«Бан-Жвірба» — беларускі музычны гурт з Гомелю, заснаваны ў 1999 годзе на базе гурта The Dazers.

Бан-Жвірба
Выступ гурта на Басовішчы-2009
Выступ гурта на Басовішчы-2009
Асноўная інфармацыя
Жанры folk / rock
Гады 1999 — па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гомель
Мова песень беларуская
Склад Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімір Перагудаў, Дзмітрый Вінаградаў, Наталля Дуброва
Былыя
ўдзельнікі
Дзмітрый Лазарэнка
Юлія Петрушкевіч
Крысціна Прыходзька-Перагудаў
Іншыя
праекты
Mojo Blues
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Гурт сварылі ў 1999 годзе ўдзельнікі гурта The Dazers: Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімір Перагудаў, Крысціна Прыходзька-Перагудаў і Дзмітрый Лазарэнка. Найперш канцэртавалі ў сваім горадзе. Дэбютавалі 2 верасня 1999 года на разагрэве ў N.R.M.[1]. У 2000 годзе выпусцілі свой першы альбом, аднайменны з назвай гурта. Сталі вядомымі дзякуючы песні «Канапелька». У лістападзе 2000 года гурт браў удзел у першым беларускім свяце фолку «Таўкачыкі» ў Мінску[2]. У 2001 годзе канцэртавалі супольна з гуртам Крама. Пасля сканчэння канцэртаў у гэтым жа годзе з гурта сыйшоў Дзмітрый Лазарэнка, якога змяніў Дзмітрый Вінаградаў з Homo Erectus. У 2005 годзе гурт выпусціў другі альбом — Палын-трава. У 2007 годзе выпусцілі трэці альбом Забабоны [3]. Юбілейны альбом Дагары нагамі атрымаў у 2010 годзе гран-пры на фэсце Рок за Бобров[4].

З 2000 года ўдзельнічалі ў фэстывалі Басовішча. У 2001 годзе былі на гэтай імпрэзе ўзнагароджаныя прэміяй Беларускага Аб’яднання Студэнтаў у Польшчы [5]. Выступалі таксама на шматлікіх іншых фестывалях Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі.

У 2013 годзе гурт змяніў вакалістку і абвясціў аб падрыхтоўцы да запісу новага альбома.[6]

ДыскаграфіяПравіць

АльбомыПравіць

Удзел у зборнікахПравіць

Зноскі

  1. Афіцыйная старонка / История одной группы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2007. Праверана 21 лютага 2017. (руск.)
  2. Алег Улевіч. Таўкачыкі. Дзень другі(недаступная спасылка). Tut.by (19 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 21 кастрычніка 2017.
  3. БАН-ЖВІРБА / www.euroradio.fm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2008. Праверана 21 лютага 2017. (руск.)
  4. "Рок за «Бобров» — репортаж / logoysk.by (руск.)
  5. BASOWISZCZA 20-21.07.2001 www.bialorus.pl(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2007. Праверана 21 лютага 2017. (польск.)
  6. “Бан-Жвірба” рыхтуюць альбом з новай вакалісткай

ЛітаратураПравіць