«Кашлаты Вох» — беларускі фолк-панк гурт, заснаваны ў 2006 годзе, па стане на люты 2017 года мае два студыйных альбома і некалькі EP. Назва гурта выходзіць з беларускай міфалогіі, у якой Вох - гэта маленькі барадаты чалавек, які жыве пад зямлёю. На думку некаторых, вобраз франтмена гурта Вячкі Красуліна з’яўляецца адсылам да гэтай міфічнай істоты.

Кашлаты Вох
Асноўная інфармацыя
Жанр Фолк-панк
Гады 2006 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Склад Вячка Красулін
Амір Шадзі
Алег Тарасаў
Ігар Грыгор’еў
Юрый Храмцоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пачатак творчасці (2006–2010) правіць

Першапачаткова ў груце гралі 3 чалавекі (Стась Чавус, Васіль Саковіч і Вячка Красулін). Такі склад захоўваўся да ліпеня 2008 года, часам Кашлаты Вох гралі з сесійнымі музыкамі.

Гурт выступіў у электрычным фармаце ў красавіку 2009 года на "Дударскім фэсце", пасля чаго музыкі пачалі ствараць паўнавартасны матэрыял. У жніўні да асноўнага склада гурта далучыўся Віталь Касавец (удзельнік гуртоў Testamentum Terrae і Pawa).

У 2010 годзе музыкі зрабілі кавер на песню "Машыны" гурта Neuro Dubel, якая ўвайшла ў афіцыйны трыб'ют "Место подписи".

Альбом "Пазаўчора" (2011–2013) правіць

Дэбютны поўнафарматны альбом «Пазаўчора» — вынік палутарагадовай студыйнай працы гурта. Альбом пачалі запісваць ў 2010 годзе, але з-за змены студыі ён пабачыў свет толькі ў 2013 годзе. Музыкі адзначаюць, што захавалі пераважна фолкавае гучанне альбому, каб вытрымаць яго ў адным стылі. Альбомнае гучанне матэрыялу значна адрознівалася ад канцэртнага.

  Агульнай ідэі ў альбоме няма, бо падчас яго запісу ў нашых мазгах адбываліся змены гэтых самых ідэй. Некаторыя рэчы былі зробленыя, калі мы яшчэ толькі пакінулі акустыку і перайшлі да «цяжкога» варыянту, — кажа вакаліст і дудар Вячка Красулін.  

Паралельна з запісам альбома гурт працаваў над цалкам аўтарскім рэпертуарам, які выконваўся ў перыяд з 2010 па 2013 год на канцэртах, а кампазіцыя «Цябе» была запісана новым складам у 2015 годзе.

Альбом "Не бяры да галавы" (2015–2018) правіць

Але хутка пасля выхаду першага альбома у тым жа 2013 годзе Вячка Красулін распусціў гурт. Калектыў заявіў пра сябе зноў ў лютым 2015 года, калі выпусціў сінгл-прысвячэнне «Прарок» лідару каманды «Оргазм Нострадамуса» Аляксею Фішаву, які увайшоў у афіцыйны трыб'ют. Летам 2015 года Кашлаты Вох узнавіў актыўную канцэртную дзейнасць з новым складам музыкаў.

У 2017 годзе гурт прэзентаваў новы альбом «Не бяры да галавы».[1]

У 2018 годзе сумесна з гуртом «БУЛЬБИНГЕМ» выпушчаны сінгл «Чырвонае вока».[2]

Значныя змены ў складзе, шэраг сінглаў (2019–нашы дні) правіць

У 2019 годзе склад гурта ў чарговы раз моцна змяніўся. Новыя ўдзельнікі прыўнеслі свежы падыход да выканання матэрыялу. Асноўным кампазітарам стаў Алег Тарасаў, вядомы андэграўндны музыка, які паўдзельнічаў у гуртах "Mental Bates", "Exegutor" і іншых. У 2020 годзе выйшла тры рэлізы калектыву - EP "Так нарадзіўся я" і два сінглы, "Шанцаваць." і "Малочныя вочы". На восень 2022 года запланаваны выхад зборніка лепшых песень гурта ў "жывым" выкананні на студыі. Таксама гурт працуе над EP на французскай мове "5 chansons de la pidhruch", а таксама міні-альбомам кавер-версій песень "Скрадзенае".

Стыль, уплыў і крытыка правіць

Кашлаты Вох пачынаў сваю творчасць з беларускіх і заходнееўрапейскіх фальклорных твораў. Затым адбыліся спробы злучэння гітарнай і дудовай музыкі. Пачынаючы з 2015 года, гурт перастаў выконваць фальклор на карысць аўтарскага матэрыяла. Наконт адыходу гурта ад фолку ў адным з інтэрв’ю Вячка Красулін заявіў:

Так яно неяк сапраўдней атрымліваецца, таму што калі мы перараблівалі фальклор, не кожны гэта ўспрымаў як частку сябе. А калі кожны ўкладвае свой сэнс, атрымліваецца значна цікавей.
 

На дадзены момант гурт развіваецца ў напрамку панка, трэша, псіхадэла, не адмаўляючыся ад дуды і флейты. Самі музыкі называюць сваю музыку амаральнай, разбуральнай для непадрыхтаваных. Для калектыва характэрны моцны вакал, як чысты, так і экстрэмальны з псіхадэлічнымі і істэрычнымі элементамі.

Кашлаты Вох характарызуецца яскравай падачай і эксцэнтрычнымі паводзінамі на сцэне. Другая выключная рыса калектыва - правакацыйныя тэксты. "Мы спяваем пра тое, што нас турбуе, ці мы хацім проста павесяліцца. Ёсць тэксты пацешныя, ёсць вострасацыяльныя, ёсць пра алкаголь, ёсць пра рэлігію, а ёсць і пра каханне", - кажуць музыкі.

Сёння ў трэндзе, заўтра - у труне
Калісьці сусвет таксама памрэ.

Кашлаты Вох "У трэндзе"

Уплыў на гурт аказала творчасць калектываў «Оргазм Нострадамуса», «Сектор Газа», «Nirvana», «Corvus Corax». Па меркаванні Зміцера Сасноўскага, лідара гурта «Стары Ольса», музыканты «Кашлатага Воха» з’яўляюцца пачынальнікамі новага напрамку ў фолк-музыцы — псіха-фолка. Хоць на самай справе ў музыцы гурта заўважныя элементы фолк-рока, панка і псіхадэліі, а цэнтрам канцэртнай дзеі з’яўляецца сцэнічны перформанс, які ладзіць з дапамогай дуды фронтмэн гурта Вячка Красулін. З-за сваіх эксцэнтрычных паводзінаў і правакацыйных тэкстаў гурт некалькі раз быў забаронены на фестывалях.

Значныя выступленні правіць

«Кашлаты Вох» ўдзельнічалі ў фестывалях «Дударскі фэст 2008», «Дударскі фэст 2009», «Дударскі фэст 2010», «Мсціслаўскі фэст 2007», «Лошыцкі фэст 2007», праекце «Па Крывіі без баяна 2007», конкурсе «Рок-школа 2008», «Czeremcha 2009», «Калядны Фэст 2009», «Фолк-Рок Вясна'2010», «Грунвальдскі фэст 2011», «Грунвальдскі фэст 2012», «Басовішча 2011», «Emergenza Belarus 2013», «Tatto Fest Belarus 2015», «Купальскае Кола 2015», «Гонару Продкаў 2015» і шэрагу іншых мерапрыемстваў.

"Кашлаты Вох" дзяліў сцэну з гуртамі: Gods Tower, Neuro Dubel, Vader, Omut, Testamentum Terrae, Imprudence, Vietakh, Vietah, Kratkiy Otzyv, PunKrot, Стары Ольса, Litvintroll, Lity Taler, Zatoczka, Exegutor, Ансамбль Христа Спасителя и Мать Сыра Земля і шматлікімі прадстаўнікамі беларускай андэграўнднай сцэны.

Удзельнікі

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

  • Пазаўчора (2013)[3]
  • Не бяры да галавы (2017)[4]

EP правіць

  • Цуд-зуд (2013)[5]
  • Цябе / падарунак (2015)[6]
  • Так нарадзіўся я (2020)

Сінглы правіць

  • Машыны (2010)
  • 13 (2011)
  • Hammerits (2011)
  • Прарок (2015)
  • Час вяртаць (2015)
  • Бліжэй (2017)
  • Чырвонае вока (2018)
  • 13 (новая версія) (2019)
  • Шанцаваць. (2020)
  • Малочныя вочы (2020)

Зноскі