Андрэй Філатаў

музыкант, спявак

Андрэй Філатаў (нар. 16 снежня 1954, Мінск, БССР, СССР) — беларускі барабаншчык.

Андрэй Філатаў
Андрэй Філатаў у складзе «Крамы», выступ у клубе «Графіці» (2009)
Андрэй Філатаў у складзе «Крамы», выступ у клубе «Графіці» (2009)
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 снежня 1954(1954-12-16) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак
Інструменты барабан
Жанры рок, блюз
Псеўданім Філ
Калектыў «Сузор’е», «Zindan», «Mojo Blues», «Крама»

Скончыў фізічны факультэт БДУ. На сцэне з 1977 года, калі дэбютаваў у гурце «Сузор’е». Суаўтар хіта «Сузор’я» «Весенний день». У 1991 годзе далучыўся да гурта «Zindan». У 1999 годзе стаў удзельнікам «Mojo Blues», у 2000 годзе і «Крамы». Акрамя таго, працаваў як сэсійны музыка.

З сярэдзіны 1990-х да 2003 года быў гукарэжысёрам мінскага «Стар-клубу», выступаў як вядучы фестываляў «Блюз жыве ў Мінску». Уладальнік галоўнага прызу фестывалю імя Р. Рыдла ў Тыхах (Польшча) у 2003 годзе.

Літаратура

правіць