Mojo Blues
Mojo Blues — беларускі гурт, што граў музыку ў стылі рытм-энд-блюз.
Mojo Blues | |
---|---|
Жанры | Блюз-рок, блюз |
Гады | 1997—2007 |
Краіна |
![]() |
Мова песень | Англійская |
Склад |
Ілля Шэўчык Андрэй Філатаў Юлія Петрушкевіч Зміцер Андросік |
Былыя ўдзельнікі |
Аляксей Казлоўскі Алег Вінакураў Сяржук Кныш |
Іншыя праекты |
Сузор’е, Бан-Жвірба |
Гісторыя правіць
Гурт утвораны ў 1997 годзе былымі ўдзельнікамі гурта Крама — гітарыстам Іллёй Шэўчыкам і ўдарнікам Сяржуком Кнышам, да іх далучыўся спяваючы бас-гітарыст Bros In Blues (а раней Зіндан, Сузор’е) Аляксей Казлоўскі[1]. У 1999 годзе Казлоўскі з’ехаў у ЗША, пакінуў гурт без аўтара і вакаліста[2]. Пасля некалькіх гадоў зменаў у складзе ў 2003 гурт знайшоў сталую спявачку Юлію Петрушкевіч (што спявала некалі ў Бан-Жвірбе) і здолеў выпусціць трэці альбом[3]. Пасля працяглых гастроляў па Еўропе[4] і Кітаі[5] гурт ціха спыніў сваё існаванне.
Дыскаграфія правіць
Зноскі
- ↑ Mojo Blues по Европе!!! (руск.). Музыкальная газета. Праверана 24 красавіка 2017.
- ↑ Mojo Blues: Hello Aмерика (руск.). Музыкальная газета. Праверана 24 красавіка 2017.
- ↑ Mojo Blues: Судьбе наперекор (руск.). Музыкальная газета. Праверана 24 красавіка 2017.
- ↑ “Mojo Blues” – насуперак абставінам . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (11 кастрычніка 2004). Праверана 24 красавіка 2017.
- ↑ Мяльгуй, Анатоль. “Mojo Blues”: блюз па-кітайску . Тузін Гітоў (28 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 24 красавіка 2017.
- ↑ Подберезский, Дмитрий. Mojo Blues - Against The Destiny (руск.). Музыкальная газета (18 сакавіка 2004). Праверана 24 красавіка 2017.
Літаратура правіць
- Д.П. «MOJO BLUES» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 196–197. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.