Алесь Чумакоў
Алесь Чумакоў, поўнае імя Аляксандр Чумакоў (нар. 14 чэрвеня 1981, Мінск) — майстар-гусляр, адзін з музыкаў гурта «Стары Ольса».
Алесь Чумакоў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | перакладчык, спявак, стваральнік музычных інструментаў, гусляр, дудар |
Інструменты | гуслі і беларуская дуда |
Жанры | народная музыка |
Калектывы | |
gusli.by/bel/workshop.ht… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паводле адукацыі інжынер па аўтаматычным кіраванні і перакладчык з замежных моў. Падчас студэнцтва быў актыўным удзельнікам клубаў аўтарскай песні «Плёс», КАП БДУ і клубу аўтарскай песні лінгвістычнага ўніверсітэта.
У 2002 годзе стаў удзельнікам гурта сярэднявечнай музыкі Стары Ольса, дзе і станам на 2024 год спявае, грае на гуслях, жалейках і іншых старадаўніх інструментах.
У 2005 годзе стварыў гурт Келіх кола, з якім граў на дудзе і гуслях беларускія народныя танцы. Гурт праіснаваў толькі некалькі гадоў. Перыядычна выступае сольна з праграмай народных танцаў пад дуду і гуслі.
У 2006 годзе пачаў перакладаць ірландскія гераічныя паэтычныя творы на беларускую мову. З 2005 года ва ўласна створаным гурце Ceilidh Ceol спявае на беларускай мове старадаўнія ірландскія песні, у якіх гучыць заклік да свабоды і ўшаноўваецца памяць продкаў. Гурт не выступае з 2018 года. Але Алеся Чумакоў спявае свае пераклады ірландскіх песень на сольных выступах.
У лютым 2020 года спеў вакаліста выкарыстаны ў беларускай агучцы серыяле «Вядзьмар» на канале Netflix, якая робіцца для інтэрнэт-сервіса, Чумакоў спявае песню-мэм «Toss A Coin To Your Withcer» у перакладзе Сяржука Сокалава-Воюша[1].
Дзейнасць
правіцьЗ пачатку XXI ст. займаецца вырабам гусляў, вывучэннем гісторыі гэтага інструмента, тэорыі і практыкі гусельнага майстэрства. Пэўную колькасць гусляў зрабіў пад кіраўніцтвам Змітра Сасноўскага.
Зноскі
- ↑ Песьню пра ведзьмара і манэту для Netflix прасьпяваў Алесь Чумакоў са «Старога Ольсы». ВІДЭА . Радыё Свабода (14 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.