Pawa
«Pawa» — гурт беларускай сярэднявечнай музыкі, які выконвае творы ў жанры фалктроніка, сярэднявечнага фолка, фолк-рока. Заснаваны ў 2011 годзе ў Мінску.
Pawa | |
---|---|
Жанры | Фолк, сярэднявечная музыка, Folk-Medieval, folktronica, электронная музыка |
Гады | 2011 — дагэтуль |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | Беларуская |
Лэйбл | Vigma |
Склад |
Юрась Панкевіч Віталь Касавец Мікіта Седзянкоў Сяргей Шаўчэнка Ангеліна Мухіна Алена Пратасевіч Таццяна Русак Вольга Чыркун |
Іншыя праекты |
Testamentum Terrae |
У сваёй творчасці гурт засяроджвае ўвагу выключна на беларускай песеннай традыцыі[1], пры гэтым эксперыментуе з традыцыйнай народнай музыкай у кантэксце сучаснага гучання[2]. Гурт «Pawa» спалучае ў сваёй музыцы традыцыі еўрапейскага сярэднявечча і электронныя аранжыроўкі[3].
Гісторыя
правіцьГурт «Pawa» быў створаны ў 2011 годзе. У склад гурта увайшлі ўдзельнікі гурта «Testamentum Terrae», далучыўся да гурту і «электроншчык» Niko_S (Мікіта Седзянкоў). Па словах Юрася Панкевіча (дудар абодвух калектываў) галоўнай ідэяй праекту стала «прага дапоўніць прыгожыя і таямнічыя мелодыі сярэдневечных музычных твораў сілаю і энергетыкай сучаснага электроннага гучання»[3]. У кастрычніку 2011 года на беларускім лэйбле Vigma гурт выдаў дэбютны альбом «Pawa».
Святкаванне новага 2013 году і цэнтральны святочны салют у Мінску адбываліся пад творы гурта «Pawa»[3].
Гурт браў удзел у шматлікіх музычных фестывалях: «Басовішча», WOŚP (Польшча), Tautų mugė (Літва), «Камяніца», «Наследие веков» (Беларусь), а таксама выступаў на сцэнах шматлікіх клубаў Беларусі, Польшчы, Расіі[3].
Склад гурту
правіць- Юрась Панкевіч – дуды, вакал.
- Віталь Касавец – пяркусія, вакал.
- Мікіта Седзянкоў – клавішныя, аранжыроўкі, вакал.
- Ангеліна Мухіна – жалейка, раўшпфайф, сапілкі, флейты, вакал.
- Чыркун Вольга – скрыпка, вакал.
- Алена Пратасевіч – скрыпка, вакал.
- Сяргей Шаўчэнка – гітара, вакал.
- Таццяна Русак - вакал, пяркусія.
- Саўндпрадзюсар – Валеры Шаўчэнка.
Дыскаграфія
правіцьЗноскі
- ↑ Гурт PAWA прэзентуе трэці студыйны альбом Žyta . Budzma.org (7 ліпеня 2015). Праверана 18 верасня 2015.
- ↑ Гурт «PAWA» прэзентуе трэці студыйны альбом «Žyta» . БелСат (7 ліпеня 2015). Праверана 18 верасня 2015.
- ↑ а б в г Аляксандр Чарнуха. Гурт Pawa запісаў "сярэднявечны" альбом для шырокай публікі . Experty.by (5 красавіка 2013). Праверана 18 верасня 2015.
- ↑ Pawa "Pawa" (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Pawa "Cristatus" (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Гурт Pawa выдаў новы альбом "Жыта" (+слухаць) / Experty.by
Літаратура
правіць- Весялуха, М. М. Пава, арбайтан! // Бярозка : часопіс. — РВУ «Літаратура і мастацтва», 2012. — № 4 (1007). — С. 19. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- Весялуха, М. М. І фольк, і мадэрн // Літаратура і мастацтва : газета. — Літаратура і мастацтва (РВУ), 7 чэрвеня 2013. — В. 4720. — № 22. — С. 13. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014.