Гуслі — рускі народны музычны шматструнны шчыпковы інструмент. На Беларусі, паводле слоўнікаў XVI—XVII ст. (Л. Зізаній, П. Бярында), «гуслямі» называлі розныя струнныя інструменты (скрыпку, ліру, арфу, цытру).

Гуслі
выява
Крылападобныя акадэмічныя 15-струнныя гусл
Класіфікацыя Струнны інструмент, хардафон
Роднасныя інструменты Кантэле, канклес, куоклес, канель, кюсле, крэзь
Вытворцы Майстэрня гусельнага мастацтва
Звязаныя артыкулы Баян, гусляр
Лагатып Вікісховішча Гуслі на вікісховішчы

Рускі струнна-шчыпковы інструмент мае драўляны рэзанатарны корпус розных памераў і форм (крыла- і шлемападобныя, прамавугольныя), над верхняй дэкай якога нацягнуты жыльныя або металічныя струны (ад 5—12 у крылападобных да 66 у прамавугольных). Поўны, яркі і звонкі гук узнікае пры зашчыпванні струн пальцамі, плектрам або брынканні па іх. Гуслі запазычаны рускімі ў балтаў і угра-фінаў, у якіх бытавалі ўжо ў глыбокай старажытнасці (звесткі ў эпасе «Калевала») пад рознымі назвамі (кантэле, кокае, юосле і інш.). На Русі, паводле сведчання археалагічных, пісьмовых і іканаграфічных помнікаў, гуслі выкарыстоўваліся для сольнай і ансамблевай ігры простымі людзьмі і прафесійнымі народнымі музыкантамі-скамарохамі (гуслярамі). Іх рэпертуар гістарычна мяняўся (ад народных былін, песень і танцаў да твораў кампазітараў).

Бываюць трох відаў:

  1. крылападобныя, або звончатыя;
  2. шлемападобныя, або гуслі-псалтыр (сустракаюцца ў Паволжы);
  3. клавірападобныя, або прамавугольныя (стацыянарныя).

Апошнія сканструяваны ў 16-17 ст. на аснове гусляў звончатых і гусляў-псалтыры. На іх аснове ў 1905 г. Н. П. Фаміным створаныя г. зв. клавішныя гуслі. Асноўныя прыёмы ігры на любых гуслях — бразганне, зашчыкванне, глісанда. Выкарыстоўваюцца для суправаджэння спеваў і танцаў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць