![]() Падчас выступу «Крамы» ў «Графіці», 2009 год | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1971 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, спявак |
Гады актыўнасці | 1980-я - па сённяшні дзень |
Інструменты | Гітара |
Жанры |
Рок Блюз |
Калектывы |
Рокіс Крама Палац |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 16 лютага 1971 года ў Мінску. Ствараць першыя п’есы ды песні пачаў ва ўзросце 10 гадоў. Скончыў ДПТВ-148 па спецыяльнасці чырвонадрэўшчык у 1989 годзе. Падчас навучання пачаў займацца гітарай. У 2003 годзе скончыў БДУК як артыст эстрады і выкладчык па класе гітары Уладзіміра Вугольніка. Выступаў у складзе розных самадзейных калектываў і ВІА. У сярэдзіне 80-х сабраў сваю першую групу «Азарт», потым граў у складзе хард-рокавай групы «Каменный дождь» (пазней — «Рокіс»). У 1991 годзе ўвайшоў у групу Крама, у сярэдзіне 90-х заснаваў уласны праект — групу Sam Gray, якая выконвала музыку ў стылі кантры-рок і была адзначана першай прэміяй конкурсу альтэрнатыўнай музыкі «Саступі дарогу!» Фонду Сораса-Беларусь (1996). Пасля гэтага непрацяглы час выступаў як гітарыст ансамбля Сябры, браў удзел у маскоўскім праекце «А. Олейников и друзья». Ад 2002 года сумяшчае выступленні ў складзе Крамы і Палаца.
ДыскаграфіяПравіць
З «Крамай»Правіць
- «Хворы на Rock-n-Roll» (1993)
- «Vodka on Ice» (1993)
- «Гэй там налівай!» (1994)
- «Камендант» (1996)
- «Што дапаможа нам» (1998)
- «Хавайся ў бульбу» (2001)
- «Усё жыццё — дзіўны сон» (2007)
- «Белая вада» (2014)
З «Палацам»Правіць
- «Чужыя дзеўкі» (2001)