Garadzkija

(Пасля перасылкі з Гарадзкія)

GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога з’яўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супрацьпастаўленне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсць гарадскія каштоўнасці».

GARADzKIJA
Жанр рок
Гады 2003 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Лэйбл West Records
Склад Піт Паўлаў
Андрэй Сапоненка
Андрэй Кавалькоў
Аляксандр Гарон
Іншыя
праекты
Мроя
N.R.M.
KRIWI
Pete-Paff
Народны Альбом

Гурт удзельнічаў у праекце «Генералы айчыннага року» (Мінск, 2004), на якім атрымаў гран-пры.

Альбомы

правіць

Гурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Garadzkija», у назве якога была спецыяльна зроблена памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасць сучаснага гарадскога асяроддзя, вясковае паходжанне большасці сучасных гараджан.

Альбом складаецца з 13 кампазіцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзентацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 года ў клубе «Рэактар», у дзень нараджэння Піта Паўлава.

  1. «Ня рві сабе жыцьцё»
  2. «Каўбасіць ды плюшчыць»
  3. «Як манэкен»
  4. «Мяне нясе»
  5. «Як ты пахнеш вясной»
  6. «Сам на-сам»
  7. «Карамба»
  8. «А ў лесе, лесе»
  9. «Той, што прыйдзе пасьля»
  10. «Сіні апэльсын»
  11. «На край»
  12. «Нэлегал»[1]
  13. «На далоні»

Акрамя таго, гурт запісаў яшчэ некалькі песень:

  • «Так ці не»
  • «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае»

Былыя ўдзельнікі:

правіць

Відаэграфія

правіць
  • «Як манэкен» (рэжысёр — Віталь Чыжоў[2]). Піт сядзіць на прыпынку і чагосьці чакае. Сядзіць цэлы дзень, пакуль мінаюць людзі, якія спяшаюцца па сваіх справах.
  • «Каўбасіць ды плюшчыць» (рэжысёр — Юры Стаюнічаў[3])
  • «Toj zhto pryjdzie pasla» («Той, што прыйдзе пасьля»)
  • «A ja lahu prylahu»

Зноскі

  1. Менавіта праз «э». Тут памылка, відаць, была зробленая несвядома.
  2. Музыкальная газета №21/2004
  3. NRSM.ORG

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць